top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • У Бруселі пра адказнасць Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў

    Павел Павлович Латушко: заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета Беларуси, руководитель Народного антикризисного управления, посол Стратэгія і канкрэтныя крокі для пабудовы свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі былі прадстаўлены Паўлам Латушкам на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, падрыхтоўчага органа Савета ЕС. Дадзеная рабочая група рыхтуе прапановы для прыняцця рашэнняў на ўзроўні міністраў замежных спраў і кіраўнікоў дзяржаў ЕС. У групу ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх 27 краін-членаў ЕС. Прадстаўнікам краін ЕС былі агучаны пяць механізмаў, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаны для прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да міжнароднай адказнасці. Павел Латушка падкрэсліў, што адным з кірункаў ціску на рэжым з'яўляюцца санкцыі. Удзельнікам пасяджэння былі таксама прадстаўлены сістэмныя крокі па эканамічным ціску на рэжым Лукашэнкі і гарманізацыі санкцый паміж рэжымам і Расіяй. Важна забяспечыць значнае павелічэнне эфектыўнасці санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. «Ключавы напрамак стратэгіі — падтрымка беларускага народа. Менавіта беларусы ў 2020 годзе выступілі супраць дыктатара, а ў 2022 годзе супраць вайны, развязанай Расіяй у дачыненні да Украіны». Шэраг прапаноў ад Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў стратэгію падтрымкі беларускага грамадства былі прадстаўлены на разгляд у Еўрапейскім саюзе. Свае пазіцыі падчас дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі выклалі прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Грэцыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Чэхіі, Эстоніі і іншых краін. Мы спадзяемся, што еўрапейскія партнёры прымуць нашы канкрэтныя прапановы і ўлічаць іх пры выбудоўванні палітыкі падтрымкі беларусаў і ў ціску на рэжым Лукашэнкі.

  • Пра адказнасць Лукашэнкі ў ЕС

    Пытанні адказнасці Лукашэнкі абмяркуюць у Еўрапейскім саюзе 8 красавіка ў Бруселі намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіць з дакладам на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, у склад якой уваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі 27 краін-членаў Еўрапейскага саюза, дзе выкладзе бачанне магчымых напрамкаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за ўчыненыя злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў. Абмеркаванне гэтых пытанняў на высокім палітычным узроўні ў ЕС арганізавана ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнуты на сустрэчы Кансультатыўнай групы Беларусь-ЕС, якая адбылася ў снежні 2023 года ў Бруселі. Павел Латушка прадставіць для разгляду ўсімі дзяржавамі-членамі Еўрапейскага саюза 5 магчымых напрамкаў выкарыстання міжнародных механізмаў для дасягнення мэты — наступлення адказнасці. Дадаткова Павел Латушка правядзе ў Бруселі сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Бельгіі, а таксама Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Еўрапейскага саюза.

  • Не злаваць Лукашэнку?

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Пра тэзісы, якія перыядычна з'яўляюцца, што не трэба «дражніць» Лукашэнку Для мяне гэта дзіўныя і проста непрымальныя заявы. Давайце ўспомнім жнівень 2020 года і падумаем, ці сапраўды мы павінны пакінуць Лукашэнку ў спакоі? Колькі людзей былі затрыманыя проста за тое, што выйшлі на вуліцу пасля выбараў? З тых часоў рэпрэсіі ў Беларусі дасягнулі проста небывалых маштабаў. Збіццё, катаванні, самае бесчалавечнае абыходжанне з боку сілавікоў. Вы толькі ўдумайцеся: у цэнтры Еўропы людзей за выхад на вуліцу пасля сфальсіфікаваных выбараў прымушалі прабягаць міма шарэнгі сілавікоў з дубінкамі, якія, як па канвееры, іх білі. Беларусаў прымушалі стаяць на каленях гадзінамі, ляжаць са звязанымі за спіной рукамі на зямлі тварам уніз і гадзінамі знаходзіцца ў стрэсавых позах. На просьбу аб вадзе, леках, схадзіць у прыбіральню, сілавікі рэагавалі яшчэ большай жорсткасцю і ўжывалі сілу. Людзей пазначалі маркерамі, якія азначалі, наколькі жорстка іх збівалі. Для карнікаў гэта быў індыкатар таго, што чалавек яшчэ не «апрацаваны». Пры затрыманні людзей клалі адзін на аднаго, прымушалі таптацца па нацыянальных сімвалах, здзекаваліся з тых, хто гаворыць па-беларуску. Ізалятар на Акрэсціна — сапраўдны лагер катаванняў. 30-40 чалавек змяшчалі ў камеры без вентыляцыі, разлічаныя на 6-7 чалавек. І гэта падчас эпідэміі каранавіруса. Ім не давалі ежу і дазвалялася толькі адна бутэлька вады на суткі. У гэты час у суседніх камерах былі чутныя крыкі ад катаванняў над такімі ж затрыманымі. Як усё гэта можна апісаць? Рэжым пад правадырствам Лукашэнкі здзейсніў сапраўднае злачынства супраць чалавечнасці — катаванні. Такое зверскае стаўленне да народа не можа быць забыта. І гэта хіба спынілася? І адказ мы ведаем — не. Ці варта забываць тыя катаванні, жахі, смерці? Ці варта пераварочваць старонку? Выкрасліць гэта з гісторыі беларускага народа?

