top of page

Пазіцыя Эстоніі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай

Павел Латушка з Кармен Лаўс. Польшча, Варшава, 2026. Фота: НАУ-медыя
Павел Латушка з Кармен Лаўс. Польшча, Варшава, 2026. Фота: НАУ-медыя

Пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе і ў Спецыяльным трыбунале па злачынстве агрэсіі супраць Украіны і вынікі выбараў у Каардынацыйную раду Беларусі былі прадметам абмеркавання намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана са Спецыяльнай прадстаўніцай МЗС Эстоніі па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Кармен Лаўс.

У ходзе сустрэчы абгаворваліся пытанні далейшага ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі.

Кармен Лаўс была прадстаўлена інфармацыя аб перспектывах развіцця адносін дэмакратычных сіл Беларусі з Украінай.

Таксама падчас сустрэчы з прадстаўніцай МЗС Эстоніі абмяркоўваліся пазіцыя Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі і важнасць дабівацца ад рэжыму сістэмных, а не касметычных зменаў ва ўнутранай рэпрэсіўнай палітыцы з выкарыстаннем інструмента круглага стала.

Акрамя таго, бакі закранулі тэму падтрымкі Эстоніяй працы Міжнароднага гуманітарнага фонду і перспектывы вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Павел Латушка падзякаваў Кармен Лаўс за паслядоўную пазіцыю Эстоніі па падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.

Прадстаўніца МЗС Эстоніі адзначыла, што пазіцыя Эстоніі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай, паколькі рэжым не мяняе сваёй унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі.


Comments


bottom of page