Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Мяркую, што Пуцін і Лукашэнка падпісалі сакрэтны пратакол аб парадку прымянення ядзернай зброі
1. Ці з'яўляецца гэта нагнятаннем напружанасці ці сур'ёзнай пагрозай ужывання? «Я перакананы, што Пуцін і Лукашэнка падпісалі сакрэтны пратакол аб тым, як выкарыстоўваць ядзерную зброю». Павел Латушка Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення26_05_2023 Аўдыё інтэрв'ю Паўла Латушкі для bbc.co.uk Пуцін і Лукашэнка вырашылі размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі для таго, каб пагражаць іх ужываннем, а магчыма, і забяспечыць іх ужыванне. Калі Ўкраіна дэакупуе свае тэрыторыі, а мы жадаем гэтага Украіне ў бліжэйшы час, напрыклад, падыдзе да межаў Крыму, з тэрыторыі Беларусі можа быць нанесены адзін удар ядзернай тактычнай зброяй. Мэта гэтых двух хлопцаў - дэматываваць еўрапейскае заходняе грамадства і спыніць далейшую падтрымку Украіны. І, вядома, члены НАТА збяруцца ў штаб-кватэры ў Бруселі, каб разгледзець пытанне аб удары ў адказ. Першае пытанне будзе заключацца ў тым, ці наносіць удар у адказ па Расіі. Але будуць пярэчанні, паколькі гэты ўдар быў нанесены з тэрыторыі Беларусі. Другое пытанне будзе такое: «Ці тады трэба наносіць удар па тэрыторыі Беларусі? Але адказ рушыць услед у Брусэлі: Чаму па тэрыторыі Беларусі, бо там знаходзіцца расейская ядзерная зброя?» І, на жаль, я схільны думаць, што рашэння не будзе і ўдару ў адказ не будзе, менавіта на гэта разлічваюць Пуцін і Лукашэнка. Але паколькі Лукашэнка хоча засцерагчы сябе і размяшчае тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Як наступны крок, праз некалькі месяцаў, магчыма, праз год, мы даведаемся, што на тэрыторыі Беларусі з'явіцца стратэгічная ядзерная зброя. 2. Хто ў канчатковым выніку будзе кантраляваць магчымасці запуску... Ці можа Беларусь запярэчыць або спыніць іх выкарыстанне? Я перакананы, што Пуцін і Лукашэнка падпісалі сакрэтны пратакол аб тым, як выкарыстоўваць ядзерную зброю, якая ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.Лукашэнка раней публічна заявіў, што ён будзе ўдзельнічаць у прыняцці рашэння аб прымяненні ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Беларусі, і ніколі ад гэтага не адмовіцца.Таму падпісваецца сакрэтны пратакол і нібыта ёсць узаемнае рашэнне.Ніхто не будзе публікаваць гэты пратакол, бо гэта прамое парушэнне міжнароднага права. 3. Калі гэта адбудзецца? Мы павінны разумець, што Лукашэнка - адзіны саюзнік Пуціна. Ён пачаў з ім вайну, ён падаў тэрыторыі Беларусі, і самая магутная атака ў напрамку Кіева была нанесена з тэрыторыі Беларусі. Але Захад да гэтага часу не разумее ролі Лукашэнкі. Лукашэнка не супраціўляецца Пуціну, Лукашэнка хоча рабіць тое, што яму кажа Пуцін, і гэта ягоная стратэгія. Сёння краіна ў Еўропе - Беларусь - знікае прама тут, на нашых вачах. Захад маўчыць. Мы пераконваем вас [Захад] увесці санкцыі, каб абараніць вас, а вы іх не прымяняеце. Мы пераконваем вас [Захад] прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці, прыцягнуць марыянетку Пуціна да адказнасці, а вы гэтага не робіце. Як доўга мы будзем пераконваць вас заняцца сваёй бяспекай? У выніку мы згубілі час, сёньня ядзерная зброя знаходзіцца ў Беларусі, і на нашых вачах зьнікае эўрапейская краіна, зьнікае Беларусь. Мне больш няма чаго сказаць...
- Што адбываецца ў «Музеі Вольнай Беларусі»?
Адказная ў НАУ па сацыяльна-культурных пытаннях Наталля Задзяркоўская пра працу і планы «Музея Вольнай Беларусі» Тры месяцы як на варшаўскай пляцоўцы працуе «Музей Вольнай Беларусі». Я лічу, што старт музея быў добрым. Ужо з самага пачатку нас штотыднёва наведвае каля трохсот-чатырохсот чалавек. Музей працуе з дапамогай валанцёраў, якім мы ўдзячны за кожнае мерапрыемства, за іх добрыя справы. У нашых бліжэйшых планах — развіццё музейнага накірунку. Мы чакаем паступленняў у нашыя фонды і звяртаемся да ўсіх, хто прымаў удзел у беларускім пратэсце, працягвае барацьбу за дэмакратычную Беларусь і гатовы падзяліцца з Музеем асабістай гісторыяй і прадметамі, звязанымы з беларускім пратэстам. Таксама мы чакаем на нашай пляцоўцы праекты, які звязаныя з беларуская мовай і з нацыянальным адраджэннем. Прапанаваць гэты праект вы можаце ці праз Інстаграм Музея «Free Belarus Museum» альбо чат-бот НАУ @nau_by_bot. Мы чакаем вас у «Музеі Вольнай Беларусі» і запрашаем на нашыя мерапрыемствы.