  • Рэжым лезе ў кішэні беларусаў

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол На т. зв. грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа Лукашэнкі, якім прадугледжана зніжэнне памеру максімальнага плацяжу наяўнымі за любыя тавары і паслугі. Праектам указа Лукашэнкі прадугледжваецца паэтапнае, на працягу двух бліжэйшых гадоў, памяншэнне гранічнага памеру плацяжу наяўнымі, прыманага юрасобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ад фізічных асоб, з 500 да 100 базавых велічынь пры продажы ім тавараў, работ або паслуг. Дадзены ўказ прымаецца на фоне таго, што з 1 сакавіка гэтага года сілавікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку т. зв. супрацоўнікі пракуратуры, дзяржбяспекі, унутраных спраў, Следчага камітэта і Аператыўна-аналітычнага цэнтра атрымалі кругласутачны супердоступ да ўсіх безнаяўных плацяжоў беларусаў. Сілавікі ўжо сталі выклікаць беларусаў на «гутаркі», а рахункі проста блакаваць. Людзі ў пагонах на «гутарках» задаюць стандартны спіс пытанняў: прозвішча, імя, адрас, месца працы, ці былі аперацыі з крыптавалютамі, якія плацяжы або пераводы каму і куды мелі месца. Як правіла, пытанні потым перадаюцца ў т. зв Следчы камітэт. Ну а далей, як мы ведаем, можа быць стандартная гісторыя: крымінальная справа, ізалятар і патрабаванне ад тых жа сілавікоў па водкупу ад гэтай справы. А з 1 красавіка наймальнікі павінны падаваць у падатковую рэжыму Лукашэнкі звесткі аб даходах сваіх работнікаў. Гаворка ідзе пра чарговую «базу» беларусаў ад рэжыму, гэтым разам датычнай ужо іх даходаў. Яна прадугледжвае, што наймальнікі павінны будуць прадастаўляць падаткавікам інфармацыю практычна аб усіх даходах работнікаў. Гаворка ў т. л. аб ільготах і сумах падаходнага падатку з фізічных асоб. Новаўвядзенні таксама абавязалі банкі прадастаўляць падатковай дадзеныя аб кліентах-фізасобах, у якіх агульная сума па прыходных аперацыях за каляндарны год перавысіла 150 тысяч рублёў. Дадзеныя змены прадугледжаны абноўленым Падатковым кодэксам. Такім чынам, рэжым Лукашэнкі хоча цалкам кантраляваць грашовыя аперацыі беларусаў з мэтай адсочвання даходаў, прадпрымальніцкай актыўнасці, а таксама дарагіх набыткаў для магчымай у наступным канфіскацыі «лішніх» сродкаў на карысць верных слуг дыктатара. У сувязі з гэтым у чарговы раз прапануем старацца пазбягаць разлікаў безнаяўным спосабам і падумаць аб адмове ад захоўвання сваіх назапашванняў у беларускіх банках. Варта памятаць, што ў выпадку ўвядзення ў Беларусі надзвычайнага або ваеннага становішча ўсе вашы рахункі і назапашванні могуць быць раптоўна замарожаныя.

  • Калі Лукашэнка вырашыцца на транзіт улады?

    Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан распавёў у эфіры «Еўрарадыё» пра новыя страхі Лукашэнкі і чыноўнікаў. «Першы сігнал таго, што Лукашэнка будзе спрабаваць пайсці на транзіт — калі ў Палаце Прадстаўнікоў будзе большасць "Белай Русі", а ён сам будзе ўзначальваць праўладную партыю. Вось тады гэта будзе сігналам, што ён не пойдзе на новы прэзідэнцкі тэрмін». Паводле аналітыка, Лукашэнку цяпер патрэбныя нейкія гарантыі, напрыклад, кантраляваць Палату Прадстаўнікоў. Праз гэта ўзурпатар можа быць упэўнены, што законы не будуць перапісаны. Ці сапраўды Лукашэнка хвалюецца наконт сваёй улады ў Беларусі? «Самаабвешчаны стварыў так званы Усебеларускі народны сход (УНС) і цяпер не ведае, што з ім рабіць. Сам УНС сёння фактычна дэманструе палітычную трансфармацыю рэжыма. Лукашэнка разумее, што сваімі рукамі ён стварыў сістэму двуўладзя. Паводле яго, не можа быць у краіне дзве ўлады. Цяпер Лукашэнка вымушаны сумяшчаць дзве пасады, каб кантраляваць сітуацыю яшчэ 5 год. Адна з пасадаў — «прэзідэнт», другая — «кіраўнік УНС». А ці хвалююцца чыноўнікі? «Так, але гэта ўжо звязана з уплывам Расіі і магчымасцямі зменаў рэжыма Лукашэнкі на крамлёўскі. Чыноўнікі добра разумеюць, што калі прыйдуць рускія, то іх з цёплага месца могуць хутка прыбраць. І нават на сярэднім і раённым узроўні. Можна сказаць, што за час Лукашэнкі стварыўся слоў так званых "чырвона-зялёных незалежнікаў", якія будуць трымацца за свае пасады». Арцём Брухан адзначыў, што чым больш будзе расійскага ўплыву на Беларусь, тым мацней лукашэнкаўскія чыноўнікі будуць казаць пра радзіму, незалежнасць і ўласную тэрыторыю.

  • Лукашэнка ведае, калі ў Беларусь прыйдзе вайна

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Заява дыктатара, што ён рыхтуецца да вайны, нарабіла шмат шуму. Як гэта ацэньваць? Гэта бура ў шклянцы або пагроза вайны для Беларусі сапраўды існуе? Гэта ўжо не першая заява ўзурпатара на гэтую тэму. Нешта падобнае ён заяўляў у канцы лютага на сустрэчы з кіраўніцтвам сваіх сілавікоў. На той момант у якасці пагрозы ён выстаўляў вучэнні NATO. Але няўжо Лукашэнка сапраўды верыць у тое, што NATO стане нападаць на Беларусь пад прыкрыццём вучэнняў? Варта нагадаць, хто паступіў менавіта такім чынам у лютым 2022 года. Хто здзейсніў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну пад прыкрыццём вучэнняў «Саюзная рашучасць 2022». Адказ — Расія і рэжым Лукашэнкі, які забяспечыў уварванне ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны. Пры гэтым ні адна бомба, ні адна ракета не прыляцела ў Беларусь, нягледзячы на больш за 800 ракетных удараў, якія былі нанесеныя па Украіне з тэрыторыі нашай краіны. Дык да якой вайны рыхтуецца Лукашэнка? Вернемся яшчэ на пару месяцаў да пачатку поўнамаштабнага ўварвання і ўспомнім, што заявіў дыктатар на сустрэчы са сваім актывам у Віцебскай вобласці 15 снежня 2021 года: «Міма нас ніводная вайна не праходзіла ў мінулым, не пройдзе і цяпер. Не дай бог яна будзе развязана. Таму мая задача — зберагчы дзяржаву і народ ад вайны. <...> Я не хачу, каб наш народ у чарговы раз апынуўся на лініі злому і не дай бог у цэнтры нейкай вайнушкі. А каб мы не апынуліся там, мы павінны быць да гэтага гатовыя. < ... > Паглядзіце тыя аб'екты, якія вам прыйдзецца абараняць у выпадку чаго на месцах. Ва ўсім разбярыцеся» Літаральна за месяц да гэтага была падпісана абноўленая Ваенная дактрына т. зв. Саюзнай дзяржавы. Была створана сумесная рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі. А праз 2 месяцы пасля заявы Лукашэнкі пачалася поўнамаштабная вайна супраць Украіны, у якой рэжым стаў суагрэсарам. Гэта значыць любыя размовы пра тое, што Лукашэнка не ведаў, не чакаў такога развіцця падзей — гэта поўная лухта. Ён ведаў і рыхтаваўся. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну. Здзейсніў акт агрэсіі. І гэты факт ужо нішто не адменіць. Дыктатар нікога не абараніў, нікога не выратаваў. І тут Лукашэнка зноў заяўляе, што ён рыхтуецца да вайны. Як жа разумець такія заявы? Гэта той выпадак, калі яго словы варта разумець літаральна. Ён сапраўды рыхтуецца да вайны, як і ў снежні 2021 года. Як і раней, ён дакладна ведае, калі гэта адбудзецца. І ведае, што гэтым разам ніхто не стане трываць агрэсію з тэрыторыі Беларусі — і дзеянні ў адказ будуць. Лукашэнка ведае, што вайна прыйдзе ў Беларусь. Як і ў лютым 2022 года, ён нічога не збіраецца рабіць для таго, каб вайны не дапусціць. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі ўжо прывялі да ўчынення акту агрэсіі. І цяпер яны вядуць да таго, што вайна, якая ідзе на парозе нашай краіны, можа яго пераступіць. І калі Лукашэнка кажа, што ён рыхтуецца да вайны, але насамрэч хоча міру, што насамрэч ён не хоча ваяваць — ён хлусіць. Таму што калі ён сапраўды не хоча вайны — ён ведае, што трэба зрабіць. Лукашэнка павінен сысці. Таму што менавіта ён і яго залежнасць ад Расіі — прычына, па якой нашай краіне пагражае вайна. Сыход Лукашэнкі і правядзенне дэмакратычных выбараў — самая надзейная абарона ад гэтай пагрозы.

