top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Аб тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэце Грузіі

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii. Сустрэча Лукашэнкі з так званым прэзідэнтам непрызнанай Абхазіі ў Мінску пацвярджае поўную залежнасць дыкатара ад Крамля. Любыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі альбо іншых акупаваных Расіяй тэрыторый неабходна разаглядаць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя. Яны супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі. Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа.

  • Персанальныя санкцыi

    Забарона на ўезд у краіны ЕС асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі «Суддзі», якія знаходзяцца ў санкцыйных спісах, не могуць заехаць на тэрыторыю краін ЕС. Таксама да іх могуць прымяняцца фінансавыя абмежавальныя меры. Іх спіс будзе служыць падставай для пераследу ўключаных у яго «суддзяў» у адпаведнасці з універсальнай юрысдыкцыяй і прымянення да іх іншых санкцый. Філатаў Максім Юр'евіч Будучы на пасадзе суддзі лідскага гарадскога суда Максім Філатаў нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя рашэнні суда ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, у тым ліку вынясенне прысуду ў выглядзе 5 гадоў турмы Вітольду Ашурку, які быў прызнаны палітвязнем, а 21 траўня 2021 года быў забіты ў шклоўскай калоніі. Запаснік Марына Святаславаўна На пасадзе намесніка старшыні суда Ленінскага раёна г. Мінска Марына Запаснік нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да мірных пратэстуючых, у тым ліку вынясенне прысудаў актывістам Уладзіславу Зяневічу, Вользе Паўлавай, Вользе Класкоўскай, Віктару Барушку, Сяргею Раткевічу, Аляксандру Чарвінскаму, Андрэю Хрэнкову, Віктару Акціставу і непаўналетняму Максіму Бабічу. Усе названыя асобы прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі. Грушко Андрэй Вацлававіч На пасадзе «суддзі» ленінскага раённага суда г. Брэста Андрэй Грушко нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя рашэнні суда ў дачыненні да мірных пратэстуючых, у тым ліку вынясенне прысудаў актывістам, прызнанымі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі, а таксама непаўналетнім. Гэтыя «суддзі» нясуць адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпу вяршэнства закона, а таксама за рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі.

  • Сенат Чэхіі: КДБ і ГУБАЗіК — тэрарысты

    КДБ і ГУБАЗіК — арганізацыі, якія падтрымліваюць тэрарызм. Рэзалюцыя Сената Чэхіі Сёння (15.02.2023) Сенат Чэшскай Рэспублікі прыняў рэзалюцыю аб рэпрэсіях з боку рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці. За прыняцце рэзалюцыі прагаласавала 39 з 41 сенатара. КДБ і ГУБАЗіК прызнаны арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм. Да абвяшчэння выканаўчай уладай Чэхіі згаданых карных структураў Лукашэнкі тэрарыстычнымі засталося зрабіць адзін крок. Гэта важная падзея для ўсіх нас, якая была б немагчымай без планамернай працы юрыстаў і дыпламатаў і прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Сенат Чэхіі афіцыйна канстатуе: КДБ і ГУБАЗіК выкарыстоўваюцца рэжымам для пераследу апазіцыі і запалохвання грамадзянскай супольнасці Беларусі; арганізацыі здзейснілі акт дзяржаўнага тэрарызму і напады на дэмакратыю, свабоду слова і еўрапейскі суверэнітэт, пасадзіўшы самалёт авіякампаніі «Ryanair» і затрымаўшы Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу; з лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі ажыццяўляюць напады на Украіну, што робіць вышэйшых прадстаўнікоў беларускага рэжыму саўдзельнікамі злачынства агрэсіі, учыненнем якога яны вельмі груба парушаюць Статут ААН; нязгода з ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны сёння ў Беларусі лічыцца злачынствам; у Беларусі дзейнічае смяротнае пакаранне, з шэрагам пратэстуючых абыходзяцца як з тэрарыстамі, каб было магчымым прымяніць да іх вышэйшую меру пакарання; судовыя паседжанні з удзелам несправядліва асуджаных часта праходзяць без удзелу грамадскасці і журналістаў, таму грамадскі кантроль за дзеяннямі пенітэнцыярных структур адсутнічае; сёння ў Беларусі каля 1450 палітвязняў, іх колькасць павялічваецца, да іх не маюць доступу ні члены сем’яў, ні члены дыпламатычнага корпуса, ні назіральнікі. Улічваючы вышэйсказанае, Сенат Чэхіі рэкамендуе ўраду краіны накласці санкцыі на супрацоўнікаў карных структур КДБ і ГУБАЗіК і аб’явіць арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм. Раней рэзалюцыю па Беларусі і заклік прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі прынялі ў Сейме Літвы ў снежні 2022 года.

  • Ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі — наймацнейшая санкцыя супраць Расеі

    Павел Латушка ў інтэрв'ю нямецкаму выданню «Table Security» Як вы прыцягваеце ўвагу еўрапейскіх палітыкаў да Беларусі? Думаю, што нашы заходнія партнёры зараз памыляюцца. Яны недастаткова заклапочаныя роляй дыктатара Лукашэнкі і геаграфічным становішчам Беларусі ў адносінах да развіцця вайны Расіі супраць Украіны. Гэта не можа вырашыць праблему бяспекі для Эўропы ў цэлым. Давайце проста ўявім, што ў 2020 годзе ў Беларусі перамаглі б дэмакратычныя сілы. Ці мог тады Пуцін пачаць вайну супраць Украіны? Шанцаў на гэта было б значна менш. Ці маглі мы чакаць масіраванага наступу расейскага войска на Кіеў у лютым мінулага года з поўначы з тэрыторыі Беларусі? Не, гэта было б немагчыма. Таму, калі нашыя заходнія партнёры не будуць надаваць належнай увагі вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі і ролі дыктатара Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, гэта ўскладніць урэгуляванне агульнай сітуацыі. Вядома, самі беларусы адказныя за перамены ў краіне. Але ў нас таксама ёсць чаканні ад ЕС. Чаго вам не стае? Мы заўважаем, што на Захадзе значна знізілася гатоўнасць скарыстацца магчымасцямі, якія існуюць у адносінах да Лукашэнкі. Найперш гэта дакладны аналіз ролі Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны і яго як пагрозы бяспецы ўсяго рэгіёну. На гэтай аснове павінна быць распрацавана стратэгія дзеянняў з удзелам Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Шчыра кажучы, сёння ні ў адной краіны ЕС няма стратэгіі дзеянняў у дачыненні да Беларусі. Ці не падштурхнуць санкцыі супраць Лукашэнкі яшчэ больш у абдымкі Пуціна? Гэтая здагадка з'яўляецца памылкай. Санкцыі не прымусяць Лукашэнку яшчэ больш актыўна падтрымліваць пуцінскую вайну, таму што і сам Лукашэнка не хоча, каб беларускія войскі ўварваліся ва Украіну. Ад 90 да 95 працэнтаў насельніцтва Беларусі супраць вайны. Страты ва Украіне прывядуць да падзей у Беларусі, якіх баіцца сам Лукашэнка. Дарэчы, гэта адносіцца і да Пуціна. Па той жа прычыне ён не хоча ўмяшання беларускіх войскаў, бо ўнутраныя праблемы ў Беларусі азначаюць праблемы і для Расіі. А ў Расіі сёння хапае сваіх праблем. Але, у момант канцэнтрацыі ўдарнай групоўкі Расіі ў Беларусі, Лукашэнка выканае волю Крамля. На гэты момант выглядае, што Лукашэнка зноў на троне. Ды таму, што ў Еўропе яму не хапае ўвагі. Ён гэтым карыстаецца. На яго няма новых санкцыяў 8 месяцаў. Ён стварыў схемы абыходу санкцыяў. Атрымаў грошы ад Расіі. Няма крымінальнага пераследу. Ён рыхтуе войска на выпадак, калі яго адправяць на вайну з Украінай. Ён дапамагае рускім рыхтаваць расейскія войскі ў Беларусі, робіць для іх зброю, зарабляе на іх і на кантрабандзе тавараў, якія знаходзяцца пад санкцыямі ў Расіі. Хадзілі чуткі, што Нямеччына затармазіла дыскусію аб узгадненні санкцый супраць Беларусі і Расіі. Так, мы таксама аб гэтым чулі. Мы спрабуем пераканаць нашых партнёраў у Берліне, што толькі вельмі жорсткія і актыўныя захады супраць Лукашэнкі дадуць надзею і матывацыю народу Беларусі. Лукашэнка вядзе вайну супраць беларусаў. У краіне, як кажа шэраг экспертаў, больш за 5000 палітвязняў. Вы расчараваны дзеяннямі ЕС? Маё асабістае меркаванне не важна. Польшча і Літва нас актыўна падтрымліваюць. Я таксама не хачу размалёўваць сітуацыю чорным па белым. Еўрапейскі саюз таксама рабіў захады. Проста мне важна падкрэсьліць, што ў Беларусі была вялікая надзея на ЕС і асабліва на Нямеччыну. Патрэбна стратэгія актыўных дзеянняў. На ваш погляд, як спрацуюць мацнейшыя санкцыі супраць Беларусі? Можа быць, слушней спытаць, што з'яўляецца наймацнейшай зброяй супраць Расеі? На гэта я магу адказаць адназначна: скасаванне рэжыму Лукашэнкі. Гэта былі б самыя эфэктыўныя санкцыі супраць Масквы. Гэта рэалістычна? Некаторыя кажуць не. Адзінае, у чым можна быць упэўненым, дык гэта ў тым, што гэта застанецца нерэалістычным, калі не будуць распачатыя сістэмныя дзеянні.

