top of page

Што плануе Лукашэнка?

Адказны ў НАУ за рэгіянальнае развіццё Юрый Губарэвіч у інтэрв'ю ўкраінскаму каналу «Зараз»

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч Фота: НАУ-медыя

Напад ва Украіну з Беларусі дэ-факта ўжо адбыўся, няхай і без удзелу беларускіх вайскоўцаў. З 24 лютага 2022 года тэрыторыя краіны прадастаўлена для «праходу» расійскіх войскаў і іх размяшчэння, а таксама нанясення ўдараў па ўкраінскіх гарадах.


І ўсё ж такі прамы ўдзел у вайне арміі рэжыму — па-ранейшаму балючае пытанне для Лукашэнкі. Дыктатар разумее: уключэнне ўзброеных сіл рэжыму ў вайну можа прывесці да дэстабілізацыі сітуацыі ўнутры дзяржавы.


Беларускае грамадства зусім па-іншаму ставіцца да падзей ва Украіне, чым расійскае. Крамлёўская прапаганда, хоць і мае вялікі ўплыў на беларусаў і амаль нічым не абмежавана, не змагла пераканаць іх у тым, што гэтая вайна мае прамыя адносіны да Беларусі і ляжыць у плоскасці яе інтарэсаў.


Гэты фактар стрымлівае Лукашэнку, але, акрамя настрояў беларусаў, ёсць яшчэ «настрой» Пуціна, які, маючы ў асобе Лукашэнку адзінага саюзніка і шчодра падтрымліваючы яго фінансава, можа ў выніку запатрабаваць нешта ўзамен. Нешта большае, чым інфраструктуру для абслугоўвання расейскіх вайскоўцаў, іх матэрыяльнае забеспячэнне і забеспячэнне боепрыпасамі.


Размова можа зайсці аб паўнавартасным удзеле арміі Лукашэнкі ў вайне — нароўні з расійскай. Гэта ўсё яшчэ нельга выключаць — да гэтага трэба быць гатовым.


bottom of page