  • Узмоцнены кантроль на мяжы

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Мытнікі еўрапейскіх краін пачалі вяртаць грузавікі з таварамі, якія едуць у Беларусь і Расію Па дадзеных экспертаў кампаніі па ацэнцы рызык Corisk, у 2022-2023 гадах праз Беларусь толькі ў Расію транзітам прайшлі тавары на суму каля 10 мільярдаў еўра. Але цяпер гэта будзе зрабіць складаней. Яшчэ 3 ліпеня 2023 года Літва зрабіла больш жорсткім кантроль на мяжы за перамяшчэннем падсанкцыйных тавараў. Літоўскія мытнікі пачалі патрабаваць ад перавозчыкаў прадастаўлення спецыяльнага дакумента, які выдаецца вытворцам для экспарту і рээкспарту тавараў, а гэта значыць, што вытворца будзе абавязаны ведаць і кантраляваць рух вырабленага ім тавару. Прапанову аб прыняцці тых жа мер 4 ліпеня 2023 года мы накіравалі асобным лістом у міністэрствы замежных і ўнутраных спраў Польшчы. Гэтыя прапановы ў далейшым былі перанакіраваны ў Міністэрства фінансаў Польшчы. Свае прапановы мы таксама неаднаразова агучвалі падчас розных сустрэч з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў Польшчы, Літвы і Латвіі. Таксама 11 снежня мінулага года мы сустрэліся ў Брусэлі са спецыяльным пасланнікам ЕС па санкцыях і абмеркавалі санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку праблемы абыходу ўведзеных абмежаванняў і меры па іх вырашэнні. Адначасова такія меры працягнулі ўводзіцца і гарманізавацца на ўзроўні асобных краін. 26 студзеня 2024 года кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі і Эстоніі зацвердзілі пагадненне Балтыйскага рэгіёну аб прымяненні адзіных мер кантролю. Якія гэта меры? Цяпер, калі груз едзе з Еўропы праз Беларусь і Расію, ён падлягае дадатковым кантролі і на яго неабходныя дадатковыя дакументы: Груз на мяжы з Беларуссю павінен мець «дэкларацыю вытворцы». Гэта значыць, што еўрапейскія мытнікі будуць дадаткова патрабаваць дакумент, выдадзены вытворцам санкцыйнага тавару. Перавозчык павінен даказаць, што груз не застанецца ў Беларусі і Расіі. Пры парушэнні гэтага правіла вытворца і перавозчык будуць падлягаць адказнасці, ажно да крымінальнай. 15 лютага 2024 года мы абмеркавалі тэму далучэння Польшчы да механізму кантролю за санкцыямі з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны, а ўжо 22 сакавіка падчас сустрэчы ў МЗС атрымалі інфармацыю аб далучэнні Польшчы да гэтага механізму. У выніку да захадаў кантролю санкцый, у якіх удзельнічалі краіны Балтыі, далучылася Польшча. Цяпер мы можам сказаць, што на мяжы ЕС-Беларусь фактычна ўтварыўся адзіны механізм мытнага кантролю за санкцыямі.