- Самай моцнай санкцыяй супраць Расіі была бы ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі
З інтэрв'ю Паўла Латушкі польскаму выданню Onet.pl У інтэрв'ю — у традыцыях польскіх медыя інтэрв'ю часта здымаюць проста ў машыне па дарозе на працу — Павел Латушка выказаў меркаванне, што Лукашэнка вельмі баіцца контрнаступлення Украіны. Таму не хоча ў апошні час перадаваць боепрыпасы, зброю, ракеты Расіі. «Ён прадугледжвае сітуацыю, калі пасля ўкраінскага контрнаступлення вайна можа апынуцца на тэрыторыі Беларусі. Тады яму можа не хапіць сродкаў на тое, каб весці вайну», — лічыць палітык. Латушка заўважае, што на гэтую тэму можна толькі тэарэтычна разважаць, і падкрэслівае, што ніхто не хоча вайны на тэрыторыі Беларусі. У той жа час байцы Палка Каліноўскага пастаянна гавораць, што прыйдуць вызваляць Беларусь. Ён нагадаў, што Лукашэнка аддаў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны. І гэта злачынства. Зразумела, што гэта было ўзгоднена з Пуціным яшчэ перад вайною. Таму гэта сумесная вайна, якая вядзецца Лукашэнкам і Пуціным. Палітык задаецца пытаннем, як можна скончыць вайну, як паскорыць перамогу Украіны. І дае на яго свой адказ: «Самая моцная санкцыя, якая можа быць уведзеная адносна Расіі, — гэта ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі. Тое, што цяпер Лукашэнка не знаходзіцца пад увагай Захаду, ёсць вялізнай стратэгічнай памылкай». Латушка падкрэслівае, што ніхто не мае стратэгіі, што рабіць з Лукашэнкам, за выключэннем адной краіны — і гэтая краіна называецца Расійская Федэрацыя. Палітык адзначае памылковы погляд еўрапейскіх палітыкаў, што тыя «не ціснуць на Лукашэнку, бо іначай гэта будзе збліжаць яго з Расіяй». «Пуцін да гэтага часу не забраў Беларусь толькі таму, што ён гэтага пакуль не хоча. Калі захоча, то гэта зробіць. І ў гэтым роля Лукашэнкі нулявая», — мяркуе Латушка. На думку Латушкі, Захад мае інструменты, але не хоча іх выкарыстоўваць для падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі. «Можа, мы маем завышаныя чаканні. Але, на мой погляд, хутчэй Захад мае заніжаныя жаданні ў выкарыстанні існых інструментаў. Неабходнае прызнанне Ціханоўскай як кіраўніцы Беларусі і Пераходнага кабінета як урада Беларусі». Латушка згадвае, як 2 верасня 2020 года сустракаўся ў Польшчы з міністрамі замежных спраў сямі краін Еўропы. Па яго словах, тады яны заявілі: «Мы не будзем уводзіць санкцый супраць Лукашэнкі. Можа яшчэ ўдасца дамовіцца». «І так выглядае, што на працягу ўсіх 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ўсе думаюць, што гэтае кіно можна чарговы раз паглядзець. І чарговы раз робяць тыя ж памылкі», — заўважае палітыкі і падкрэслівае: «Моцныя, адчувальныя санкцыі. Толькі санкцыі, якія прыводзяць да эканамічнага шоку. Пакаранне злачынцаў». Павел Латушка адзначае, што Захад мае стратэгію адносна Расіі. Яна скіраваная на аслабленне арміі, абмежаванне фінансаў, крымінальную адказнасць Пуціна і яго паплечнікаў. Але якая стратэгія адносна Беларусі? «Адносна Лукашэнкі Еўрапейскі саюз за апошні год не ўвёў ніякіх новых санкцый. Ці можна праводзіць адначасова адну стратэгію адносна Расіі, а іншую — адносна Беларусі, калі маем у існасці супольны саюз дзвюх краін? На сёння найбольшай пагрозаю для незалежнасці Беларусі ёсць рэжым Лукашэнкі, які робіць усё, каб уцягнуць Беларусь у абдымкі Расіі», — мяркуе Луташка. Палітык адзначае, што Пуцін хацеў ваенным шляхам акупаваць Украіну, а неваенным, эвалюцыйным спосабам — Беларусь. І гэты сцэнар рэалізуе. «Ëн хацеў зʼесці галоўную страву — Украіну, але не ўдалося. Атрымаў у зубы. Цяпер нацэліўся на дэсерт. І гэты дэсерт ён зʼесць. Ім будзе Беларусь. І стратэгія, якая заключаецца ў тым, каб не мець ніякіх планаў адносна Лукашэнкі, — вялікая памылка. Бо заўтра ў Беларусі будзе Расія. Пытанне толькі ў тым, ці захоча Пуцін мець Беларусь як члена ААН з сваім сцягам і голасам або не. Але перад выбарамі павінен будзе паказаць расіянам, што нечага дасягнуў». Латушка ў сваіх развагах згадаў словы, якія 15 лютага 2022 года Пуцін выказаў канцлеру Германіі Олафу Шольцу: «Не павінны існаваць ні Украіна, ні Беларусь». «І што робіць Захад? Нічога. Чакае, калі Пуцін гэта рэалізуе», — мяркуе беларускі палітык. Латушка таксама нагадаў аб тым, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, пастаянна ідуць затрыманні, расце колькасць палітычных вязняў. Па сваім узроўні рэпрэсіі самыя значныя за апошнія 50 гадоў на прасторах Еўропы. І ў гэты час у Бруселі разгортваецца дыскусія аб тым, ці ўводзіць санкцыі адносна Лукашэнкі. «Адна з еўрапейскіх краін прапануе адмену санкцый адносна калійных угнаенняў. Яны закранаюць найбуйнейшае прадпрыемства, на якім Лукашэнка незаконна зарабляе. І навошта гэта рабіць? Бо голад у свеце. Але гэта не