top of page

Сінхранізацыя санкцый


Які падыход да Беларусі ў новым пакеце санкцый ЕС?


Кіраўнік НАУ Павел Латушка пра дзесяты пакет санкцый ЕС, у якім, як мяркуецца, прадугледжваецца гарманізацыя санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі.


Чаму гэта важна?


Раней санкцыі супраць Расіі ў асноўным тычыліся расійскага імпарту, а санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі — у асноўным беларускага экспарту. Гэтая неадпаведнасць дазваляла абыходзіць санкцыі і давала магчымасць звязаным з рэжымам асобам узбагачацца на шэрых кантрабандных схемах.


Гарманізацыя санкцый закрые гэтыя магчымасці. Меры, якія прапануюцца, прывядуць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў адпаведнасць з многімі пакетамі абмежаванняў, якія ЕС раней увёў супраць Расіі. Новыя санкцыі павінны закрануць такія вобласці як:

  • нафтапрадукты, вугаль і сталь;

  • авіяцыйны сектар;

  • энергетычны сектар;

  • інвестыцыі;

  • імпарт тавараў, тэхналогій падвойнага прызначэння і прадметаў раскошы.

Змены таксама дазволяць ЕС прыследаваць усіх, хто дапамагае абыходзіць санкцыі, уведзеныя супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.


У сукупнасці гэтыя меры дапамогуць закрыць «дзіркі» ў санкцыйнай палітыцы супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі і зрабіць абыход санкцый для іх больш складанай задачай.


Палітычна гэта будзе азначаць прызнанне роўнай віны двух дыктатараў у агрэсіі супраць Украіны, а практычна — скароціць магчымасці для Лукашэнкі працягваць рэсурсную падтрымку расейскай вайны супраць Украіны, а таксама выдзяляць сродкі на падсілкоўванне апарата рэпрэсій супраць беларусаў.

bottom of page