top of page

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» аб'явіў 21 траўня Днём палітвязняў у Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 пры невысветленых абставінах памёр палітвязень — актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.


Сёння сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца, масавыя рэпрэсіі робяцца ўсё больш маштабнымі. Дакладную колькасць палітычных зняволеных устанавіць немагчыма. Паводле дадзеных праваабаронцаў ПЦ «Вясна» прызнаны палітвязнямі амаль 1500 чалавек, па версіі ініцыятывы DissidentBY колькасць палітзняволеных складае 1770 чалавек, шэраг экспертаў называе лічбу ў 5 тысяч чалавек.


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заклікае ўсіх далучыцца да кампаніі «21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі», каб выказаць салідарнасць з палітзняволенымі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць іх вызвалення.

21 траўня ў Варшаве адбудуцца:

  • 13:00 — мітынг (пляц Канстытуцыі) і шэсце памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка. Арганізатары — Беларускі Моладзевы Хабі ПЦ «Вясна»;

  • 14.30 — мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў (Кракаўскае прадмесце, каля помніка Каперніка). Арганізатары — група былых палітвязняў пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўленння, ініцыятывы BYPOL, ветэранаў «Палку Каліноўскага», Асацыяцыі беларускіх бізнэсоўцаў ABBA .

Інсталяцыю з «Ланцугу салідарнасці» потым можна будзе пабачыць з 22 па 28 траўня ў Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11);

  • 17.00 — прэзентацыя праектаў дапамогі палітвязням «Праваабарона 2.0» ад DissidentBY і напісанне паштовак палітвязням. Арганізатары — (Народнае антыкрызіснае ўпраўленне), некамерцыйная ініцыятыва DissidentBY, ініцыятыва «Беларусы Варшавы».

Што кожны з нас можа яшчэ зрабіць у гэты дзень, а таксама адрасы акцый да Дня палітвязняў у іншых краінах і гарадах — глядзіце на сайце ПЦ «Вясна».


Нам не ўсё адно, і няхай яны пра гэта даведаюцца!

bottom of page