top of page

Анжаліка Мельнікава далучылася да каманды НАУ ў якасці каардынатара праектаў


Анжаліка Мельнікава
Анжаліка Мельнікава Крыніца: НАУ-медыя

Для мяне вялікі гонар быць часткай каманды людзей — сапраўдных патрыётаў і прафесіяналаў, якія шчыра адданыя ідэі вызвалення Беларусі і аддаюць увесь свой час і сілы на барацьбу за незалежнасць нашай краіны


Анжаліка Мельнікава — спецыяліст у галіне камунікацыі, перакладчык- рэферэнт. Узначальвала падраздзяленне сувязей з грамадскасцю буйной міжнароднай кампаніі ў сферы харчовай прамысловасці. Выпускніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а таксама Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.


У сваёй прафесійнай дзейнасці адказвала за рэалізацыю праектаў у галіне ўстойлівага развіцця, у тым ліку ў партнёрстве з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі, а таксама органамі дзяржаўнай улады і кіравання. Узначальвала каманду кіравання інцыдэнтамі і вырашэння крызісных сітуацый на прадпрыемстве.


У НАУ будзе выконваць ролю каардынатара праектаў.

1 view

Comments


bottom of page