top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Скрыня Пандоры для Еўрапейскіх пракуратур

    Еўрапейскія пракуроры баяцца адкрыць скрыню Пандоры Такое меркаванне выказаў адзін з нарвежскіх праваабаронцаў у межах круглага стала па праблемах ужывання механізмаў універсальнай юрысдыкцыі ў Осла. Сустрэчу арганізавалі эксперты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Падчас сустрэч прадстаўнікі НАУ дасягнулі дамоўленасці з мясцовымі адвакатамі і прадстаўнікамі Хельсінкскага Камітэта аб падрыхтоўцы матэрыялаў для падачы ў органы следства. У нарвежскай прававой гісторыі вядомы прыклады станоўчых зыходаў спраў супраць злачынцаў былой Югаславіі і Руанды. Аднак асаблівасцю гэтых выпадкаў было тое, што злачынцы хаваліся ад правасуддзя ў Нарвегіі, дзе былі паспяхова затрыманы і асуджаныя. Беларускі выпадак, несумненна, адрозніваецца ад такой ідэальнай карціны. Пракуроры асцерагаюцца даваць ход такога кшталту справам і ствараць прэцэдэнт, бо ні ў адной цывілізаванай краіне на сённяшні дзень не праводзяцца завочныя суды (in absentia). На думку прадстаўнікоў гэтых структур, яшчэ трэба будзе вывучыць, да чаго можа прывесці такая практыка, а таксама распрацаваць механізмы яе прымянення з прыцягненнем міжнародных экспертаў. Але нарвежскія праваабаронцы, як і іх калегі з іншых еўрапейскіх краін, перакананыя: адсутнасць абвінавачанага на тэрыторыі краіны - не перашкода для ўзбуджэння крымінальнай справы па заяве пацярпелага і абвяшчэння злачынцы ў міжнародны вышук. Калі вы пацярпелі ад гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі і пражываеце на тэрыторыі Нарвегіі ці любой іншай краіны — звяжыцесь з намі праз чат-бот НАУ: @nau_by_bot. *каманда НАУ выказвае падзяку беларусам Нарвегіі за дапамогу ў арганізацыі сустрэч.

  • Першы з'езд беларусаў Чэхіі

    Павел Латушка, Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінету Беларусі па транзіце ўлады выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў Першага з’езду беларусаў Чэхіі. Прывітанні ўдзельнікам даслалі старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла, лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, упаўнаважаная па правах чалавека Чэшскай Рэспублікі Клара Шымачкава-Лаўрэнчыкава Асноўныя тэзісы выступлення Паўла Латушкі: Гэта гістарычны з’езд беларусаў у эміграцыі. Беларусаў, якія, як папярэднікі - захавальнiкi трыдыцый БНР, — звяртаюцца да каранёў, каб пабудаваць новую краіну, базуючыся на спадчыне вялікага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Чэхія стала домам для беларусаў, домам гасцінным, але часовым. Мы ўсе абавязкова вернемся ў Беларусь — наш бяспечны, абаронены, недатыкальны і свабодны Дом, у наш родны кут. Усе мы цяпер ствараем гісторыю і будучыню нашай краіны. Але важна, не толькі рабіць, а нарэшце, зрабіць гісторыю — перайсці да пабудовы і пабудаваць новую, дэмакратычную і свабодную Беларусь. На форуме таксама выступiла Аліна Коўшык, прадстаўнік Кабінета па пытаннях нацыянальнага Адраджэння, эксперты і актывісты з розных сфер, якія прадставяць даклады аб важных праблемных пытаннях беларусаў у Чэхіі: ад праблем з легалізацыяй і банкаўскім абслугоўваннем да супрацоўніцтва дыяспар і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і вакол краіны. Асобна абмяркоўваецца тэма дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца ва Украіне за тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

  • Што новага ў парушэнні правоў беларусаў прыдумае Лукашэнка?

    Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч пра пагаршэнне прававой сітуацыі ў Беларусі З якой мэтай рэжым узмацняе рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў? Таму што пратэст беларусаў не «здуўся», ён працягваецца. Незадаволенасць дзеяннямі Лукашэнкі жыве ўнутры беларусаў. Страта кантактаў з замежнымі партнёрамі, разбурэнне эканомікі, уцягненне Беларусі ва ўдзел у агрэсіўнай вайне з боку Расіі ў дачыненні да Украіны — усё гэта непакоіць людзей, прымушае іх дзейнічаць супраць рэжыму Лукашэнкі тым ці іншым чынам. Адпаведна Лукашэнка стараецца з усіх сіл трымаць сітуацыю пад кантролем. Рэпрэсіі сталі проста татальнымі, максімальнымі, абсалютна бессэнсоўнымі і беспадстаўнымі настолькі, што нават у краіне, дзе «не да законаў» ужо не імкнуцца зазірнуць у які-небудзь кодэкс ці заканадаўчы акт, а прыцягваюць да адказнасці, прымяняюць гвалт і катаванні проста па сваім разуменні і сваім жаданні. Ці варта беларусам баяцца завочных судоў і пазбаўлення грамадзянства? Самога статуса прыцягнутага да крымінальнай адказнасці людзям, якія зʼехалі з Беларусі, баяцца не варта. Зразумела, што гэтыя працэсы — не самамэта рэжыму, а інструмент для таго, каб пазбаўляць людзей грамадзянства, узнагарод, статусаў, маёмасці. Пакуль рэжым яшчэ не ўвёў на поўную ў дзеянне ўсе гэтыя інстытуты, якія яны плануюць рэалізаваць, я б рэкамендаваў прыняць захады да таго, каб пазбавіцца актываў унутры Беларусі тым людзям, якія разумеюць, што да іх гэтыя пытанні могуць узнікнуць, якія вельмі моцна прысутнічаюць у публічнай прасторы, якія сапраўды робяць максімальны ўнёсак у барацьбу з рэжымам. Пазбаўленне грамадзянства не будзе мець ніякіх наступстваў для тых людзей, якія ўжо знаходзяцца за межамі Беларусі. Калі будзе патрэбна, яны змогуць звярнуцца ў дзяржаўныя органы, атрымаць адпаведны статус, распачаць працэдуры для таго, каб атрымаць нейкія дакументы, якія будуць дазваляць ім перасоўвацца ўнутры краіны і за яе межамі тады, калі скончыцца дзеянне беларускага пашпарту. Што тычыцца таго, што на падставе страты грамадзянства чалавек пазбавіцца нейкіх выгод з боку беларускай дзяржавы, то відавочна, што людзям, якіх рэжым прымусіў выехаць з Беларусі, абсалютна не патрэбна, на сённяшні дзень, бясплатная беларуская медыцына ці адукацыя. Іншых нейкіх наступстваў праз тое, што чалавек будзе пазбаўлены статусу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, я не бачу. Беларусам ён пры гэтым застанецца і, як мне падаецца, беларусам з максімальным знакам якасці. Якіх наступных дзеянняў Лукашэнкі па парушэнні правоў і свабод беларусаў можна чакаць? Немагчыма прадказаць, якія канкрэтна артыкулы Канстытуцыі і заканадаўчых актаў Лукашэнка працягне парушаць. Зразумела толькі адно — ціснуць ён будзе да апошняга дня свайго жыцця. Таму што адзіная мэта, якая ёсць у Лукашэнкі - утрыманне ўлады, і для дасягнення гэтай мэты ён не спыніцца ні перад чым. Галоўнае, што павінна зразумець беларускае грамадства — рэжым Лукашэнкі штодня пазбаўляе іх якаснай адукацыі, аховы здароўя, дабрабыту, развіцця эканомікі, бяспекі грамадзян — як унутры Беларусі, так і па за яе межамі. І змяніцца сітуацыя можа толькі са зменай рэжыму лукашызму.