  • Заява Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

    Аб супрацьстаянні пагрозам, звязаным з магчымым размяшчэннем расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе аб недапушчальнасці размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і заклікае міжнародную супольнасць да неадкладнага супрацьдзеяння рэжымам Лукашэнкі і Пуціна з мэтай недапушчэння міжнароднай катастрофы. Поўны тэкст заявы Кабінета «Аб супрацьстаянні пагрозам, звязаным з магчымым размяшчэннем расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі» чытайце па спасылцы: У сувязі з заявай прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі. Нагадваючы аб незаконнасці ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пасля яго пройгрышу на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Прымаючы да ўвагі агрэсію Расійскай Федэрацыі і рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны, якая працягваецца. Пацвярджаючы імкненне беларускага народа да бяз'ядзернага статусу Беларусі, выяўленае ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 1990 года, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года і Мемарандуме аб гарантыях бяспекі ад 5 снежня 1994 года (Будапешцкі мемарандум) у сувязі з далучэннем Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі ад 1 ліпеня 1968 года (ДНЯЗ). Улічваючы абавязацельствы Рэспублікі Беларусь па ДНЯЗ, уключаючы тыя з іх, якія згаданыя ў Будапешцкім мемарандуме, - вывесці ўсю ядзерную зброю са сваёй тэрыторыі, а таксама вынікаючыя з іх абавязацельствы Вялікабрытаніі, Расійскай Федэрацыі і Злучаных Штатаў Амерыкі ў рамках Будапешцкага мемарандума. Улічваючы катастрафічныя рызыкі для міжнароднага міру і бяспекі, якія нясе ў сабе існаванне ядзернай зброі. Зыходзячы з імкнення сусветнай супольнасці да поўнай забароны ядзернай зброі, выказанага ў Дагаворы аб забароне ядзернай зброі ад 20 верасня 2017 года. Пацвярджаючы раней узятыя Рэспублікай Беларусь міжнародныя абавязацельствы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Нагадваючы аб катастрафічных наступствах для Беларусі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе. Пацвярджаючы раней заяўленае патрабаванне Аб'яднанага Пераходнага Кабінета да Расійскай Федэрацыі аб неадкладным і поўным вывадзе ўсіх яе войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Беларусі. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі: Заяўляе аб недапушчальнасці размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дэкларуе, што размяшчэнне Расійскай Федэрацыяй ядзернай зброі ў Беларусі будзе з'яўляцца абуральным актам парушэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, які стварае сур'ёзную пагрозу незалежнасці Рэспублікі Беларусь і падрывае міжнародны мір і бяспеку. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі адмовіцца ад планаў па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і вывесці ўсе войскі і вайсковыя аб'екты з тэрыторыі Беларусі. Заклікае міжнародную супольнасць, уключаючы Еўрапейскі саюз, Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанію, Канаду, Японію, іншыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, у мандат якіх уваходзіць падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, кантроль па выкананні абавязацельстваў па нераспаўсюджванні ядзернай зброі, прыняць неадкладныя меры прэвентыўнага характару па недапушчэнні размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі насуперак волі беларускага народа, уключаючы неадкладныя і шырокія меры санкцыйнага характару супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі. Заклікае Генеральнага Сакратара ААН прыняць меры па прававой ацэнцы размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і выкарыстання Расійскай Федэрацыяй тэрыторыі Беларусі для вядзення вайны супраць Украіны ва ўмовах незаконнага ўтрымання ўлады рэжымам Лукашэнкі. Заклікае Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі зрабіць неабходныя крокі з мэтай праверкі выканання Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў па Дагаворы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі ад 1 ліпеня 1968 года. У сувязі з тым, што размяшчэнне ядзернай зброі Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Беларусі стварае пагрозу перш за ўсё для суседніх з Беларуссю краін, звяртаецца да ўрадаў Рэспублікі Польшча, Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Украіны і Эстонскай Рэспублікі з прапановай сумесна выпрацаваць адзіную пазіцыю і план дзеянняў па недапушчэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

