Беларускі народ, як і чыноўнікі, стаміўся ад Лукашэнкі
- Pavel Latushka

- 3 days ago
- 2 min read
Зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі да чыноўнікаў рэжыму
32 гады страчанага часу. Памятаеце той кадр, калі Лукашэнка стаяў у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь і зачытваў прысягу, трымаючы руку на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — у цэлым дэмакратычнай, але якая дала яму магчымасць прыйсці да ўлады, а ў далейшым ён яе фактычна разарваў на кавалкі і падпарадкаваў усю ўладу толькі сабе. Алчнаму чалавеку, які прагне толькі ўлады, хоча шмат грошай і хоча вызначаць лёсы людзей. 32 гады страчанага часу.
Лукашэнка ніколі не стане дэмакратам, лібералам ці прабеларускім палітыкам. Ён апантаны ўладай, асабістай уладай.
Для яго свабода для народа — гэта канец яго кіравання, канец яго асабістага багацця, але галоўнае для яго — вызначаць лёс іншых, знішчаць, катаваць, гвалтаваць, расстрэльваць і забіваць. І атрымліваць ад гэтага яшчэ і асалоду.
Гэта чалавек, які страціў усе чалавечыя якасці, а магчыма, і не меў іх. Гэта чалавек, які не ведае пачуцця спагады.
Ён самазадавальняецца ў прыніжэнні іншых. Ён карае тых, хто не хваліць яго, не кажа яму пахвальных, угодлівых прамоў.
Яго ўлада заснавана на найбольш нізкіх якасцях. На прымусе, а не на перакананні; на страху і ціску; на страху смерці, выгнання, знішчэння як асобы. Яму не патрэбныя асобы побач.
Давайце ўявім яго будучыню.
У выгнанні і ў пакутах. Але пры гэтым яго ўсё адно знойдуць, бо ён стварыў такую колькасць ворагаў супраць сябе. І іх можна падзяліць на дзве катэгорыі:
Першая — тыя, хто хоча помсты і/або абгрунтаванай справядлівасці. Па яго наказах забіта, прыніжана, беспрэцэдэнтна каласальна шмат беларусаў і беларусак.
А другая гурпа яго ворагаў — тыя, хто ведае, што ён ведае пра іх.
Але я веру і ў другі варыянт — яго будуць судзіць. Вельмі хацеў бы, каб беларускім судом. Калі не — то судом у Гаазе. Усе дарогі Лукашэнкі вядуць у Гаагу.
Дарэчы, Лукашэнка знайшоў яшчэ аднаго сур’ёзнага ворага — Украіну і ўкраінскі народ, якія заўсёды будуць хацець пакараць яго.
Некалькі слоў пра будучыню наменклатуры вакол Лукашэнкі.
У іх таксама два варыянты. Вядома, можа быць і больш, але давайце возьмем за аснову два галоўныя:
Адмовіцца ад Лукашэнкі. Гэта трэба будзе зрабіць вельмі хутка, ваш тэрмін знаходжання пры ўладзе хутка скарачаецца. Яго тэрмін, а значыць, і ваш.
Другі варыянт — чыноўнікі могуць быць выгнаныя народам або таксама паўстаць перад судом.
Час для прыняцця рашэння скарачаецца. Непахісна.
Магчымасць для чыноўнікаў — дзяржаўны пераварот або круглы стол з грамадствам, з беларускім народам, дзе мы можам дамовіцца. І вы можаце гэта зрабіць. Беларускі народ, як і вы, стаміўся ад Лукашэнкі.
Турчын, прэм’ер-міністр, і Вальфовіч, дзяржсакратар Савета Бяспекі, могуць гэта зрабіць. Вы можаце гэта зрабіць, калі не будзеце баязлівыя. І тады ўвойдзеце ў гісторыю краіны.
Пазбаўцеся ад старога!
Гэта трэба будзе зрабіць і вельмі хутка. Час непахісна паскараецца.
20.07.2026 Варшава



Comments