top of page

Карціну са знакамітай пратэстнай серыі Вольгі Якубоўскай перадалi ў Музей Вольнай Беларусі


«На Каляды…», Вольга Якубоўская
«На Каляды…», Вольга Якубоўская

На захоўванне ў Музей Вольнай Беларусі перадаецца лот дабрачыннага каляднага аўкцыёна Беларускай Рады культуры — карціна Вольгі Якубоўскай «На Каляды…».


Галоўныя персанажы твораў Вольгі Якубоўскай — вядомыя ўсім бел-чырвона-белыя коцікі, у якіх таленавітая мастачка ўвасабляе вобраз беларусаў. Серыя карцін Вольгі - яскравы прыклад пратэстнага мастацтва, з дапамогай якога аўтарка, пачынаючы з лета 2020 года, фіксуе і адлюстроўвае кожную важную з’яву і знакамітых герояў беларускіх падзей.


Пераможца дабрачыннага аўкцыёну, што набыў карціну — беларускі праграміст Іван, які жыве ў Грузіі. Гэта ўжо не першы яго ўдзел ў арганізаваных Беларускай Радай культуры дабрачынных аукцыёнах, сродкі ад якіх накіроўваюцца на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры.


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку Вольге Якубоўскай, Івану i Беларускай Радзе культуры за падтрымку праекта па стварэнні Музея Вольнай Беларусі. Мы працягваем збiраць прапановы і інфармацыю аб прадметах музейнага значэння, звязаных з беларускімі пратэстамі, праз чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладальніках прадметаў, перададзеных у музей, пры іх жаданні, застануцца ананімнымі.


Разам мы захаваем нашу гісторыю!


bottom of page