  • Ці можа прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адначасова быць сябрам і Каардынацыйнай рады

    Прэс-сакратар НАУ, член КР Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «Белсат» Ці існуе «канфлікт інтарэсаў» у тым, каб прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета быў сябрам Каардынацыйнай Рады — упаўнаважанай заслухоўваць справаздачы прадстаўнікоў Кабінета? Звернемся да прыкладу еўрапейскіх парламенцкіх рэспублік. Большасць іх міністраў, якія прадстаўляюць выканаўчую ўладу, — таксама члены парламента, органа заканадаўчай улады. Як і іншыя дэпутаты, яны выступаюць на паседжаннях і галасуюць па ключавых пытаннях краіны. Нікому не прыходзіць у галаву сказаць, што яны «самі сябе заслухоўваюць», у гэтым не бачыцца «канфлікт інтарэсаў». Калі такая практыка існуе ў большасці еўрапейскіх дэмакратый, на якія мы арыентуемся, чаму ёй няма месца ў нашай канфігурацыі? Тым больш, што адзіным прыкладам еўрапейскай дзяржавы, дзе міністр ніколі не з’яўляўся членам парламента, — лукашэнкаўская Беларусь. Каардынацыйная Рада, нават рэфармаваная, — не парламент у прамым сэнсе слова. Гэта платформа для дыскусій і абмеркавання ключавых пытанняў дэмакратычнага руху. Але сябры КР могуць і павінны даносіць пазіцыі сваіх структур, якія іх дэлегавалі. Гэта важна ў тым ліку для таго, каб падтрымліваць кантакт з людзьмі ў структурах, якія яшчэ знаходзяцца ў Беларусі.

  • Што ўзамен? Перагарнуць старонку?

    Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) і член Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка сышоў з Каардынацыйнай рады. Асноўнай прычынай палітык называе нязгоду з магчымай зменай стратэгіі барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. Але ў блізкім да Каардынацыйнай рады коле называюць і іншую прычыну — магчымасць увядзення абмежаванняў, пасля якіх Латушка вымушаны быў бы пакінуць «парламент» дэмсіл. Спыталі ў яго, што паўплывала на гэтае рашэнне і як палітык ацэньвае рэформу адной з першых структур дэмсіл, якія з’явіліся пасля жніўня 2020 года. — Вы казалі, што сышлі з Каардынацыйнай рады ў сувязі са зменай рэгламенту, магчымасцю прадстаўнікоў КР змяніць стратэгію барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, у тым лiку адмовы ад стратэгіі санкцый. А таксама казалі, што «наступным разам паўстане пытанне, ці варта прыцягваць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці, бо ставіцца пытанне, што трэба весці дыялог»… Удакладніце, калі ласка, размова ідзе пра нейкія намеры, прапісаныя ў праектах дакументаў ці заявах, альбо гэта пазіцыя асобных чальцоў КР? І што дакладна гэта за пазіцыя? — Па-першае, я з павагай стаўлюся да ўсіх калегаў з Каардынацыйнай рады, там шмат самаахвярных людзей і важных для дэмакратычнага руху пазаўрадавых арганізацый. Па-другое, я працягваю барацьбу, застаюся членам Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўніком НАУ, і мы будзем працягваць рэалізацыю нашай стратэгіі. Сыход з Рады — гэта не мая асабістая справа, а публічны інструмент, каб звярнуць увагу на тое, што адбываецца напярэдадні прыняцця новага рэгламенту КР і якія рызыкі ў сувязі з гэтым паўстануць. Недасканалая і не зусім адкрытая працэдура фарміравання такога важнага інстытута, як КР, стварае рызыкі дыскусіі наконт таго, ці мае права яна быць прадстаўнічым органам грамадзянскай супольнасці. Спроба праз рэгламент (дакумент, дзе прапісаныя склад, асноўная роля і дзейнасць структуры. — Прым. рэд.) змяніць фактычна кансэнсус, які сёння існуе сярод галоўных інстытутаў дэмсіл Беларусі, — гэта таксама выклік, які можа прывесці да ўнутраных спрэчак. Бо ў праекце рэгламенту, распрацаваным вузкім колам людзей, прапісана, што КР з’яўляецца прадстаўнічым органам усіх дэмсіл. У тым жа праекце рэгламенту ўказана, што КР будзе мець права зацвярджаць стратэгію для ўсіх дэмсіл, стратэгічныя задачы для Кабінета і ўсіх палітычных інстытутаў, якія імкнуцца да палітычнага лідарства. Каардынацыйная рада таксама плануе прадстаўляць беларусаў на міжнароднай арэне. У гэтым выпадку ўзнікае праблема канкурэнцыі галасоў. І мой заклік да сяброў КР — не стварыць гэтай канфліктнай сітуацыі. Мы [члены КР з НАУ] неаднойчы прапаноўвалі сбалансаваць гэтую сістэму і ўзаемадзейнічаць. Я не казаў пра тое, што ўжо ёсць стратэгія ці ідзе праца над ёй. Таму той, хто спрабуе мне паставіць гэтыя закіды, проста падманвае людзей. Я казаў, што з публічнай камунікацыі вядучых членаў КР, якія імкнуцца яе узначаліць, мы чуем, што яны выступаюць супраць санкцый, супраць інструментаў ціску. «[Сыход з КР] звязаны не персанальна са мной, гэта звязана з падыходам, які можа ў канцы прывесці да змены стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі», — казаў Павел Латушка ў эфіры «Еўрарадыё». Пры гэтым наконт заявы Паўла Латушкі, што вядучыя члены КР выступаюць супраць санкцый, у самой арганiзацыі заяўлялi, што не прымалі ніякіх рашэнняў цi заяў на гэтую тэму. Гэта рызыка для агульна прынятай стратэгіі, пабудаванай на аснове трох патрабаванняў беларускага народа (яны вядомыя, і іх не трэба нагадваць). Такім чынам, мне было важна падкрэсліць, што рэформа КР стварае рызыку пераходу ад стратэгіі ціску да стратэгіі саступак рэжыму. І ствараецца яна праз праект рэгламенту Каардынацыйнай рады, праз які закладваецца спроба падпарадкаваць сабе асноўных удзельнікаў, у тым ліку і НАУ. — Ці можаце яшчэ раз удакладніць, які варыянт барацьбы з рэжымам Лукашэнкі вы бачыце найбольш эфектыўным? — Мы бачым, што на сёння значна павялічыліся знешнія фактары ціску, якія раней ніколі не прымяняліся адносна рэжыму Лукашэнкі. Ужо зараз мы бачым, што яны моцна трыгераць сістэму, пазбаўляюць яе рэсурсаў. Разам з антываенным настроем