  • Лукашэнка пусціў расейцаў у Беларусь. Зноў

    Да чаго прывядзе паўторны ўвод войскаў Расіі ў Беларусь? Што беларусам варта чакаць і важна ведаць у сувязі з чарговым планаваным размяшчэннем вялікай групоўкі расійскіх узброеных сіл на тэрыторыі Беларусі? У калонцы для «MOST» разважае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі, міністр культуры Беларусі і кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Пагроза ўступлення Беларусі ў наземную частку вайны — рэальная як ніколі Як меркавалася, Лукашэнка загадзя даў Пуціну згоду на размяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі — пачалася падрыхтоўка адпаведнай інфраструктуры, былі накіраваныя каманды Генеральнаму штабу на стратэгічнае планаванне. 10 кастрычніка асцярогі пацвердзіліся: з той толькі розніцай, што Пуцін і Лукашэнка заявілі аб разгортванні сумеснай групоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін на тэрыторыі Беларусі. Прычым яе аснову, як паведамляецца, будуць складаць менавіта беларускія войскі. Са слоў Лукашэнкі, у Беларусь прыбудуць «тысячы» расійскіх вайскоўцаў, аднак не выключна, што іх можа быць і дзясяткі тысяч, і нават больш за 100 000, у тым ліку ў залежнасці ад паспяховасці мабілізацыі ў Расіі. Да чаго гэта можа прывесці? Найперш, над самой Беларуссю і яе жыхарамі — цяпер відавочна і дакладна — навісае пагроза навязвання ўдзелу ў вайне наўпрост «на зямлі». Важна прызнаць: пагроза актыўнага ўступлення Беларусі ў наземную частку вайны (бо ракеты і самалёты ляцяць ва Украіну з беларускай тэрыторыі ўжо з 24 лютага) з’яўляецца рэальнай як ніколі раней. Адбыцца гэта можа ў любы момант, і калі адбудзецца, у беларускіх ваенных застаецца толькі тры варыянты дзеянняў: павярнуць зброю супраць акупантаў, павярнуць зброю супраць дыктатара (магчымасць такога дзеяння ў арміі ёсць да гэтага часу) або сабатаваць удзел у вайне супраць украінцаў і падацца на ўцёкі. Аднак, нават калі розум возьме верх і Беларусь не ўступіць у вайну наўпрост, сам факт з’яўлення буйных воінскіх фарміраванняў Расіі ў Беларусі і любой іх актыўнасці на тэрыторыі краіны ўжо дае Украіне права процідзейнічаць гэтаму. Чаму? Беларусь ужо прызнаная суагрэсарам у вайне супраць Украіны, і гэта прызнанне наўпрост вынікае з дакументаў ААН, міжнароднага права. Лукашэнка на нарадзе ў Мінабароны Беларусі 4 кастрычніка 2022 года канкрэтна заявіў пра ўдзел у вайне супраць Украіны. Значыць, міжнародныя дакументы даюць права Украіне процідзейнічаць агрэсіі. Што можа зрабіць Украіна Якія дзеянні ў адказ на ўвод расійскіх салдат у Беларусь можа ажыццявіць Украіна? На жаль, самыя жорсткія. Напрыклад, наносіць ракетныя ўдары па вялікіх групоўках войскаў Расійскай Федэрацыі каля мяжы Беларусі. І аб такім праве Украіна ўжо заявіла. Як беларусу мне цяжка казаць гэта, але ўкраінцы могуць быць вымушаны зрабіць такія захады, бо яны не хочуць паўтарэння гісторыі лютага-сакавіка 2022 года, калі групоўка войск Расіі колькасцю не менш за 20 тысяч чалавек здзейсніла імклівы паход з тэрыторыі Беларусі, што пазней у інтэрв'ю агенцтву «Франс-Прэс» пацвердзіў сам Лукашэнка. Узброеныя людзі ў расійскай форме ўварваліся ў Бучу, Ірпень, Гастомель, дзе пазней здзейснілі масавыя зверствы і ваенныя злачынствы, а пасля паспрабавалі ўварвацца ў