100 000 падпісчыкаў на YouTube-канале Паўла Латушкі
- 2 days ago
- 2 min read

Нас ужо 100 тысяч! Менавіта гэта лічба з’явілася сёння, 05.05.2025 года, на маім YouTube-канале. Гэта не проста лічба — гэта супольнасць людзей, якія, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі, працягваюць змагацца за праўду, свабоду і незалежнасць Беларусі.
Шчыра дзякую кожнаму з падпісчыкаў — ад сябе асабіста і ад усёй каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — за давер і падпіску на мой канал YouTube Павел Латушка. Сёння мы аб’ядналіся ў 100 тысячах галасоў праўды.
Дзякуй за вашу зацікаўленасць маёй пазіцыяй, за распаўсюд інфармацыі сярод тых, хто па розных прычынах не мае доступу да незалежных крыніц інфармацыі.
За 4,5 года існавання канала мы разам з вамі дасягнулі:
больш за 66.1 мільён праглядаў,
самы папулярны відэаролік — 724 тысячы праглядаў,
самы папулярны YouTube Shorts — 1,8 мільёна праглядаў.
Сімвалічна, што апошняе відэа на канале мае назву «Лукашэнку гэта не спадабаецца» — і гэта не проста загаловак. Гэта факт: яму сапраўды не падабаецца, што нас ужо 100 тысяч. Але па праўдзе кажучы, мы — не апазіцыя. Нас — большасць.
Лукашэнка і яго атачэнне сістэмна змагаюцца супраць беларускага народа, супраць дэмакратычных сіл, пераследуюць незалежных журналістаў і блакуюць доступ да праўдзівай інфармацыі. Ім сапраўды не падабаецца, што мільёны беларусаў працягваюць даведвацца праўду — нягледзячы на цэнзуру і пагрозы.
Калі ласка, прапануйце сваім сябрам і блізкім падпісацца на мае сацсеткі і рэсурсы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Дапамажыце тым, хто не ведае, як гэта зрабіць, але не забывайце пра бяспеку. Разам мы фарміруем незалежную інфармацыйную прастору.
Павел Латушка:
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне:
Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»:
Таксама прашу вас падтрымаць медыякаманду — менавіта яна штодня дапамагае ствараць кантэнт, займаецца мантажом і распаўсюдам відэа. Сёння медыякаманда НАУ працуе выключна дзякуючы вашым данатам і не атрымлівае ніякай іншай фінансавай падтрымкі.
Калі ў вас ёсць магчымасць — падтрымайце іх працу: https://www.belarus-nau.org/be/donate
Дзякуй вам за давер. Мы працягваем нашу працу.
Comments