беларусаў яны ствараюць падставы для патэнцыяльнага сацыяльнага выбуху. Можа [ён адбудзецца] не сёння і не заўтра, але ў перспектыве. Гэта падстава для ліквідацыі рэжыму, бо калі гэтага не адбудзецца, Беларусь будзе змушана жыць у сітуацыі, у якой мы знаходзімся зараз. Мы лічым, што немагчыма адмовіцца ад гэтых інструментаў, калі за трыбунал над Лукашэнкам прагаласаваў Еўрапарламент, Парламенцкая асамблея Савету Еўропы, калі фактычна рэалізуецца гандлёвае эмбарга, калі шэраг краін прымае рэзалюцыі аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіКа тэрарыстычнымі арганізацыямі. Нельга зараз адмаўляцца ад гэтых моцных інструментаў ціску, якія прывядуць — раней ці пазней — да выканання народных патрабаванняў, на падставе якіх і была створана КР. А што ўзамен іх? Аднабаковыя саступкі, перамоўная пазіцыя… А якая? Перагарнуць старонку? Я як дыпламат разумею, што, калі заходнія партнёры будуць чуць два мэсэджы: з аднаго боку — які прадстаўляе Кабінет, з другога — які патэнцыйна можа прадстаўляць Рада, — што яны выберуць? Хутчэй за ўсё, дыялог. Тады мы вернемся ў гісторыю, якая паўтаралася кожныя пяць гадоў. Беларусь цяпер па факце — акупаваная тэрыторыя, у нас знаходзяцца замежныя ваенныя часткі. Ці можам мы зараз адмовіцца ад барацьбы за незалежнасць? Нашы партызаны ў Мачулішчах учора паказалі, што [змяніць сітуацыю могуць] толькі дзеянні і моцны ціск. Я лічу, што нам трэба працягваць выкарыстоўваць тры інструменты. Гэта ўнутраны падпольны рух, стварэнне протаарміі, элементы якой закладваюцца ў складзе УСУ, трэці інструмент — міжнародны ціск на рэжым. — Стратэгія барацьбы, якую абралі і вядуць дэмсілы, працуе? — Гэта ўсё адносна і вельмі ацэначна. У нас няма выніку, на які мы разлічваем. Але я не пагаджуся з тым, што яна не працуе. Лукашэнка пастаянна адчувае моцны ціск — унутраны і знешні. Але ж немагчыма перавярнуць сітуацыю ў адзін момант. Таму НАУ лічыць, што трэба аб’яднацца па гэтых трох галоўных накірунках і сілы накіраваць на гэта. Рэзалюцыі Еўрапарламента і ПАСЕ не валяцца з неба, не з’яўляюцца проста так і рэзалюцыі чэшскага ці літоўскага парламентаў. Гэта праца тых інстытутаў, якія працуюць сёння. Усё гэта рэжым адчувае, і гэта стварае пагрозы для яго. Галоўнае, каб мы перайшлі ў сітуацыю, калі гэтая пагроза будзе настолькі моцнай, што прывядзе да зрухаў і змен у Беларусі. — Усё ж ад часткі беларусаў можна пачуць, что робіцца недастаткова. Калі б да вас прыйшлі з такімі заявамі, што б вы адказалі? — Згодны. Заўсёды недастаткова, бо няма пакуль таго выніку, на які мы разлічваем. Але адна справа — казаць такое і крытыкаваць, стоячы ўбаку, і іншая — далучацца да дзеянняў. Я заўсёды адкрыты да крытыкі як з боку калег у КС, так і з боку СМІ. Гэта нармальна, але ў гэтай сітуацыі важна паказваць максімальна шырокае адзінства. Ёсць пагроза, што гэтае адзінства можа даць шчыліну. Зараз, на мой пункт гледжання, ствараецца пагроза змены стратэгіі. Я бачу такую камунікацыю — публічную і непублічную. Гэта можа прывесці да сітуацыі, калі хтосьці будзе імкнуцца дамовіцца з Лукашэнкам, а мы з другога боку будзем цягнуць яго ў міжнародны трыбунал у Гаагу. Ці такія моцныя супярэчнасці дапамогуць нам дасягнуць мэты? Думаю, што не. — Ёсць версія, што ваш сыход з Каардынацыйнай рады — гэта крок на апярэджанне ў сувязі з галасаваннем аб немагчымасці сумяшчэння некалькіх пазіцый у розных структурах дэмсіл. Гэта так? — Не буду пярэчыць, гэта адзін з элементаў майго кроку. Але галоўнае — не персаналізацыя лёсу Паўла Латушкі. Мы не раздаём і не займаем пасады, мы атрымліваем крымінальныя справы. Менавіта сёння абвясцілі, што ў адносінах Латушкі, Ціханоўскай і іншых калег запрасілі да 19 гадоў пазбаўлення волі. Я меў сустрэчу з вузкай групай распрацоўшчыкаў першай рэдакцыі рэгламенту КР, якія прапанавалі не дапусціць магчымасці адначасовага членства прадстаўніка Кабінета ў КР. Я ім прывёў прыклад: калі мы паглядзім тэлевізар у Польшчы, то пабачым, што ў Сейме сядзіць прэм’ер-міністар, які адначасова з’яўляецца дэпутатам, а таксама віцэ-прэм'ер, які з’яўляецца кіраўніком лідыруючай партыі і адначасова дэпутатам, міністар замежных спраў. Тое самае ў Літве. Бо парламенцкая рэспубліка будуецца па прынцыпе, што калі абіраецца парламент, то