top of page

Музей Вольнай Беларусi


Усебеларускі марш у Мінску
«Усебеларускі марш» Мінск, 2020 Фота: tut.by

Падзеі найноўшай гісторыі Беларусі - гэта крыніца надзеі для нашага народа, які працягвае цяжкую барацьбу супраць дыктатуры і расійскай акупацыі. Музей Вольнай Беларусі стане ўнікальным культурным аб’ектам, дзе будуць сабраны, захаваны і прадэманстраваны гістарычныя артэфакты, звязаныя з пратэстным рухам беларусаў у перыяд з 2020 года па цяперашні час.



Сёння адбываюцца найважнейшыя грамадска-палітычныя падзеі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Тысячы беларусаў па ўсёй краіне і за мяжой уцягнуты ў актыўнае супрацьстаянне Лукашэнку і яго марыянеткаваму рэжыму.


Удзельнікі пратэстнага руху сабралі вялікую колькасць дакументаў і артэфактаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць для Новай Беларусі і з’яўляюцца прадметамі музейнага значэння. Гэта друкаваныя дакументы, падпісаныя лідэрамі дэмакратычных сілаў Беларусі, асабістыя рэчы беларускіх палітвязняў, плакаты і сцягі ўдзельнікаў мірных акцый і шмат іншага.


Відавочна, што адкрыты збор, захоўванне і дэманстрацыя такіх прадметаў у сучаснай Беларусі немагчымыя з-за пагрозы іх канфіскацыі ці знішчэння рэжымам Лукашэнкі. Некаторыя прадметы таемна захоўваюцца ў дамах свабодных беларусаў, іншыя былі вывезены беларусамі, якія з’ехалі з-за палітычнага пераследу у Польшчу, Літву, Украіну і іншыя краіны.


З часам гэтыя дакументальныя сведчанні гісторыі беларускага пратэсту могуць быць страчаныя. Таму менавіта зараз вельмі важна пачаць збор такіх артэфактаў, забяспечыць іх захаванасць і, адначасова, паказаць на іх аснове падзеі на няпростым шляху беларусаў да дэмакратыі.


Цяпер на валанцёрскай аснове пачата фарміраванне музейнай калекцыі, якая ўключае некалькі дзясяткаў прадметаў музейнага значэння. Муніцыпалітэт Варшавы даў памяшканне плошчай больш за 367 квадратных метраў для стварэння музея ў самым цэнтры польскай сталіцы.


Ствараючы Музей Вольнай Беларусі каманда НАУ ў супрацоўніцтве з партнёрамі імкнецца арганізаваць культурна-адукацыйную прастору ў Варшаве, дзе будуць сабраны, захаваны і прадэманстраваны жыхарам і гасцям польскай сталіцы гістарычныя артэфакты, звязаныя з мірным пратэстным рухам беларусаў.


Праект стварэння Музея Вольнай Беларусі ўжо падтрыманы дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у тым ліку Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай культуры. Маецца папярэдняя дамоўленасць аб супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам музеязнаўства і аховы спадчыны Польшчы, найбуйнейшым сацыяльным архівам у Польшчы — фондам Karta, Гувераўскім інстытутам вайны, міру і рэвалюцыі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША), Беларускай бібліятэкай і музеем ім Ф. Скарыны ў Лондане.


Мы ўпэўненыя, што створаны Музей Свабоднай Беларусі стане новай папулярнай пляцоўкай для беларускіх актывістаў культуры, якія вымушана эмігравалі, і вельмі важным і наведваемым культурным аб’ектам не толькі для беларусаў, але і для ўсіх жыхароў Варшавы, а таксама гасцей з іншых еўрапейскіх гарадоў, якія дэманструюць сваю салідарнасць з Беларуссю.


Публікацыі па гэтай тэме

  • Латушка прапанаваў перарабіць Палац Лукашэнкі ў «Музей Вольнай Беларусі»

  • Калі гэта ўсё скончыцца? Адказвае Павел Латушка

  • Музей Вольнай Беларусі

  • У Музей Вольнай Беларусі паступаюць першыя прадметы

  • Карціну са знакамітай пратэстнай серыі Вольгі Якубоўскай перадалi ў Музей Вольнай Беларусі

  • Уладзімір Някляеў перадаў сваю кнігу ў Музей свабоднай Беларусі

  • Куля, якая параніла беларуса 9 жніўня 2020 года, — у фондзе Музея Вольнай Беларусі

  • «Аднойчы мы разам вернемся дадому». Медаль Крысціны Ціманоўскай перадалі ў «Музей Вольнай Беларусi»

  • «Маем ужо ключы ў кішэні». Дзе размесціцца Музей Вольнай Беларусі і калі адкрыццё

  • Плошча — больш як 367 кв.м. Вялікая зала з калонамі і некалькі меншых памяшканняў. Два ўнутраныя дворыкі, якія з дазволу ўласніка можна будзе выкарыстоўваць для правядзення імпрэзаў. Гучыць выдатна, праўда?

 

Дапамагчы «Музею Вольнай Беларусі»




Ахвяраваць з дапамогай криптовалют

​ BITCOIN

bc1quu3vtq00gxf47lw2sr0hkkjgrtk797n03rmn4c

USDT (trc)

TQyDDrfTaujxBDSJEovePCuTTjGqrB8wqp

ETHEREUM (eth, usdt)

0xeFb650B26f842e73b38EcfD0270051B6d9baA0fD

Фонд Беларусь Будучыні


Фонд Беларусь Будучыні

Польскі банкаўскі рахунак Музей

PL 33109010560000000150541802

Сантандер Банк Польска

S. A. ал. Jana Pawła II 17

00-854 Варшава


НІП: 896-000-56-73

РЭГОН: 930041341

SWIFT/BIC КОД: WBKPPLPP


bottom of page