  • Лукашэнка ведае, калі ў Беларусь прыйдзе вайна

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Заява дыктатара, што ён рыхтуецца да вайны, нарабіла шмат шуму. Як гэта ацэньваць? Гэта бура ў шклянцы або пагроза вайны для Беларусі сапраўды існуе? Гэта ўжо не першая заява ўзурпатара на гэтую тэму. Нешта падобнае ён заяўляў у канцы лютага на сустрэчы з кіраўніцтвам сваіх сілавікоў. На той момант у якасці пагрозы ён выстаўляў вучэнні NATO. Але няўжо Лукашэнка сапраўды верыць у тое, што NATO стане нападаць на Беларусь пад прыкрыццём вучэнняў? Варта нагадаць, хто паступіў менавіта такім чынам у лютым 2022 года. Хто здзейсніў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну пад прыкрыццём вучэнняў «Саюзная рашучасць 2022». Адказ — Расія і рэжым Лукашэнкі, які забяспечыў уварванне ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны. Пры гэтым ні адна бомба, ні адна ракета не прыляцела ў Беларусь, нягледзячы на больш за 800 ракетных удараў, якія былі нанесеныя па Украіне з тэрыторыі нашай краіны. Дык да якой вайны рыхтуецца Лукашэнка? Вернемся яшчэ на пару месяцаў да пачатку поўнамаштабнага ўварвання і ўспомнім, што заявіў дыктатар на сустрэчы са сваім актывам у Віцебскай вобласці 15 снежня 2021 года: «Міма нас ніводная вайна не праходзіла ў мінулым, не пройдзе і цяпер. Не дай бог яна будзе развязана. Таму мая задача — зберагчы дзяржаву і народ ад вайны. <...> Я не хачу, каб наш народ у чарговы раз апынуўся на лініі злому і не дай бог у цэнтры нейкай вайнушкі. А каб мы не апынуліся там, мы павінны быць да гэтага гатовыя. < ... > Паглядзіце тыя аб'екты, якія вам прыйдзецца абараняць у выпадку чаго на месцах. Ва ўсім разбярыцеся» Літаральна за месяц да гэтага была падпісана абноўленая Ваенная дактрына т. зв. Саюзнай дзяржавы. Была створана сумесная рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі. А праз 2 месяцы пасля заявы Лукашэнкі пачалася поўнамаштабная вайна супраць Украіны, у якой рэжым стаў суагрэсарам. Гэта значыць любыя размовы пра тое, што Лукашэнка не ведаў, не чакаў такога развіцця падзей — гэта поўная лухта. Ён ведаў і рыхтаваўся. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну. Здзейсніў акт агрэсіі. І гэты факт ужо нішто не адменіць. Дыктатар нікога не абараніў, нікога не выратаваў. І тут Лукашэнка зноў заяўляе, што ён рыхтуецца да вайны. Як жа разумець такія заявы? Гэта той выпадак, калі яго словы варта разумець літаральна. Ён сапраўды рыхтуецца да вайны, як і ў снежні 2021 года. Як і раней, ён дакладна ведае, калі гэта адбудзецца. І ведае, што гэтым разам ніхто не стане трываць агрэсію з тэрыторыі Беларусі — і дзеянні ў адказ будуць. Лукашэнка ведае, што вайна прыйдзе ў Беларусь. Як і ў лютым 2022 года, ён нічога не збіраецца рабіць для таго, каб вайны не дапусціць. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі ўжо прывялі да ўчынення акту агрэсіі. І цяпер яны вядуць да таго, што вайна, якая ідзе на парозе нашай краіны, можа яго пераступіць. І калі Лукашэнка кажа, што ён рыхтуецца да вайны, але насамрэч хоча міру, што насамрэч ён не хоча ваяваць — ён хлусіць. Таму што калі ён сапраўды не хоча вайны — ён ведае, што трэба зрабіць. Лукашэнка павінен сысці. Таму што менавіта ён і яго залежнасць ад Расіі — прычына, па якой нашай краіне пагражае вайна. Сыход Лукашэнкі і правядзенне дэмакратычных выбараў — самая надзейная абарона ад гэтай пагрозы.