праўда. ААН паведаміла, што няма росту цэн на спажывецкія тавары, калі мы гаворым аб цэнах у далярах ці еўра. Па-другое. Нашы ўгнаенні ніколі не прадавалі ў Афрыцы. Па-трэцяе, прадпрыемства «Беларуськалій» фінансуе нелегальную дэпартацыю дзяцей з Украіны. Гэта ваеннае злачынства. Але некаторыя нашы партнёры прапаноўваюць адмяніць санкцыі і даць Лукашэнку зарабіць. І на што зарабіць? На боепрыпасы, вучэнні расійскіх войскаў, на пабудовы новых карных устаноў, катаванні палітычных вязняў», — прыводзіць аргументы Латушка. У інтэрвʼю таксама было закранутае пытанне ўзаемасувязі перамогі Украіны ў вайне і зменаў у Беларусі. Палітык адзначыў, што перамога Украіны будзе матывацыяй для беларускай супольнасці. Калі Пуцін у гэтай сітуацыі будзе слабы, не будзе мець магчымасці эфектыўна кіраваць арміяй і выслаць вялікую колькасць расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, каб задушыць пратэсты, то шанцы на змену ўлады існуюць. Калі ж перамога Украіны не прывядзе да нейкіх палітычных праблем у Маскве, то ў гэтым выпадку сітуацыя выглядае складанай. «Бо дастаткова званка Лукашэнкі Пуціну, і ён вышле войскі на тэрыторыю Беларусі. І гэта рэальнасць. Я прагматык. Мы гэта ўсё разумеем і рыхтуем свой план дзеянняў. Наколькі ён будзе эфектыўны — пабачым», — адзначыў Латушка. Арыгінальны артыкул: nashaniva.com
- Пакаяльныя відэа зараз і ва ўніверсітэтах Беларусі
Студэнта юрфака БДУ прымусілі на камеру прызнацца ў дыскрэдытацыі пярвічкі БРСМ.Відэа апублікавалі ў афіцыйным акаўнце факультэта У афіцыйным інстаграм-акаўнце юрфака БДУ апублікавалі «пакаяльнае» відэа са студэнтам.У ім ён нібыта прызнаецца ў распаўсюджванні звестак, якія ганьбяць адміністрацыю і БРСМ факультэта. На камеру малады чалавек назваў сваё імя, прозвішча, курс, а таксама агучыў прэтэнзіі, якія ўзніклі да яго ў «актывістаў». — Дазволіў сабе публічна распаўсюджваць дыскрэдытуючыя звесткі ў дачыненні да адміністрацыі юрыдычнага факультэта, а таксама звесткі, якія ганьбяць імідж БРСМ юрыдычнага факультэта.Сваю віну прызнаю цалкам, каюся.На падставе сваіх памылак рэкамендую моладзі старанна сачыць за тым, што, каму і ў якіх сітуацыях яны кажуць, а таксама працаваць на карысць нашай краіны, — прамовіў трэцякурснік. Беларусам гэты жанр знаёмы даўно — пасля 2020 сілавікамі былі апублікаваны дзясяткі ўдзячных відэа, запісаных пад ціскам.Навінай жа з'яўляецца тое, што цяпер да такіх метадаў звяртаюцца і беларускія ВНУ, не саромеючыся публікаваць гэтыя матэрыялы ў сваіх сацыяльных сетках. Пасля агалоскі ў СМІ і каментароў ад юрыстаў студэнта прымусілі запісаць яшчэ адно відэа — з заклікам не прыцягваць увагу да гэтай сітуацыі. Чаму такія відэа — гэта парушэнне закона і катаванне? Як адзначыла Марыя Колесава-Гудзіліна: — Гэта прамое парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек змушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў. Такое відэа парушае права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню ці катаванням.Тых, хто прымушае здымацца ў такіх відэа, можна прыцягнуць да адказнасці па арт.426 КК РБ. Юрыст «Вясны» Павал Сапелка адзначае, што запіс падобных “пакаяных” відэа парушае адразу некалькі канстытуцыйных і міжнародных нормаў: — Сам працэс здымкі і выкарыстанне відэазапісаў такога кшталту парушаюць адразу некалькі нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП). У першую чаргу - комплекс правоў чалавека, затрыманага па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, бо менавіта такія людзі, як правіла, становяцца ахвярамі прымусовых здымак.Іх правы замацаваны артыкулам 14 МПГПП і ўключаюць правы быць прадстаўленым абаронцам, не сведчыць супраць сябе, ведаць, у чым чалавек абвінавачваецца, паўстаць перад судом у максімальна кароткі прамежак часу. Акрамя таго, прымус да ўдзелу ў такіх роліках — прамое парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек вымушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў або абгаварыць сябе ў здзяйсненні злачынства. Магчыма, з крымінальна-працэсуальнага пункту гледжання гэта было б не так важна, калі б у нас быў справядлівы і незалежны суд. Але, на жаль, гэтыя відэа прызнаюцца доказамі і выкарыстоўваюцца для абгрунтавання вынесеных прысудаў, хаця былі здабыты непрацэсуальным шляхам. Прымус да ўдзелу ў такіх роліках парушае свабоду выказвання меркаванняў, бо гэтае права ўключае ў сябе не толькі выказваць сваё меркаванне, але і не выказваць яго, адмовіцца ад выказванняў адносна тых ці іншых пытанняў грамадска-палітычнага характару. А бо вельмі часта людзей прымушаюць выказацца не толькі адносна іх учынкаў, учынкаў блізкіх і сяброў, але і ў цэлым — наконт учынкаў асобных сацыяльна-палітычных груп. Акрамя таго, такія запісы — прамое ўмяшанне ў таямніцу асабістага