Кіеў. На гэты раз Украіна зробіць крокі, каб падобны сцэнарый не паўтарыўся, яшчэ да таго, як расійскія войскі перакрыюць мяжу. Хто ў гэтым будзе вінаваты? Адказнасць за такое развіццё падзей і за магчымае ўступленне Беларусі ў вайну будзе несці дыктатар Лукашэнка і яго атачэнне, якія садзейнічаюць працягу ваеннай агрэсіі і захопу тэрыторый суседняй дзяржавы, садзейнічаюць здзяйсненню ва Украіне ваенных злачынстваў. Гэта выключна іх адказнасць — персанальная, з пункту гледжання крымінальнага заканадаўства — і грамадска-палітычная. На іх жа кладзецца і віна за эканамічныя наступствы працягу падтрымкі агрэсіі, за санкцыі, якія яшчэ больш жорстка ўдараць па дабрабыце беларусаў на найбліжэйшыя гады. Агрэсія, ліквідацыя дзяржаўнасці, гвалт і злачыннасць Чаму для нас з’яўляецца выклікам увод расійскіх войскаў у Беларусь? Таму што ў расійскай улады ясная і выразная мэта: захапіць Украіну і ліквідаваць яе дзяржаўнасць. А ў гэтым сцэнарыі аналагічны лёс чакае Беларусь і беларускі народ. Мы таксама павінны разумець, што знаходжанне вялікіх расійскіх мабілізаваных груп на тэрыторыі нашай краіны прывядзе да росту канфліктнасці і злачынстваў, гвалту, павальнага ўжывання алкаголю і ўсіх іншых негатыўных наступстваў, якія мы ўжо сёння бачым з розных відэа, знятых у мабілізацыйных пунктах Расіі. Хочам мы такога жыцця ў бліжэйшы час у Беларусі? Пытанне рытарычнае. Такім чынам, перад намі тры ключавыя пагрозы: рэальная паўторная агрэсія супраць Украіны з беларускай зямлі ці нават з прамым удзелам нашых вайскоўцаў, канчатковая акупацыя нашай краіны і ліквідацыя яе дзяржаўнасці, гвалт і злачыннасць, якія вырастуць на фоне прысутнасці замежных войскаў — няпрошаных «гасцей» на тэрыторыі Беларусі. Што рабіць, каб Беларусь не стала ваяваць з Украінай? Як спыніць гэта? Лукашэнка пачуў канкрэтныя сігналы з боку Украіны. Цяпер яму важна пачуць і мэсадж ад заходніх партнёраў, якія павінны вылучыць яму ўльтыматум і выразна даць зразумець, па пунктах, на той мове, якую ён разумее, што яго чакае за згоду на ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну праз Беларусь і асабліва за магчымую згоду ўступіць у вайну самой Беларусі. Наступны крок такім чынам — за Вашынгтонам і Бруселем. Мы будзем рабіць усё, каб гэты крок нашы партнёры зрабілі. Лукашэнка таксама павінен баяцца, што мабілізаваныя расіяне ў Беларусі могуць садзейнічаць скасаванню яго ўлады, і гэта фактар, які ўплывае на яго асабістую фізічную бяспеку наўпрост. Важна і неабходна рабіць усё, каб не дапусціць вайны паміж дзвюма нашымі дзяржавамі — Беларуссю і Украінай. Рабіць усё, каб не стала магчымай крывавая кульмінацыя сцэнарыю, які ўжо разгортваецца з лютага пры падтрымцы Лукашэнкі, які дазволіў наносіць ракетныя і авіяўдары па Украіне. Удары, якія ўжо прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр. Як беларус я разумею, куды гэта можа завесці на будучыя дзесяцігоддзі адносіны Беларусі і Украіны. Рабіць усё, каб спыніць гэта — галоўная мэта Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Галоўная мэта для ўсіх нас. Так, хай нашы магчымасці абмежаваныя і хай магчымасць прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад гэтага сцэнарыю мінімальная, але паспрабаваць зрабіць гэта — наша адказнасць перад самімі сабой.

