top of page

Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Украіны


Матэрыялы на Лукашэнку перададзеныя Генпракуратуры Украіны
Матэрыялы на Лукашэнку перададзеныя Генпракуратуры Украіны. Фота: НАУ-медыя

Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ 30 траўня ў Кіеве перадалі Генеральнай пракуратуры Украіны доказы ваенных злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да ўкраінскіх дзяцей, якія незаконна перамяшчаюцца з акупаваных тэрыторый у Беларусь. У тым ліку перададзена дасье ў дачыненні да 12 украінскіх дзяцей-сірот.

Перададзеныя доказы арганізацыі гэтых злачынстваў Аляксандрам Лукашэнкам пад эгідай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама іх фінансаванні з бюджэту дадзенага саюза.

У матэрыялах таксама ўтрымліваюцца сведчанні датычнасці дзяржаўнай кампаніі Беларуськалій, у тым ліку асабіста генеральнага дырэктара, «сенатара» Івана Галаватага, да арганізацыі незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Адпаведныя матэрыялы будуць перадавацца ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.

Рабочая паездка Паўла Латушкі ў Кіеў

  • Якія мэты працоўнай паездкі Паўла Латушкі ў Кіеў?

  • Што абмяркоўвалася ў ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Украіны?

  • Якія доказы дачынення Лукашэнкі да ваенных злачынствамі намі былі прадастаўлены ўкраінскаму боку?

  • Як простай мовай можна патлумачыць дзеянні дыктатара?

  • Ад чаго і каго залежыць выдача ордэра на арышт Лукашэнкі?

bottom of page