top of page

Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні


Аліна Коўшык
Аліна Коўшык Крыніца: 123ru.net

Аліна Коўшык, беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me. (Вяла першы беларускамоўны кулінарны блог)


Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце?

  • Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі

  • Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове

  • Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.

  • Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.

  • Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Сярод яе стратэгічных задачаў — наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы.


Сардэчна вітаем у камандзе!

bottom of page