  • Расія адмаўляе права на існаванне Беларусі і беларускага народа

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол 28 сакавіка Сусветны рускі народны сабор на сваім пазачарговым з'ездзе пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага Кірыла абвясціў Украіне ні многа ні мала — «святую вайну», гэта значыць, атрымліваецца, «джыхад». Удумайцеся, гэта зрабілі не якія-небудзь тэрарысты з ісламісцкіх груповак на Блізкім Усходзе, гэта зрабіў сход пад кіраўніцтвам Прадстаяцеля адной з найбуйнейшых хрысціянскіх цэркваў. Пазачарговы з'езд Сусветнага рускага народнага сабора зацвердзіў дакумент пад назвай «наказ». «З духоўна-маральнага пункту гледжання СВА з'яўляецца Святой вайной, у якой Расія і яе народ, абараняючы адзіную духоўную прастору Святой Русі, выконвае місію «ўтрымліваючага», абараняючага свет ад націску глабалізму і перамогі спадлага ў сатанізм Захаду», — гаворыцца ў дакуменце. У наказе сабора таксама адмаўляецца існаванне ўкраінцаў і беларусаў як асобных народаў. Знішчэнне незалежнасці Украіны і Беларусі аўтары наказу лічаць ключавымі ўмовамі выжывання і паспяховага развіцця Расіі і так званага «рускага свету» ў XXI стагоддзі. На жаль, цяперашняе кіраўніцтва РПЦ, кананічнай часткай якой сёння з'яўляецца і праваслаўная царква ў Беларусі, усё больш і больш уцягваецца ў рэалізацыю ваенна-палітычных мэтаў Крамля і рэжыму Лукашэнкі, апраўдваючы ваенную агрэсію, гвалт і адмаўляючы права на самастойнае існаванне асобных краін і народаў. Тым самым кіраўніцтва царквы само, сваімі ж рукамі падрывае да яе давер з боку грамадства. Мы ведаем, што ў Беларусі многія шараговыя праваслаўныя, то бок царкоўная паства, а таксама прадстаўнікі святарства і манаства, не падтрымліваюць рэакцыйныя ідэі цяперашняга вышэйшага кіраўніцтва РПЦ. Многія святары і дыяканы выступалі з антываеннымі выказваннямі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, многія ўсталі ў 2020 годзе на бок беларускага грамадства, якое рэжым Лукашэнкі масава рэпрэсаваў. Я хачу звярнуцца да кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы з просьбай публічна адмовіцца ад падтрымкі сумнеўных палітычных заяваў, якія зыходзяць з Масквы, ці хаця б максімальна дыстанцыявацца ад іх. Гэта датычыцца і супрацоўніцтва з рэпрэсіўным рэжымам Лукашэнкі, які страціў давер беларусаў. Падтрымліваючы ідэі, якія адмаўляюць самастойнасць беларусаў як народа са сваёй культурай, мовай, гісторыяй і шматвяковымі традыцыямі, падтрымліваючы гвалт, масавыя рэпрэсіі і вайну, царква ідзе супраць інтарэсаў беларусаў, падрывае да сябе давер як інстытуту, які фарміруе маральныя арыенціры грамадства.

  • Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці

    Фактычныя дадзеныя і прававы аналіз у першай падрабязнай справаздачы Партнёр НАУ - цэнтр Права і дэмакратыі «Justice Hub» апублікаваў справаздачу аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі і механізмах прыцягнення да адказнасці вінаватых. Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне аказала разнастайную падтрымку Цэнтру права і дэмакратыі ў дадзенай працы. У апублікаванай учора справаздачы фактычна абгрунтоўваецца выкананне крытэрыю Міжнароднага крымінальнага права “аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць", што незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні (у тым ліку ў дачыненні да непаўналетніх асоб), гвалтоўныя знікненні, пераследы па палітычных падставах, а таксама дэпартацыя ў кантэксце шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі з мая 2020 года па цяперашні час складаюць злачынствы супраць чалавечнасці. У справаздачы паказваецца, што ахвярамі дадзеных злачынстваў з'яўляецца не менш за 136000 чалавек. Я б хацеў звярнуць асаблівую ўвагу на тую частку справаздачы, дзе падкрэсліваецца, што гэты напад на грамадзянскае насельніцтва з'яўляецца дзяржаўнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі». Састаўнымі элементамі дадзенай Палітыкі з'яўляюцца: гвалт супраць пратэстоўцаў; забеспячэнне беспакаранасці вінаватых; дыскрымінацыя грамадзянскага насельніцтва; пазбаўленне волі грамадзянскага насельніцтва; заявы высокапастаўленых асоб, якія заахвочваюць напад на грамадзянскае насельніцтва; прапаганда нянавісці ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва праз СМІ забарона прафесійнай дзейнасці для атакаванага грамадзянскага насельніцтва. Асобная ўвага ў справаздачы надаецца галоўным вінаватым дадзеных злачынстваў. Сярод іх прадстаўнікі сілавых структур Беларусі (АМАП, КДБ, ГУБАЗіК і іншыя), а таксама суддзі, пракуроры, вышэйшае палітычнае кіраўніцтва рэжыму, уключаючы самога дыктатара. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць главы, прысвечаныя прыцягненню да адказнасці вінаватых у дадзеных злачынствах. Фактычна ў дадзеных раздзелах змяшчаецца падрабязны алгарытм дзеянняў па задзейнічанні тых, ці іншых механізмаў міжнароднага крымінальнага правасуддзя. Размова аб Міжнародным крымінальным судзе, стварэнні спецыяльнага Міжнароднага крымінальнага трыбунала па Беларусі і прымяненні ўніверсальнай юрысдыкцыі на нацыянальным узроўні. НАУ ўжо працуе ў гэтых напрамках. Вынікі гэтай працы будуць абавязкова аператыўна даносіцца да беларусаў. Гэты даклад закліканы спрыяць супрацьдзеянню злачынствам супраць чалавечнасці ў Беларусі і накіраваны на падтрымку беларускага народа ў яго надзеях на спыненне гвалту, прыгнёту і беспакаранасці, а таксама на імкненне да міру, дэмакратыі і справядлівасці. Камісія міжнароднага права прызнала злачынствы супраць чалавечнасці пагрозай міжнароднага міру і парадку. У адпаведнасці з артыкулам 1 Статута ААН кожная дзяржава-удзельнік ААН узяла на сябе абавязацельствы змагацца з такімі злачынствамі.