ён фарміруе ўрад, які мае даволі добрую камунікацыю з ім. Мая прапанова ў тым, што лепш запрасіць усіх чальцоў Кабінета ў склад Каардынацыйнай рады і, наадварот, прадстаўніка КР зрабіць членам Кабінета. Тады ' мы пабудуем сувязі і больш скаардынуемся. Бо калі будзе крытычны момант, калі нам трэба будзе прымаць вельмі хутка важныя палітычныя рашэнні, ці нам патрэбны такія сувязі і каардынацыя дзеянняў? Напэўна, патрэбны. Але мне падаецца, што группа асоб вырашыла, што яны маюць іншую стратэгію і хочуць змяніць цэнтар палітычных сіл. Гэта не адпавядае маёй стратэгіі, як і маёй каманды, і майму падыходу як прадстаўніка ў Кабінеце. Пытанне не было ў тым, каб Латушку выключыць, гэта працэдурнае галасаванне (па непацверджанай афіцыйна інфармацыі, у КР могуць увесці абмежаванне, што члены Аб’яднанага пераходнага кабінета не могуць уваходзіць у склад Рады. — Прым. рэд.), але так сталася, што толькі адзін з членаў Кабінета з’яўляецца сябрам КР, то-бок я. І гэта пры тым, што пры першым складзе КР я набраў найбольшую колькасць галасоў і быў абраны ў прэзыдыум. Я ніколі не прэтэндаваў на тое, каб быць кіраўніком Рады, бо для мяне галоўнае не пасады. Але ж я казаў, што Лукашэнка будзе выносіць прысуд за дзейнасць у КР, а яе чальцы адначасова пазбавяць мяне членства ў ёй. Ці з’яўляецца гэта правільным нават з маральнага пункту гледжання? Трохі незразумела, ці мы партнёры, ці мы разумеем, што вядзём барацьбу супраць аднаго ворага. Але гэта мой прыватны кавалачак ацэнкі, ён не мае ніякага дачынення да таго, што я казаў вышэй, бо галоўнае — гэта агульная справа. Калі Латушка і сябры НАУ — не члены КР, я разумею, што наступны этап — ставіцца задача выключыць з Кабінета працэдурай неўзгаднення мяне як яго члена. І я апынаюся ў сітуацыі, калі буду проста кіраўніком НАУ. Ці змагу я эфектыўна рэалізаваць тую стратэгію, пра якую казаў вышэй? Думаю, што мне будзе значна цяжэй, як і камандзе НАУ. Значыць, ідзе доўгатэрміновая мэтанакіраваная гульня. І мы бачым гэтую стратэгію: трэба прыбраць з КР і Кабінета менавіта тых, хто выступае за актыўную пазіцыю супраць рэжыму. Падкрэслю: гэта прагноз, які я бачу як палітык і які бачыць мая каманда. Важна не губляць час на працэсы, а накіраваць усе сілы на вынік. Няма праблемы ў тым, што КР будзе пытацца ажыццяўляць публічны ціск, накіроўваць запыты ў Кабінет. Гэта нармальна, але дамінаваць адзін над другім — такі падыход, які патэнцыйна стварае канфліктнасць. Яшчэ адно маё пытанне як юрыста, як можна пазбавіць мандата дэпутата, які ўжо абраны. Я быў абраны ў першы склад КР страйкамам Купалаўскага тэатра, які пісьмова пацвердзіў мае паўнамоцтвы, і зараз мой мандат пацверджаны ў новым складзе КР. Тым больш працэдурай пераходу з першага складу ў другі не была абумоўлена наяўнасць альбо адсутнасць членства ў Кабінеце. Пазбаўленне мандату проста не адпавядае прынцыпам права. — Ці можа КР уплываць на дзейнасць Кабінета і ці вялікае яго прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах? — Узнікае пытанне прадстаўніцтва Каардынацыйнай рады альбо працэдуры яе фарміравання: ці яна можа быць прынята і ацэнена як абсалютна празрыстая і прадстаўнічая, ці ведаем мы членаў КР, ці мы ведалі іх праграмы. Частка членаў Рады не падае свае імёны і прозвішчы. Гэта зразумела з прынцыпаў бяспекі. Але ці можа быць такая сітуацыя, што за прыняцце рашэнняў па стратэгіі альбо адносна выключэння і ўключэння кагосьці ў КР галасуюць людзі, якія нам невядомыя. Усе ведаюць пазіцыю Паўла Латушкі і НАУ — яна публічная, але я не ведаю пазіцыю гэтых людзей, не ведаю нават іх імёнаў і прозвішчаў. Што датычыцца міжнароднай арэны, то Каардынацыйная рада — гэта прызнаны орган і мае права прадстаўляць Беларусь. Але тут узнікае пытанне, што гэта было датычна першага складу КР, у падтрымку якога на платформе «Голас» было аддадзена 500 тысяч галасоў. Ці магчыма сёння правесці такое апытанне? Давайце правядзём. Мы ўсе сёння знаходзімся ў нестандартнай сітуацыі. Такія ж самыя прэтэнзіі можна паставіць і да КР, і да Кабінета. Таму тым больш ці можам мы казаць, што хтосьці больш важны, а нехта — менш. Давайце тады дамаўляцца і будаваць узаемаадносіны — ствараць адзіны моцны кулак для супрацьдзеяння рэжыму і змены сітуацыі ў Беларусі.