  • Беларускай арміі ў гэтай вайне адведзена роля тылавога забеспячэння

    Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка расказаў «Нашай Ніве», што, па яго інфармацыі, настроі ў беларускім войску не аднолькавыя. Прычым нават у шэрагах вышэйшага кіраўніцтва сілавога блоку і Міністэрства абароны Палітык мяркуе, што ў расіян стаіць задача стварыць супольную армію так званай Саюзнай дзяржавы. «Падрыхтоўка да яе стварэння цягнецца ўжо далёка не першы дзень. Стварэнне такой арміі — гэта чарговы выклік для нашай дзяржавы. Цяпер фактычна адбываецца паступовая анексія Беларусі. Робяцца дзеянні, скіраваныя на тое, каб ліквідаваць нашу незалежнасць і суверэнітэт», — кажа кіраўнік НАУ. Распавядаючы пра ролю беларускай арміі ў гэтай вайне, Павел Латушка лічыць, што беларускаму войску ў першую чаргу адведзена роля тылавога забеспячэння, якое яны ладзяць не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на акупаваных частках Украіны. «Ёсць інфармацыя, што вайскоўцаў адной з вайсковых часцей з-пад Мінска накіравалі на акупаваную частку тэрыторыі Украіны, дзе яны займаюцца рамонтам тэхнікі. Месцяцца яны за 50 кіламетраў ад лініі сутыкнення ўкраінскіх і расійскіх войскаў на Данбасе. У першую чаргу іх матывуюць грашыма», — расказаў «Нашай Ніве» Павел Латушка. Асноўнай прычынай таго, чаму Лукашэнка дагэтуль не наважыўся паўнавартасна ўступіць у вайну з Украінай, Латушка лічыць настроі сярод вайскоўцаў. «Інфармацыя ад крыніц з розных сілавых структур выразна дэманструе, што настроі ў беларускім войску не аднолькавыя. Прычым нават у шэрагах вышэйшага кіраўніцтва сілавога блоку і Міністэрства абароны. Ёсць сведчанні таго, што значная частка беларускага войска і афіцэраў дакладна не хоча ваяваць, таму Лукашэнка пачынае выкарыстоўваць усё больш агрэсіўную прапаганду», — дзеліцца палітык. Каб пераканаць вайскоўцаў у тым, што Украіна — вораг, запушчана вельмі моцная прапаганда, накіраваная на тое, каб зрабіць з іх зомбі, якія павераць, што ўкраінцы ствараюць пагрозу для Беларусі, што трэба іх атакаваць. «Мы бачым, як ідзе актыўнае прамыванне мазгоў, зараз адбываецца барацьба за розум вайскоўцаў, каб змяніць іх стаўленне да сітуацыі», — сцвярджае Латушка. Апроч гэтага, Латушка звяртае ўвагу на тое, што праз саўдзел Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны расце незадаволенасць Лукашэнкам сярод грамадства. Канцэпцыя «абы не было вайны», якая гадамі прасоўвалася Лукашэнкам і вакол якой была выбудавана стратэгія выбараў 2015 года, больш не працуе. «У гэтай стратэгіі з’явілася вялікая шчыліна, і яна пачала разбурацца на вачах. Лукашэнка вельмі напалоханы гэтым. "Абы не было вайны" ўжо не спрацоўвае, бо вялікая частка беларускага грамадства бачыць і разумее, што менавіта з-за Лукашэнкі мы сталі суагрэсарам у вайне супраць Украіны. Хтосьці з гэтым публічна не пагаджаецца, нехта не разумее, але вялікая доля беларускага грамадства абсалютна разумее, што гэта віна Лукашэнкі». Праз гэта, на думку палітыка, мы выйшлі на новы этап інфармацыйнай вайны. «З аднаго боку, мы маем дэмакратычныя сілы Беларусі, незалежныя беларускія і ўкраінскія СМІ, якія даносяць праўду, а з другога боку ёсць расійская і лукашэнкаўская прапаганда». Павел Латушка ўпэўнены, што сам Лукашэнка таксама выразна разумее, што ў беларускім грамадстве няма адназначнага ўспрымання сітуацыі, што менавіта дзякуючы яму няма альбо не будзе вайны. Таму Лукашэнка і вырашыў накіраваць генералаў па прадпрыемствах і вайсковых часцях. Латушка ўпэўнены, што Лукашэнка не накіроўвае сваіх вайскоўцаў ва Украіну не таму, што супраць гэтага ці не падтрымлівае Пуціна, а толькі таму, што баіцца стварыць трыгер, які зможа выклікаць супраціў з боку насельніцтва. «Пры гэтым ён застаецца абсалютным саюзнікам Пуціна, але зараз ягоная галоўная мэта ў гэтым саюзе — захаваць уладу. Выключна толькі праз ягоныя асцярогі таго, што гэта можа выклікаць унутраныя пратэсты, ён не ідзе на гэты крок і максімальна адцягвае час», — упэўнены кіраўнік НАУ. Арыгінал на сайце Nashaniva

