Сумесны зварот офіса Святланы Ціханоўскай і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення да замежных палітыкаў, журналістаў і лідэраў меркаванняў
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Валерый Кавалеўскі, Уладзімір Астапенка і Лена Жываглод заклікалі сусветную супольнасць спыніць называць і прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам.
Святлана Ціханоўская:
Лукашэнку нельга называць «прэзідэнтам» ні ў якім кантэксце. Нельга надзяляць яго палітычнай суб’ектнасцю. Нельга тым самым прызнаваць яго праўленне і ствараць бачнасць таго, што свет павінен лічыцца з ім. Ён не прэзідэнт. Нават не блізка.
Павел Латушка:
Ён узурпатар і Дыктатар. Ён прайграў і груба сфальсіфікаваў прэзідэнцкія выбары. Ён захапіў і ўтрымлівае ўладу сілай, зладзіўшы самыя жорсткія рэпрэсіі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Таму вы павінны перастаць называць яго «прэзідэнтам» — і перастаць прызнаваць яго такім.
Уладзімір Астапенка:
Таму што ён — не прэзідэнт. Проста скажыце гэта ўслых і пазбаўце яго і яго стаўленікаў усялякай магчымасці прадстаўляць Беларусь, казаць і дзейнічаць ад імя яе народа. І нават сядзець за адным сталом з прадстаўнікамі цывілізаваных дэмакратый.
Валерый Кавалеўскі:
Ён не прэзідэнт. Фактычна — ён палітычны нуль і ізгой на міжнароднай арэне. І мы павінны сказаць гэта ўслых — як гэта ўжо зрабіў Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі.
Лена Живоглод:
Калі вы ўплывовы палітык, вядомы журналіст ці лідар грамадскай думкі — вам трэба перастаць называць яго «прэзідэнтам». Не прызнавайце яго, а адмоўце яму ў прызнанні. Зрабіце гэта афіцыйна і публічна.
Павел Латушка:
І хай ён атрымае тое, што заслугоўвае — міжнародную ізаляцыю, абвінавачванне ў тэрарызме, крымінальны пераслед і справядлівае пакаранне за ўсе жудасныя злачынствы, учыненыя яго рэжымам.
✏️ Падпішыце петыцыю аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада (для карыстальнікаў з Беларусі — толькі праз VPN)
Толькі за апошнія 2 тыдні аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам заявіла кіраўніцтва Нямеччыны і Літвы. Раней пра гэта заявіў Еўрапейскі парламент у рэзалюцыі ад 7 кастрычніка.
Comentários