жыцця, таму што людзей вымушаюць адкрываць непублічныя бакі свайго жыцця: прафесійныя пытанні, матэрыяльнае становішча, сэксуальную арыентацыю і гэтак далей. Таксама відэа парушаюць права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню ці катаванням. Бо нават калі на чалавеку няма бачных слядоў ці да яго не ўжывалі жорсткія меры ці катаванні, мы і людзі, якіх прымушаюць здымацца, цудоўна разумеем, што адмова ад здымак можа пацягнуць гэта за сабой. Асаблівы цынізм у тым, што да такіх метадаў звяртаецца менавіта юрыдычны факультэт. Месца, дзе павінны вучыць законам, зараз практыкаваецца ў іх парушэнні. Толькі за мінулы навучальны год актывістам вядома мінімум аб 10 выпадках палітычных рэпрэсій на факультэце. Гэтыя парушэнні закону відавочна не будуць расследаваць пры цяперашнім рэжыме. Але хаця б долю справядлівасці можа вярнуць распаўсюд інфармацыі аб тых, хто мае дачыненне да злачынства: Рэктар БДУ Андрэй Кароль Дэкан юрфака Андрэй Шыдлоўскі Намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце Віктар Сухопараў Старшыня ВА БРСМ Кірыл Панамароў Старшыня Студсаюза Ганна Сяргеенка Старшыня прафбюро Кірыл Палюховіч Праект Сумленны ўніверсітэт просіць: калі вам нешта вядома пра гэты інцыдэнт, напішыце ў чат-бот @honestuniver у Тэлеграме. Сумленны ўніверсітэт будзе дамагацца, каб датычныя да рэпрэсій на юрфаку апынуліся ў санкцыйных спісах і ў далейшым панеслі законнае пакаранне за свае дзеянні. Крыніцы публікацыі: Сумленныя людзі і zerkalo.io
- Зварот беларусаў да ЕС
Еўрапейскай Камісіі Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў Урадам краін ЕС Урадам Польшчы, Літвы, Латвіі Дзярждэпартаменту ЗША Зварот У 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы адбываюцца масавыя злачынствы. Злачынствы супраць чалавечнасці, якія ажыццяўляюць нелегетымныя ўлады на чале з грамадзянінам Лукашэнкам. Беларусь апынулася пад неспатыкальнай у сучаснай гісторыі Еўропы хваляй масавых рэпрэсій. Па дадзеных Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека рэжым утрымлівае каля 1500 палітычных зняволеных ва ўмовах жорсткага і прыніжаючага годнасць чалавека стаўлення, масава выкарыстоўваючы метады гвалту, што прыводзіць да чалавечых ахвяраў – палітзняволеныя паміраюць у беларускіх турмах. Але ж насамрэч у Беларусі тысячы палітвязняў. Палітычная зняволеныя знікаюць у турмах, пра іх лёс не могуць атрымаць інфармацыі нават блізкія. Рэжым аддаў загад пазбавіць палітзняволеных права атрымліваць медыцынскія лекі. Дапамога адвакатаў адсутнічае. Беларускія турмы нагадваюць канцэнтрацыйныя лагеры. Немагчыма і недапушчальна ў гэтай сітуацыі назіраць за тым, як у Беларусі здзекуюцца над базавымі правамі чалавека, як паміраюць беларускія палітзняволеныя. Адзначаючы зробленыя крокі з боку ЕС, Польшчы, Літвы, Латвіі, ЗША і міжнародных арганізацый, звяртаемся да вас з прапановай у мэтах уратавання жыцця беларусаў і вызвалення палітзняволеных зрабіць наступныя дадатковыя крокі: Неадкладна ўвесці максімальныя па масштабе і моцы санкцыі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі рашэннем ЕС; Прыняць нацыянальныя пакеты санкцый ЗША, Польшчы, Літвы, Латвіі; Неадкладна зачыніць усе памежныя пункты пропуску на межах Польшчы, Літвы, Латвіі з Беларуссю за выключэннем пасажырскіх пунктаў пропуску і прад’явіць патрабаванні аб вызваленні ўсіх палітзняволенных. Стварыць Спецыяльны міжнародны трыбунал па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі, і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых. Пачаць выкарыстоўваць інструменты адказнасці ў рамках нацыянальнага заканадаўства краін ЕС (універсальная юрысдыкцыя) у адносінах да вінаватых за гвалт супраць беларусаў. Зварот аднагалосна прыняты ў Міжнародны дзень палітзняволеных Беларусі на мітынгу ў Варшаве 21 мая 2023 года (каля 1000 удзельнікаў). Да звароту далучаюцца: Ініцыятыўная група былых палітзняволеных Беларусі на чале з Аляксандрам Кабанавым Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, кіраўнік НАУ і прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка, асуджаны да 18 гадоў зняволення (завочна) BYPOL, кіраўнік ініцыятывы, прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў Прадстаўнік па Нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык Прадстаўнікі Народнай Амбасады Беларусі ў Польшчы Музей Вольнай Беларусі, кіраўнік Наталля Задзяркоўская Члены Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, Вольга Паўлава Аналагічны па зместу зварот прыняты 21 мая 2023 года на мітынгу беларускай дыяспары ў Вільні (каля 300 удзельнікаў) і на мітынгу беларускай дыяспары ў Лондане (60 чалавек)
- Музей Вольнай Беларусi