  • Нашая задача — прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларусаў

    Каардынатар праектаў НАУ Анжаліка Мельнікава расказала пра работу ў рамках універсальнай юрысдыкцыі У чым важнасць правядзення круглых сталоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі? Правядзенне круглых сталоў у краінах, дзе пражываюць пацярпелыя ад катаванняў у Беларусі, мае канкрэтнае практычнае значэнне. Гэта працоўныя сустрэчы, падчас якіх нашыя эксперты абмяркоўваюць з юрыстамі, праваабаронцамі і асобнымі актывістамі магчымасці супрацоўніцтва і кааперацыі для найхутчэйшага прыняцця да разгляду заяў ад беларусаў, якія падвергліся гвалту з боку сілавікоў і іншых прадстаўнікоў рэжыму. Мы знаходзім усіх зацікаўленых ці мелых досвед ужывання механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі — як юрыдычныя фірмы, так і НДА і асобных актывістаў і палітыкаў — і ўсё разам выпрацоўваем план дзеянняў. У пяці еўрапейскіх краінах ужо забяспечана абарона пацярпелых прафесійнымі адвакатамі, якія маюць падобны досвед працы. Як афіцыйныя асобы еўрапейскіх краін успрымаюць ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых у катаваннях? Лукашэнка працягвае дэманстраваць сваё стаўленне да дэмакратычных каштоўнасцяў і свабод. Беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавікоў стаў сур'ёзным выклікам міжнародным уяўленням цывілізаванага свету аб правах чалавека і гуманізме. Афіцыйныя асобы еўрапейскіх краін падтрымліваюць ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых. Што будзе далей з гэтым праектам? Праект будзе працягвацца, пакуль усе вінаватыя ў злачынствах супраць беларусаў не будуць прыцягнуты да адказнасці. Дзякуючы наладжаным кантактам і выпрацаваным механізмам працы ў розных краінах, мы будзем і далей рабіць усё, што ад нас залежыць, каб дамагчыся справядлівасці.

  • Рэгіёны Беларусі – ці ёсць надзея?

    Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч адказаў на некалькі пытанняў аб тым, што адбываецца ў рэгіёнах Якая зараз сітуацыя ў рэгіёнах? Дзеянні тых людзей, якія працягваюць нелегальна ўтрымліваць уладу ў Беларусі, прывялі да ўзмацнення санкцый, асабліва на фоне ўдзелу ў вайне, размяшчэння расійскіх войскаў, працягу рэпрэсій. Людзі гэта разумеюць, хоць ёсць складанасці з атрыманнем інфармацыі. Безпраўе адчуваецца ва ўсім. Кожны грамадзянін, незалежна ад таго, якіх ён поглядаў, сёння ў Беларусі не мае права слова, не мае магчымасці сказаць нешта свайму непасрэднаму начальніку. Сітуацыя ў краіне выклікае велізарны адток кваліфікаванай працоўнай сілы з Беларусі. Гэта не толькі палітычная міграцыя, але і эканамічная. Як ажыццяўляецца праца з людзьмі «на месцах»? Для нас, перад усім, важна мець кантакты з тымі людзьмі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, мець зваротную сувязь, каб ведаць з першых вуснаў, якая сітуацыя зараз у краіне. Без такіх ведаў немагчыма будаваць стратэгію зменаў для Беларусі, немагчыма дакладна разумець, на што можна разлічваць, наколькі грамадства сёння гатова ўдзельнічаць у тых ці іншых палітычных працэсах, якія прапануюцца ім. Якія вашыя прыярытэты ў далейшай працы? Мы не толькі маніторым сітуацыю, але і працуем над прапановамі для будучай Беларусі. Перад усім, гэта рэформы мясцовага самакіравання, адміністрацыйнага падзелу. У дэмакратычных краінах мясцовая ўлада павінна не толькі абірацца людзьмі непасрэдна на месцах, чаго няма ў сённяшняй Беларусі, але і ўлічваць тыя патрэбы, якія ёсць у мясцовых жыхароў. Без рэформаў усё гэтае зрабіць немагчыма. Таму мы зараз працуем над рэформамі, а таксама над фармаваннем каманды, якая будзе ўсё гэтае ажыццяўляць. Больш падрабязна пра ўсфармаванне кадравага рэзерву мы распавядзем у бліжэйшым часе. Гэта вялізарная праца, і мы разлічваем на актыўнасць кожнага беларуса.

