У МЗС Францыі выказалі падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі
- Oct 5
- 1 min read

У рамках рабочай паездкі ў Парыж намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчы з намеснікам дырэктара Дырэктарата па кантынентальнай Еўропе МЗС Францыі Бенджамінам Рорыгам і намесніцай дырэктара па Усходняй Еўропе і Расіі МЗС Францыі Элізабэт Бердэнс. У сустрэчах прымаў удзел прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК Уладзімір Астапенка.
Галоўнымі тэмамі сустрэч былі:
магчымая роля Францыі ў пытаннях прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за здзейсненыя злачынствы ў дачыненні да беларускага народа;
спрыянне з боку Францыі вызваленню палітычных зняволеных у Беларусі;
праблемныя пытанні легалізацыі беларусаў у Францыі;
далейшае ўзмацненне санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны;
пытанні ўзаемадзеяння з групай краін-сяброў дэмакратычнай Беларусі ў межах АБСЕ і магчымая рэалізацыя супольных ініцыятыў.
Павел Латушка падчас сустрэч таксама праінфармаваў пра узмацненне пераследу за межамі Беларусі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных інстытутаў і актывістаў з боку рэжыму Лукашэнкі.
Прадстаўнікі МЗС Францыі выказалі няўхільную падтрымку дэмакратычных сіл ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі. Праведзеныя канструктыўныя перамовы дазваляюць і надалей разлічваць на ўзаемнае супрацоўніцтва і далейшае дапамогу з боку Францыі.
Павел Латушка і Уладзімір Астапенка прымуць удзел у трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь», арганізаванай Нацыянальным сходам Францыі, якая праходзіць 6-7 кастрычніка ў Парыжы.










Comments