Падзеі найноўшай гісторыі Беларусі - гэта крыніца надзеі для нашага народа, які працягвае цяжкую барацьбу супраць дыктатуры і расійскай акупацыі. Музей Вольнай Беларусі стане ўнікальным культурным аб’ектам, дзе будуць сабраны, захаваны і прадэманстраваны гістарычныя артэфакты, звязаныя з пратэстным рухам беларусаў у перыяд з 2020 года па цяперашні час. Прэзентацыя праекта на рускай мове (pdf) ⇲ Сёння адбываюцца найважнейшыя грамадска-палітычныя падзеі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Тысячы беларусаў па ўсёй краіне і за мяжой уцягнуты ў актыўнае супрацьстаянне Лукашэнку і яго марыянеткаваму рэжыму. Удзельнікі пратэстнага руху сабралі вялікую колькасць дакументаў і артэфактаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць для Новай Беларусі і з’яўляюцца прадметамі музейнага значэння. Гэта друкаваныя дакументы, падпісаныя лідэрамі дэмакратычных сілаў Беларусі, асабістыя рэчы беларускіх палітвязняў, плакаты і сцягі ўдзельнікаў мірных акцый і шмат іншага. Відавочна, што адкрыты збор, захоўванне і дэманстрацыя такіх прадметаў у сучаснай Беларусі немагчымыя з-за пагрозы іх канфіскацыі ці знішчэння рэжымам Лукашэнкі. Некаторыя прадметы таемна захоўваюцца ў дамах свабодных беларусаў, іншыя былі вывезены беларусамі, якія з’ехалі з-за палітычнага пераследу у Польшчу, Літву, Украіну і іншыя краіны. З часам гэтыя дакументальныя сведчанні гісторыі беларускага пратэсту могуць быць страчаныя. Таму менавіта зараз вельмі важна пачаць збор такіх артэфактаў, забяспечыць іх захаванасць і, адначасова, паказаць на іх аснове падзеі на няпростым шляху беларусаў да дэмакратыі. Цяпер на валанцёрскай аснове пачата фарміраванне музейнай калекцыі, якая ўключае некалькі дзясяткаў прадметаў музейнага значэння. Муніцыпалітэт Варшавы даў памяшканне плошчай больш за 367 квадратных метраў для стварэння музея ў самым цэнтры польскай сталіцы. Ствараючы Музей Вольнай Беларусі каманда НАУ ў супрацоўніцтве з партнёрамі імкнецца арганізаваць культурна-адукацыйную прастору ў Варшаве, дзе будуць сабраны, захаваны і прадэманстраваны жыхарам і гасцям польскай сталіцы гістарычныя артэфакты, звязаныя з мірным пратэстным рухам беларусаў. Праект стварэння Музея Вольнай Беларусі ўжо падтрыманы дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у тым ліку Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай культуры. Маецца папярэдняя дамоўленасць аб супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам музеязнаўства і аховы спадчыны Польшчы, найбуйнейшым сацыяльным архівам у Польшчы — фондам Karta, Гувераўскім інстытутам вайны, міру і рэвалюцыі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША), Беларускай бібліятэкай і музеем ім Ф. Скарыны ў Лондане. Мы ўпэўненыя, што створаны Музей Свабоднай Беларусі стане новай папулярнай пляцоўкай для беларускіх актывістаў культуры, якія вымушана эмігравалі, і вельмі важным і наведваемым культурным аб’ектам не толькі для беларусаў, але і для ўсіх жыхароў Варшавы, а таксама гасцей з іншых еўрапейскіх гарадоў, якія дэманструюць сваю салідарнасць з Беларуссю. Публікацыі па гэтай тэме Латушка прапанаваў перарабіць Палац Лукашэнкі ў «Музей Вольнай Беларусі» Калі гэта ўсё скончыцца? Адказвае Павел Латушка Музей Вольнай Беларусі У Музей Вольнай Беларусі паступаюць першыя прадметы Карціну са знакамітай пратэстнай серыі Вольгі Якубоўскай перадалi ў Музей Вольнай Беларусі Уладзімір Някляеў перадаў сваю кнігу ў Музей свабоднай Беларусі Куля, якая параніла беларуса 9 жніўня 2020 года, — у фондзе Музея Вольнай Беларусі «Аднойчы мы разам вернемся дадому». Медаль Крысціны Ціманоўскай перадалі ў «Музей Вольнай Беларусi» «Маем ужо ключы ў кішэні». Дзе размесціцца Музей Вольнай Беларусі і калі адкрыццё Плошча — больш як 367 кв.м. Вялікая зала з калонамі і некалькі меншых памяшканняў. Два ўнутраныя дворыкі, якія з дазволу ўласніка можна будзе выкарыстоўваць для правядзення імпрэзаў. Гучыць выдатна, праўда? Дапамагчы «Музею Вольнай Беларусі» Ахвяраваць з дапамогай криптовалют Фонд Беларусь Будучыні Фонд Беларусь Будучыні Польскі банкаўскі рахунак Музей PL 33109010560000000150541802 Сантандер Банк Польска S. A. ал. Jana Pawła II 17 00-854 Варшава НІП: 896-000-56-73 РЭГОН: 930041341 SWIFT/BIC КОД: WBKPPLPP