  • Мы яшчэ сустрэнемся

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол «Гэта будзе наш спектакль, дзе мы сыграем галоўную ролю і самі выступім рэжысёрамі» У Міжнародны дзень тэатра я хачу нагадаць, якія глыбокія карані мае тэатр у гісторыі Беларусі. Народныя тэатры (самы вядомы з іх — батлейка) і шляхецкія тэатры, такія як Нясвіжскі тэатр Радзівілаў XVIII стагоддзя і Ружанскі тэатр Сапегаў XVIII стагоддзя, аказалі вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Ігнат Буйніцкі — постаць, выключная для беларускага тэатральнага мастацтва. Ён больш за сто гадоў таму стварыў першую беларускую тэатральную трупу ў пачатку XX стагоддзя ў фальварку Палівачы на Глыбоччыне. Беларускі тэатр увайшоў у нашую гісторыю не толькі як асяродак нацыянальнай культуры і мовы, а і ў станаўленні дзяржаўнасці. Менавіта ў 1917 годзе ў будынку гарадскога тэатра ў Мінску, сённяшні тэатр імя Янкі Купалы, адбыўся Першы Усебеларускі з'езд, дзе было абвешчана права беларускага народу на самавызначэнне. Узгадваю, што падчас працы міністрам культуры Беларусі нам удалося рэалізаваць праграму аднаўлення, рэканструкцыі і рамонту 27 дзяржаўных тэатраў у краіне, сярод якіх асабліва ўзгадваю Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы, выключна першы драматычны тэатр краіны са стогадовай гісторыяй, і абласны тэатр лялек у Гродна, які быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі. Таксама мы пачалі адбудоўваць драматычны тэатр у Слоніме, заснаваны Міхаілам Агінскім у XVIII стагоддзі. Акрамя таго ўзгадваю, што ў той час ініцыяваў фестываль «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» у Нясвіжы і фестываль драматычных тэатраў Беларусі «Тэатр Уршулі Радзівіл», таксама ў Нясвіжскім палацу. 2020 год. Толькі ў сталіцы прадстаўнікі 12 тэатральных калектываў паказалі, што для іх азначае свабода, і падтрымалі мірныя пратэсты. Яны паказалі, што тэатральнае мастацтва не можа быць прывязана ланцугом. Лідарам тут стаў славуты Купалаўскі тэатр. Хачу павіншаваць з Міжнародным днём тэатру ўсіх актораў і супрацоўнікаў тэатраў, якія цяпер вымушана за мяжой і, якія засталіся ў Беларусі. Я веру, што мы ўсе сустрэнемся зноў у Купалаўскім і нам нават не хопіць месцаў. Усе мы размесцімся і ў скверы, і на плошчы перад тэатрам на прылеглых вуліцах і завулках. Дзеля гэтага нам важна сыграць галоўную ролю і самім стаць рэжысёрамі. З Днём тэатру! Былы міністр культуры Беларусі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры UNESCO і гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага таэтра імя Янкі Купалы