  • Міжнародная ізаляцыя Лукашэнкі

    Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка расказаў аб дзейнасці дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне Ці знаходзіцца рэжым Лукашэнкі ў поўнай міжнароднай ізаляцыі? Казаць аб поўнай ізаляцыі яшчэ заўчасна. Мы разумеем, што не ўсе краіны свету глыбока пагружаныя ў беларускі парадак дня. Але цывілізаваныя дзяржавы разумеюць, што Беларусі неабходныя новыя легітымныя органы ўлады, яны практычна не кантактуюць з рэжымам Лукашэнкі і альтэрнатыўна будуюць узаемаадносіны з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі. З якой мэтай было створана прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі? Гэтае прадстаўніцтва было заснавана на мінулым тыдні якраз у кантэксце тэмы ўмацавання супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з міжнароднымі партнёрамі і стварэння рэальнай альтэрнатывы нелегітымнаму рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах, калі ягоныя замежныя прадстаўніцтвы па сутнасці «праседжваюць штаны» і хаваюцца ад публічных сустрэч. Задача прадстаўніцтва — забяспечыць стабільную прысутнасць Беларусі ў сталіцы Еўропы, зрабіць усё для таго, каб голас беларусаў быў чутны на еўрапейскай і сусветнай арэне. Чым вы будзеце займацца ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі ў якасці намесніка Прадстаўніка па замежных справах? Я ўжо пачаў гэту работу і стараюся дапамагаць членам Кабінета ў выпрацоўцы прапаноў па нашай стратэгіі і тактыцы пашырэння міжнародных сувязей, па захаванні тэматыкі Беларусі ў міжнародным парадку дня і пошуку новых форм для павелічэння знешняй падтрымкі. Відавочна, што такая падтрымка нашых намаганняў, пратэсту беларускага народа важная і патрэбная для таго, каб мы ў рэшце рэшт прыйшлі да нашай агульнай мэты.

  • Рэформа Каардынацыйнай рады

    Эксперт НАУ, член Прадстаўнічай рабочай групы КС Валерый Мацкевіч адказаў на два важныя пытанні пра працэс рэфармавання Каардынацыйнай рады Як праходзіць рэфармаванне Каардынацыйнай рады? Гэтым летам было прынята рашэнне рэфармаваць Каардынацыйную раду. Ва ўмовах працяглай палітычнай барацьбы нам вельмі важна пашырыць функцыі дадзенага органа для таго, каб абноўлены Каардынацыйны савет змог выконваць ролю прадстаўнічага органа. У верасні была створана рабочая група, якая занялася распрацоўкай спецыяльнай працэдуры дэлегавання прадстаўнікоў розных арганізацый і ініцыятыў дэмакратычнай супольнасці, а таксама кандыдатаў, якія свабодна вылучаюцца. Склад КС было вырашана сфарміраваць са 115 членаў, сярод якіх: 25 дзеючых членаў асноўнага складу Каардынацыйнай рады, якія пацвердзілі свае паўнамоцтвы; 75 новых дэлегатаў ад структур дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі; 15 свабодна вылучаных кандыдатаў, якія прайшлі працэдуру абрання. Больш падрабязна пра тое, якім менавіта чынам ваша палітычная структура, арганізацыя грамадзянскай супольнасці ці нефармальная ініцыятыва можа вылучыць свайго дэлегата, можна азнаёміцца па спасылцы. Якая роля будзе адведзена Каардынацыйнай радзе ў новай канфігурацыі дэмакратычных сіл? Новая канфігурацыя дэмакратычных сіл Беларусі прадугледжвае наяўнасць і ўзаемадзеянне паміж сабой двух асноўных органаў — Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады, якія закліканы весці скаардынаваную дзейнасць для павышэння эфектыўнасці ўсяго руху. Узаемадзеянне гэтых двух органаў прадугледжвае таксама працэдуру адабрэння або зацвярджэнне прадстаўнікоў Кабінета. Аднак такі механізм можа пачаць працаваць толькі пасля паспяховага завяршэння рэарганізацыі Каардынацыйнай рады ў адзіны прадстаўнічы орган. Мандат Каардынацыйнай рады будзе прадугледжваць каардынацыю дэмакратычных сіл, распрацоўку праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыю абмеркаванняў грамадска значных пытанняў. Першае паседжанне абноўленай Каардынацыйнай рады плануецца правесці да 16.12.2022, адразу пасля ўключэння новых дэлегаваных прадстаўнікоў арганізацый дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Наперадзе яшчэ шмат працы і мы верым, што новы фармат дзейнасці КС наблізіць нашую агульную перамогу.