- 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» аб'явіў 21 траўня Днём палітвязняў у Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 пры невысветленых абставінах памёр палітвязень — актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Сёння сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца, масавыя рэпрэсіі робяцца ўсё больш маштабнымі. Дакладную колькасць палітычных зняволеных устанавіць немагчыма. Паводле дадзеных праваабаронцаў ПЦ «Вясна» прызнаны палітвязнямі амаль 1500 чалавек, па версіі ініцыятывы DissidentBY колькасць палітзняволеных складае 1770 чалавек, шэраг экспертаў называе лічбу ў 5 тысяч чалавек. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заклікае ўсіх далучыцца да кампаніі «21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі», каб выказаць салідарнасць з палітзняволенымі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць іх вызвалення. 21 траўня ў Варшаве адбудуцца: 13:00 — мітынг (пляц Канстытуцыі) і шэсце памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка. Арганізатары — Беларускі Моладзевы Хабі ПЦ «Вясна»; 14.30 — мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў (Кракаўскае прадмесце, каля помніка Каперніка). Арганізатары — група былых палітвязняў пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўленння, ініцыятывы BYPOL, ветэранаў «Палку Каліноўскага», Асацыяцыі беларускіх бізнэсоўцаў ABBA . Інсталяцыю з «Ланцугу салідарнасці» потым можна будзе пабачыць з 22 па 28 траўня ў Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11); 17.00 — прэзентацыя праектаў дапамогі палітвязням «Праваабарона 2.0» ад DissidentBY і напісанне паштовак палітвязням. Арганізатары — (Народнае антыкрызіснае ўпраўленне), некамерцыйная ініцыятыва DissidentBY, ініцыятыва «Беларусы Варшавы». Што кожны з нас можа яшчэ зрабіць у гэты дзень, а таксама адрасы акцый да Дня палітвязняў у іншых краінах і гарадах — глядзіце на сайце ПЦ «Вясна». Нам не ўсё адно, і няхай яны пра гэта даведаюцца!
- Кадравы рэзерыв для Новай Беларусі
Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформаў на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду Эпоха Лукашэнкі плаўна падыходзіць да завяршэння. Вайна і геапалітычныя працэсы, якія адбываюцца сёння ў рэгіёне, павялічваюць верагоднасць наступлення пераменаў у Беларусі раней, чым мы меркавалі. Але ці гатовыя мы да іх? Уявім, хутка або паступова трыццацігадовая аўтакратыя Лукашэнкі спыняе існаванне, і Беларусь, нарэшце, становіцца на шлях дэмакратыі. Надыходзіць пераходны перыяд фарміравання і рэарганізацыі інстытутаў улады. Хто ў іх будзе працаваць? Чыноўнікі і спецыялісты рэжыму пройдуць працэдуру люстрацыі — кампетэнтныя, якія не парушылі закон і правы суграмадзян, застануцца працаваць. Аднак спецыялістаў спатрэбіцца куды больш. Паўстае пытанне, дзе іх узяць і як хутка падрыхтаваць, бо востры дэфіцыт кваліфікаваных кадраў створыць пагрозу для рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў. Паўстае і іншая праблема. Усе гэтыя гады, асабліва пасля 2020-га, супрацоўнікаў у дзяржустановы падбіралі, зыходзячы з іх лаяльнасці рэжыму, а не прафесіяналізму. Менеджмент вышэйшых органаў улады папросту прызначалі, часта без вопыту, прычым, да прыкладу, кіраўнік аддзела ў ведамстве аднаго кірунку мог стаць міністрам у зусім іншым. Як следства, на ўсіх узроўнях дзяржкіравання чыноўнікі і кіраўнікі дэманструюць некампетэнтнасць, баяцца браць на сябе адказнасць і праяўляць ініцыятыву — уся сістэма працуе неэфектыўна. У лістападзе 2022 года Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і рух «За Свабоду» пры падтрымцы няўрадавых структур афіцыйна абвясцілі аб запуску маштабнай праграмы «Новыя кадры Новай Беларусі». Яе задача — падрыхтоўка будучых дзяржслужачых для краіны ў першы перыяд пасля змены ўлады. На базе Варшаўскага ўніверсітэта, Венскай Дыпламатычнай акадэміі і іншых навучальных устаноў ЕС будуць абучаныя будучыя міністры і іх намеснікі, паслы і дарадцы, кіраўнікі дэпартаментаў урада і мясцовых органаў улады, адміністратары гарадскіх транспартных і камунальных упраўленняў. Сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў выбудаваная па стандартах заходніх краін. Па меры праходжання адукацыйных курсаў і сертыфікацыі студэнтаў накіруюць на стажыроўкі ў еўрапейскія органы ўлады і дзяржкіравання, а пасля — унясуць у адзіны кадравы рэестр. Такім чынам, каштоўнасныя арыенціры адукацыйнай праграмы будуюцца на трох базавых прынцыпах: незалежнасць, еўрапейскасць, дэмакратыя. Падаць заяўку на навучанне можа кожны паўналетні беларус, незалежна ад таго, супрацоўнічае ён са структурамі дэмсіл ці не: студэнтаў рыхтуюць да адміністрацыйнай, а не палітычнай працы. У той жа час прыхільнасць дэмакратыі — галоўнае патрабаванне да суіскальнікаў нароўні з кампетэнтнасцю ў сваёй сферы і недатычнасці да злачынстваў рэжыму. Усё гэта, а таксама пажаданні кандыдатаў і іх вопыт будуць высвятляць пры анкетаванні і на гутарках, дадзеныя ўдзельнікаў праграмы будуць захоўвацца асобна з ужываннем шыфраванняў і сістэм бяспекі. Пасля працэдуры верыфікацыі студэнтам прызначаць схему навучання і практыкі, ўсталююць тэрміны іх праходжання. Адзін толькі Варшаўскі ўніверсітэт падрыхтаваў за мінулыя 2 гады 45 спецыялістаў дыпламатычнага корпуса і апарата МЗС будучай Беларусі. У снежні залічаны яшчэ 15 слухачоў. І гэта не мяжа. Мы толькі на пачатку шляху.
