top of page

Лукашэнка — кантрабандыст 21 стагоддзя

Ён зарабляе на транзіце ў Расію

Павел Латушка
Павел Латушка Фота: НАУ-медыя

Крыніца: polsatnews.pl «неафіцыйны пераклад»


— Супраць рэжыму ў Менску павінны быць уведзеныя санкцыі, — заявіў у праграме «Gość Wydarzeń» член часовага ўрада Беларусі ў выгнанні Павел Латушка. — Беларусь з'яўляецца хабам для Расіі. Паводле яго слоў, Лукашэнка — кантрабандыст. — Закрыццё памежнага пераходу ў Баброўніках — гэта сігнал для Еўракамісіі, — дадаў Латушка.


З пятніцы з 12:00 па рашэнні міністра Марыюша Каміньскага рух на польска-беларускім пагранпераходзе ў Баброўніках будзе прыпынены. Гэта звязана з васьмігадовым турэмным тэрмінам, вынесеным у сераду рэжымам Лукашэнкі журналісту Анджэю Пачобуту.


— Патрэбны моцныя рэакцыі. У дачыненні да рэжыму Лукашэнкі павінны быць уведзеныя жорсткія абмежаванні і санкцыі, — пракаментаваў рашэнне польскага міністра віцэ-прэм'ер часовага ўрада Беларусі ў выгнанні Павел Латушка. — Гэта вельмі складаная сітуацыя для беларускага грамадства. Ён дадаў, што зараз там беспрыцэндэнтная хваля рэпрэсій супраць грамадзян.


«Адсутнасць санкцый супраць Беларусі дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны»


— Беларусь з'яўляецца эканамічным хабам для Расіі. Летась у снежні быў самы вялікі імпарт тавараў з ЕС у Беларусь з моманту вядзення статыстыкі. А гэта значыць, што гэтыя тавары ідуць у Расію, — сказаў Латушка. — Закрыццё пагранпераходу ў Баброўніках дасць сігнал Еўракамісіі, — адзначыў ён.


— Урсуля фон дэр Ляен абвясціла, што Еўракамісія будзе сінхранізаваць санкцыі, — сказаў госць. «Калі гэтага не адбудзецца, Лукашэнка так і застанецца кантрабандыстам 21 стагоддзя», — сказаў Латушка. «Ён зарабляе грошы транзітам у Расію», — дадаў ён.


«За апошнія восем месяцаў ЕЗ не ўводзіў ніякіх санкцыяў супраць Беларусі»


— На жаль, з ЕС мы атрымліваем супярэчлівую інфармацыю аб тым, ці будуць новыя санкцыі супраць Беларусі. А іх адсутнасць дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны, лічыць апазіцыйны беларускі палітык. — Мы кансультаваліся па санкцыях. У ЕС нам сказалі, што мы можам прапанаваць пяць ці дзесяць чалавек для ўключэння ў наступны спіс, — сказаў ён.


Латушка сказаў, што гэта вельмі мала, таму што «ў Беларусі ўжо тысячы людзей знаходзяцца ў зняволенні з-за рэжыму». —Таму мы ідзем па шляху гнацыйных санкцый. Мы сустрэліся з польскімі ўладамі і прадставілі спіс з 201 чалавека, на якіх павінны быць накладзеныя санкцыі, — паведаміў ён.


— Акрамя таго, мы прапанавалі ўвесці абмежаванні для 13 кампаній, якія вырабляюць зброю для Расіі. Гэтая зброя забівае людзей ва Украіне, — сказаў Латушка. — Мы лічым, што санкцыі павінны працягвацца. Таму што за апошнія восем месяцаў ЕС не ўводзіў ніякіх санкцый супраць Беларусі, — сказаў на заканчэнне ён.




bottom of page