  • Армія РФ можа зноў напасці на Украіну з Беларусі

    Аб планах дыктатараў кіраўнік НАУ Павел Латушка распавёў у інтэрв'ю нямецкім медыя Deutsche Welle, RND, N-TV і Ad Hoc News Асноўныя тэзісы інтэрв'ю: Мэта Пуціна — павялічыць групоўку расійскіх войскаў у Беларусі. Працэс павінен быць завершаны да наступнай вясны, пасля чаго ВС РФ можа зрабіць спробу паўторнага ўварвання на Кіеў пры садзейнічанні Лукашэнкі. Нават калі не атрымаецца сфармаваць шматлікую групоўку і/ці кінуць войскі ва Украіну, разлік Пуціна зразумелы: адцягнуць на поўнач частку сіл УСУ, якія паспяхова наступаюць на паўночным усходзе і поўдні Украіны. Фармальнае і прапагандысцкае абгрунтаванне гэтых дзеянняў — саюзныя пагадненні Масквы і Мінска, якія прадугледжваюць фарміраванне сумеснай групоўкі войскаў у выпадку пагрозы дзвюм краінам. Аб стварэнні групоўкі было заяўлена на днях, як і — разрознена і недарэчна — аб пагрозе: нібыта аб планах Украіны напасці, а краін НАТА (Польшчы і Літвы) — акупаваць Беларусь. Беларусы — міралюбівы народ і не хочуць ваяваць з украінцамі. Але Пуцін працягне выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм для сваёй злачыннай агрэсіі. Лукашэнка цалкам у ягонай уладзе, і не зможа сказаць яму «не», а таму падыходзіць на палітычную ролю «карыснага ідыёта» Крамля.

  • Міратворцы на мяжы

    Міратворцы на мяжы з Беларуссю — чым добрая ідэя Зяленскага? Як палітык, я выступаю за любыя магчымыя захады, якія дазволяць не дапусціць новага ўварвання ва Украіну і спыніць удары па ўкраінскай тэрыторыі з тэрыторыі нашай краіны. А таму поўнасцю падтрымліваю ідэю аб увядзенні міратворцаў на мяжы Украіны і Беларусі. Пры гэтым вельмі крывадушна гучыць пазіцыя рэжыму Лукашэнкі, які нібыта выступае за мір і супраць якога нібыта рыхтуецца нейкая агрэсія з боку Украіны і НАТА. Калі рэжым Лукашэнкі сапраўды за мір і калі ён сапраўды лічыць, што на яго аднекуль там рыхтуецца напад — рэжым павінен быць першым, хто выступіць у падтрымку гэтай ініцыятывы прэзідэнта Украіны. Дык няўжо нехта яшчэ верыць словам дыктатара пра жаданне міру і нейкія знешнія пагрозы для Беларусі? Адзіная рэальная пагроза для нашай краіны — гэта Расея, краіна-акупант. І менавіта Расея дыктуе сваёй марыянетцы Лукашэнку гэтыя хлуслівыя наратывы. А выступаючы супраць з'яўлення на мяжы міратворцаў, Лукашэнка яшчэ раз падкрэслівае, што насамрэч ён выступае не за мір, а за вайну, за расійскую акупацыю і за новае ўварванне ва Украіну з беларускага плацдарму.

  • Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі

    Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства — сустрэча з дыяспарай. Адкрываючы офіс, Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер міністру Фландрыі і адзначыла: «Я спадзяюся, што гэтая місія стане месцам, дзе мы зможам будаваць сувязі, ствараць альянсы і весці размовы, важныя для нашай будучыні. Я спадзяюся, што гэта будзе месца, дзе ўсе будуць адчуваць сябе чаканымі. Дэмакратычнай Беларусі трэба, каб кожны голас быў пачуты». Кіраваць офісам Святлана Ціханоўская прызначыла Уладзіміра Астапенку, намесніка прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета і аднаго з кіраўнікоў НАУ. Місія дэмакратычнай Беларусі будзе прадстаўляць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай замежных справаў Бельгіі пра магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі. Пакуль памяшканне закрытае для наведванняў, але адкрыццё адбудзецца ў бліжэйшы месяц-два.

bottom of page