- Рашызм у Беларусі: пройдзе ці ня пройдзе?
Пераследы за мову, катаванні, здзекі і жоўтыя біркі для беларускамоўных палітвязняў, знішчэнне беларускамоўных выдавецтваў, кнігарняў, школ і інш. арганізацый, паслядоўная дыскрымінацыя беларускай мовы і актыўная русіфікацыя ўсіх сфер дзяржаўнага і грамадскага жыцця, адукацыі і культуры, дэманізацыя нацыянальных сімвалаў і жорсткі пераслед за іх выкарыстанне… Усе гэтыя і многія іншыя праявы мэтанакіраванай антыбеларускай, антынацыянальнай палітыкі і ідэалогіі ў нашай краіне, за рэалізацыю якой адказвае пра-расійскі марыянеткавы рэжым Лукашэнкі – абсалютна не выпадковыя. Гэта стратэгія. Стратэгія разбурэння нацыянальнай ідэнтычнасці, самасвядомасці і самавызначэння беларусаў, разбурэння суверэнітэту і дзяржаўнасці Беларусі ў прынцыпе – іх растварэнні ў так званым "рускім свеце". 24 лютага 2023 года, завяршыўшы працэс гібрыднай акупацыі Беларусі рукамі падкантрольнага ёй марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі, Расія паўторна ўварвалася ва Украіну. І калі для кагосьці ў свеце гэта было невідавочным раней, то сёння ўжо проста немагчыма адмаўляць: агрэсіўная стратэгія Расіі грунтуецца на канкрэтнай ідэалогіі – ідэалогіі рашызму. У відэа мы разабралі прыкметы і практыкі рашызму ў дачыненні да Беларусі і паспрабавалі знайсці адказы на прынцыповыя пытанні, якіх мы, беларусы, даволі доўга пазбягалі раней: Ці гатовы мы пагадзіцца, каб рашызм у нашай краіне перамог і стаў ідэалогіяй Беларусі? Ці дазволім знішчыць сваю ідэнтычнасць і ператварыць нас у "рускіх са знакам якасці", а незалежную Беларусь – у "Беларуссію", у частку "рускага свету"? Ці жадаем адчуць на сабе наступствы развязанай рашыстамі вайны і стаць ядзернай мішэнню на карце Еўропы? Ці хочам падзяляць ганьбу і адказнасць за ваенныя злачынствы, якія здзяйсняюцца Расіяй і яе марыянеткавым рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны? Рашызм не пераможа ва Украіне. Расія не пераможа ў гэтай вайне. Але што будзе з намі, па які бок гісторыі і цывілізацыі мы апынемся, ці захаваем сябе як нацыю, ці захаваем сваю краіну – усё гэта залежыць толькі ад нас саміх.
- Адвакатку Насту Лазарэнку асудзілі на 6 гадоў калоніі
Суддзі рэжыму Лукашэнка ў Беларусі прыгаварыў да шасці гадоў калоніі Лазарэнка.У 2020 годзе яна кансультавала пацярпелых ля ізалятара на Акрэсціна Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Менскі гарадскі суд прысудзіў да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму адваката Анастасію Лазарэнку па справе аб «сліве» персанальных дадзеных міліцыянтаў. Справу Анастасіі пачалі разглядаць яшчэ 2 траўня, але працэс практычна адразу зрабілі закрытым. Судовы працэс вяла суддзя Святлана Чарапанава, дзяржабвінавачанне падтрымлівала пракурорка Аляксандра Раманенка. Палітвязню абмежавалі ў праве на абарону - аднаго з яе адвакатаў выклікалі ў суд у якасці сведкі, з-за чаго ён больш не мог яе абараняць, у выніку Лазарэнка была абмежаваная ў праве на абарону падчас судовага працэсу. Па інфармацыі праваабаронцаў, здарылася гэта незадоўга да заканчэння следчых дзеянняў. Анастасію Лазарэнку прызналі вінаватай па трох артыкулах КК: грубае парушэнне парадку (частка 1 артыкула 342 КК), незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці (артыкул 203-1 КК), садзейнічанне ў распальванні варожасці або варожасці (частка 6 артыкула 16 і частка 3 артыкула 130 КК). Паводле матэрыялаў справы, Лазарэнка нібыта перадала дадзеныя супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў прадстаўнікам тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» (ЧКБ), а таксама прыняла ўдзел у маршы ў Мінску 16 жніўня 2020 года. Як паведамляла раней Еўрарадыё, што затрымліваць Насту Лазарэнку сілавікі прыехалі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках. Яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы ў хаце. Лазарэнка ў жніўні 2020 года каля ізалятара на Акрэсціна ў Мінску праводзіла кансультацыі для пацярпелых ад сілавікоў беларусаў. У яе засталіся пажылы бацька і 19-гадовы сын, які пакутуе на хваробу Крона.
- Лукашэнка арыштуе Пуціна?
