top of page

Армія РФ можа зноў напасці на Украіну з Беларусі


Павел Латушка
Павел Латушка Крыніца: НАУ-медыя

Аб планах дыктатараў кіраўнік НАУ Павел Латушка распавёў у інтэрв'ю нямецкім медыя Deutsche Welle, RND, N-TV і Ad Hoc News


Асноўныя тэзісы інтэрв'ю:


Мэта Пуціна — павялічыць групоўку расійскіх войскаў у Беларусі. Працэс павінен быць завершаны да наступнай вясны, пасля чаго ВС РФ можа зрабіць спробу паўторнага ўварвання на Кіеў пры садзейнічанні Лукашэнкі. Нават калі не атрымаецца сфармаваць шматлікую групоўку і/ці кінуць войскі ва Украіну, разлік Пуціна зразумелы: адцягнуць на поўнач частку сіл УСУ, якія паспяхова наступаюць на паўночным усходзе і поўдні Украіны.


Фармальнае і прапагандысцкае абгрунтаванне гэтых дзеянняў — саюзныя пагадненні Масквы і Мінска, якія прадугледжваюць фарміраванне сумеснай групоўкі войскаў у выпадку пагрозы дзвюм краінам. Аб стварэнні групоўкі было заяўлена на днях, як і — разрознена і недарэчна — аб пагрозе: нібыта аб планах Украіны напасці, а краін НАТА (Польшчы і Літвы) — акупаваць Беларусь.


Беларусы — міралюбівы народ і не хочуць ваяваць з украінцамі. Але Пуцін працягне выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм для сваёй злачыннай агрэсіі. Лукашэнка цалкам у ягонай уладзе, і не зможа сказаць яму «не», а таму падыходзіць на палітычную ролю «карыснага ідыёта» Крамля.


bottom of page