top of page

Будучыня і перспектывы Беларусі


Уладзімір Астапенка
Уладзімір Астапенка

Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка прыняў удзел у працы Пражскага еўрапейскага саміту, які прайшоў 10−11 лістапада ў Чэхіі.


Арганізатары саміту прапанавалі правядзенне спецыяльнай дыскусіі на тэму «Беларусь у цені Расіі: будучыня і перспектывы». У сваім выступленні перад шматлікімі экспертамі і аналітыкамі Уладзімір Астапенка расказаў аб стварэнні і прыярытэтах дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а таксама аб усебаковай падтрымцы Украіны ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі, якая ажыццяўляецца пры садзейнічанні рэжыму Лукашэнкі.


Таксама была падкрэслена нарастальная пагроза для суверэнітэту Беларусі і неабходнасць кансалідацыі намаганняў усіх міжнародных партнёраў для падтрымкі дэмакратычных сіл і стварэння аптымальных умоў пабудовы ўстойлівай сістэмы рэгіянальнай бяспекі і супрацоўніцтва.


Падчас саміту Уладзімір Астапенка даў інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ («Чэшскае радыё», «Радыё Свабода», бізнес-газета «Е15»), якія праявілі цікавасць да праблематыкі вырашэння беларускага ўнутрыпалітычнага крызісу і саўдзелу нелегітымнага рэжыму ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны.


Уладзімір Астапенка выказаў упэўненасць у непазбежнасці перамогі дэмакратыі ў Беларусі і ў нязменнай актуальнасці лозунгу «Viva Belarus» — «Жыве Беларусь».


bottom of page