Давайце ўявім сабе сітуацыю: Пуцін прыбывае з візітам у Беларусь.Мы ведаем аб тым, што 17 сакавіка 2023 г. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна.Як паступіць у гэтым выпадку Лукашэнка?Адказ відавочны… Ці не? Для пачатку — крыху перадгісторыі, каб асвяжыць памяць. Як вядома, Уладзіміру Пуціну выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні ваеннага злачынства — незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію. 10 красавіка каманда НАУ заявіла аб датычнасці Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.На падставе сабраных намі фактаў, дакументаў і іншых доказаў датычнасці дыктатара да здзяйснення дадзенага злачынства, мы падрыхтавалі і перадалі ўкраінскаму боку, а таксама іншым міжнародным партнёрам папярэднюю справаздачу «Роля рэжыму Лукашэнкі, Расіі і Саюзнай дзяржавы ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей». На дадзены момант з меркаванняў абароны інфармацыі мы не публікуем яго ў адкрытым доступе, аднак абавязкова зробім гэта пазней. Пасля, 27 красавіка Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой выразна адзначана дачыненне рэжыму Лукашэнкі да вайсковых злачынстваў супраць украінскіх дзяцей. 4 мая Вярхоўная Рада Украіны таксама выступіла са зваротам да замежных дзяржаў аб асуджэнні ўчыненых Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь злачынстваў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, у якім наўпрост пазначана роля Лукашэнкі ў здзяйсненні дадзенага злачынства. Нарэшце факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Рэспубліку Беларусь быў таксама адзначаны ў дакладзе спецыяльнага механізма ў рамках АБСЕ, якая кваліфікавала дэпартацыю дзяцей з Украіны, у тым ліку на тэрыторыю Беларусі, як ваеннае злачынства. Амбасадар ЗША ў АБСЕ Майкл Карпэнтэр пракаментаваў даклад АБСЕ наступным чынам: «Рэжым Лукашэнкі з'яўляецца памагатым Расеі ў вайне не толькі таму, што ён дазволіў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну, а яе інфраструктуру для навучання і ратацыі расейскіх войскаў, але і таму, што ў Беларусь вязуць дзяцей, гвалтоўна дэпартаваных з акупаваных украінскіх тэрыторый» . Пералічаныя вышэй дакументы: рэзалюцыя ПАРЕ, зварот Вярхоўнай Рады Украіны і даклад АБСЕ — гэта тры вялікіх кроку насустрач пастаўленай намі мэты — выдачы Міжнародным крымінальным судом ордэра на арышт Лукашэнкі. І мы ўпэўнена рухаемся да яе дасягнення. Гэта вельмі складаная і карпатлівая праца, якая знаходзіцца сёння ў фокусе нашай дзейнасці. Па магчымасці мы стараемся актыўна асвятляць яе, а таксама дзяліцца з вамі дадатковай інфармацыяй, важнымі тэзісамі і фактамі, якія ўзнікаюць у ходзе гэтай работы. Некалькі такіх момантаў мы жадаем агучыць сёння. Раней мы казалі аб тым, што незаконнае дэпартаванне і перамяшчэнне грамадзянскага насельніцтва ў перыяд узброенага канфлікту — у тым ліку дзяцей — з'яўляюцца злачынствамі з пункту гледжання Жэнеўскіх канвенцый, удзельніцамі якіх з'яўляюцца ўсе краіны ў свеце. І ўсе краіны ў свеце валодаюць абавязацельствам перадаваць такіх злачынцаў кампетэнтным уладам, або Міжнароднаму крымінальнаму суду. Адсюль узнікае адразу 2 важныя моманты: Па-першае — Рэспубліка Беларусь, як удзельніца Жэнеўскіх канвенцый, у выпадку візіту Уладзіміра Пуціна, прымаючы да ўвагі выдадзены на яго арышт ордэр, гэтак жа як і любая іншая краіна свету, абавязана перадаць яго Міжнароднаму крымінальнаму суду. Так, безумоўна, мы разумеем, што нелегітымны Лукашэнка, будучы марыянеткай і галоўным саюзнікам Пуціна, наўрад ці пойдзе на гэта. Хоць ведаючы поўную беспрынцыповасць Лукашэнкі, можна меркаваць што заўгодна. Бо над ім таксама вісіць дамоклаў меч міжнароднага правасуддзя — і ён можа захацець яго пазбегнуць… У той жа час і атачэнню дыктатара, асабліва ваеннаму, ёсць над чым задумацца. Ці апынецца ў бліжэйшы час Пуцін у нашай краіне — мы не ведаем. Але калі гэта адбудзецца — вы ведаеце, што рабіць. Калі, канешне, сярод вас яшчэ засталіся тыя, хто верыць у правасуддзе і справядлівасць і хоча спыніць вайну супраць Украіны і выратаваць незалежнасць Беларусі. Другое — роўна тое ж самае будзе ставіцца і да Лукашэнкі, калі аналагічны ордэр на арышт будзе выдадзены і ў дачыненні да яго. Са свайго боку мы зробім усё магчымае, каб гэта адбылося. Ну, а вы тым часам падумайце. Месцы ў самалёце, у выпадку ўцёкаў дыктатара, усім не хопіць. Затое ў Гаазе, куды ён метадычна цягне ўсіх вас, месцы досыць.
- Першая пастанова Кабінета
«Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт. Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб’явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць: Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета. Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах. Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады. Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку. Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. На працягу месяца Кабінет ствараў каманду — і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках — і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.