  • Сёння мы з вамі знаходзімся ў ўнікальнай сітуацыі

    Калі па-за краінай створаны тры протадзяржаўныя інстытуты, калі нам удалося сфармаваць такія ўстойлівыя інстытуты: Прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Каардынацыйная Рада. Адначасова сфармаваліся такія ж устойлівыя грамадска-палітычныя і грамадзянскія ініцыятывы, сярод якіх можна вылучыць Офіс Святланы Ціханоўскай, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, а таксама ByPol, BelPol, Сумленныя людзі, Байсол і многія іншыя, створана сетка прадстаўніцтваў Кабінета і народных пасольстваў Беларусі ў больш чым 20 краінах свету. За мяжой функцыянуюць незалежныя СМІ. Працуюць аналітычныя цэнтры і незалежныя аналітыкі. Дзейнічаюць НДА. І нават ёсць апазіцыя! Усё гэта ў цэлым прадстаўляе сабой унікальную структуру дэмакратычных сіл за мяжой, якая з'яўляецца асновай нашай дзейнасці сёння і можа стаць асновай для забеспячэння транзітнага перыяду ў будучыні. Хоць я ацэньваю працу нашых інстытутаў у тым ліку самакрытычна, але яны стварылі палітычны КАРКАС. І сёння важна спытаць саміх сябе - ці ёсць у нас воля, сілы, энергія і галоўнае жаданне з гэтага каркаса зрабіць аснову для працягу барацьбы. Чаго б я чакаў ад прэзідэнт-электа — прыняцця палітычных рашэнняў. Разумею важнасць знешнепалітычнай працы, але сёння патрэбныя палітычныя рашэнні для ўмацавання нашых інстытутаў. Кажу гэта як саюзнік, менавіта так трэба ўспрымаць мае словы. Аб'яднаны Пераходны Кабінет, нягледзячы на тое, што не атрымаў рэсурсаў для рэалізацыі сваёй выканаўчай функцыі, працуе. Але Кабінету трэба ўзмацняцца кадрава. Гэтага патрабуюць задачы, якія стаяць перад ім. Дзве пасады, якія цяпер не занятыя. Прадстаўнік па законнасці і правапарадку, а я б назваў гэта па ўнутраных справах. Важна, каб такі чалавек з'явіўся, і я думаю, што гэта не абавязкова павінен быць сілавік. Гэта можа быць той, хто зоймецца менавіта ўнутрыпалітычнай працай у Беларусі. Будзе каардынаваць дзейнасць структур для наладжвання сувязі з тымі, хто ўнутры краіны. Другая пасада — прадстаўнік па эканоміцы і фінансах. На маю думку гэта прадстаўнік, які павінен шукаць розныя формы фінансавання, а таксама развіваць "беларускую эканоміку" за мяжой. Каб беларускі бізнес хацеў вярнуцца ў Беларусь і падтрымаць беларускую эканоміку ўжо ўнутры краіны, калі неабходны момант надыдзе. Каардынацыйная Рада Выбары ў Каардынацыйную Раду павінны стаць агульнай кампаніяй для ўсяго дэмакратычнага руху. Нам патрэбны прадстаўнічы інстытут і ім можа стаць Каардынацыйная Рада, якая будзе сфармаваная шляхам выбараў. Важны кожны голас, кожнага беларуса. Выбары гэта апрабаваны стагоддзямі спосаб кіравання, і на маю думку КР павінен удзельнічаць у фарміраванні Кабінета. Прапаную, каб 50 адсоткаў прадстаўнікоў у Кабінеце прызначалася прэзідэнт-электам, а 50 адсоткаў – Каардынацыйнай Радай. У якасці прыярытэтнага напрамку дзейнасці КР можна разгледзець міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Для правядзення выбараў у такі орган важна ацаніць рэсурсы, пратэставаць платформу, і сфармаваць ЦВК. І паміж гэтымі трыма інстытутамі вельмі важна падзяліць функцыі і паўнамоцтвы. Маё бачанне і прапановы: у прэзідэнт-электа павінна быць міжнароднае прадстаўніцтва самага высокага ўзроўню, у Каардынацыйнай Рады павінна быць міжпарламенцкае супрацоўніцтва, у Кабінета выканаўчыя функцыі. Выканаўчыя функцыі павінен выконваць адзін орган. Гэта калі класічна вызначыць задачы гэтых інстытутаў. Што прынцыпова важна для мяне, як прадстаўніка па транзіце — адказнасць рэжыму за злачынствы супраць беларускага народа і іншыя міжнародныя злачынствы. І вельмі важна, каб гэтую тэму адвакатавалі нашы дыяспары, каб мы выступілі адзіным фронтам і дасягнулі важнай мэты — адправіць Лукашэнку на выбары 2025 года ў якасці падазраванага ў міжнародных злачынствах. Гэта стварае галоўную ўмову любых змяненняў, стварае ўмовы для расколу элітаў. Дамагацца выдачы ордэра на арышт нам неабходна таксама для таго, каб гэта аказала ўплыў на магчымы раскол элітаў. Не ўсе захочуць паехаць з Лукашэнкам у Гаагу. Але самае важнае не гэта. Самае важнае — гэта беларусы ўнутры краіны. Знаходзячыся за мяжой мы сутыкаемся з новымі выклікамі, але важна шукаць магчымасці для працы ўнутры краіны. Гэта тое, пра што мы ўсе разам пастаянна павінны думаць, шукаць гэтыя магчымасці і дзейнічаць. Беларусы - вось наша галоўная каштоўнасць.

bottom of page