  • Лукашэнка тэрарыст?

    Юрысты і дыпламаты каманды прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады i Народнага Антыкрызіснага Упраўлення падрыхтавалі матэрыял, у якім разважаюць пра пытанне і дапамагаюць разабрацца ў тэме Першы варыянт — прызнанне Беларусі спонсарам тэрарызму. Такое прызнанне можа адбывацца па аналогіі з прынятай рэзалюцыяй польскага Сейма ад 14 снежня 2022 года ў дачыненні да Расіі. Так, у дакуменце сказана: «Сойм Рэспублікі Польшча прызнае Расійскую Федэрацыю дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм і выкарыстоўвае тэрарыстычныя меры». Што прызнана падставай для такой рэзалюцыі? «Расія сістэматычна парушае правы чалавека, міжнароднае права і Статут Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, а таксама шэраг іншых абавязкаў»; «нападае на тэрыторыі іншых краін, здзяйсняе ўзброеныя напады, ваенныя злачынствы і генацыд»; «ажыццяўляе варожыя дзеянні эканамічнай дзейнасці, у прыватнасці ў галіне энергетыкі»; нясе «прамую адказнасць за крушэнне рэйса Малазійскіх авіяліній (MH17) у ліпені 2014 года. «Бестыяльная і незаконная агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны працягваецца. Расейскія вайскоўцы праводзяць тэракты па ўсёй тэрыторыі захопленай краіны, у выніку якіх загінулі тысячы людзей, у тым ліку шмат дзяцей. Расейская Федэрацыя і яе ўзброеныя структуры і фармаванні здзяйсняюць акты тэрору супраць абʼектаў грамадзянскай інфраструктуры, масавыя расстрэлы і выкраданні людзей, сексуальны гвалт і катаванні, адрыў дзяцей ад семʼяў з мэтай іх русіфікацыі, масавыя дэпартацыі насельніцтва, прымусовы заклік грамадзян Украіны ў склад расейскіх узброеных сіл, разрабаванне маёмасці», — гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі Сейма Польшчы. Але на якой падставе краінай-спонсарам тэрарызму можа быць прызнана лукашэнкаўская Беларусь? На той падставе, што, як і Пуцін, беларускі дыктатар: сістэматычна парушае правы чалавека, міжнароднае права і Статут Арганізацыі Абʼяднаных Нацый (што выяўлена ў крымінальным пераследзе грамадзян Беларусі за палітычныя погляды, катаванні ў шыза і турмах), а таксама шэраг іншых абавязкаў; здзейсніў праз КДБ акт авіяцыйнага пірацтва і захопу чалавека, паўтара года тэрарызуе Еўрапейскі звяз міграцыйным крызісам, выкарыстоўваючы замежных асоб, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, для ціску на ЕЗ; як гаварылася раней, зʼяўляецца саўдзельнікам агрэсіі на баку Расіі супраць Украіны (Беларусь прызнана суагрэсарам у канфлікце ў рэзалюцыі ПАСЕ № 2482 ад 26 студзеня 2023 года); надаў насуперак жаданням народу Беларусі тэрыторыю замежнай арміі для захопніцкага ўварвання ва Украіну, ажыццяўляе дапамогу арміі краіны, якая выкарыстоўвае тэрарыстычныя метады шляхам размяшчэння яе зброі і сродкаў вядзення вайны на сваёй тэрыторыі (уключаючы тэхнічнае абслугоўванне), а таксама перадае ўласнае ўзбраенне для выкарыстання ў мэтах здзяйснення Расеяй актаў тэрору. Як мы казалі раней, другім варыянтам даць абʼектыўную міжнародна прызнаную прававую адзнаку дзеянням рэжыму Лукашэнкі, паводле Жэнеўскай дэкларацыі аб тэрарызме ад 29 траўня 1987 года, магло б стаць прызнанне дзеянняў яго рэжыму дзяржаўным тэрарызмам. Якія падставы для гэтага? практыка паліцэйскай дзяржавы супраць уласнага народу з мэтай дамінавання праз страх шляхам сачэння, зрыву групавых сходаў, кантролю над сродкамі масавай інфармацыі, збівання, катаванняў, ілжывых і масавых арыштаў, ілжывых абвінавачванняў і чутак, паказальных судовых працэсаў, забойстваў, пакаранняў смерцю без належнага судовага разгляду; ваенныя манеўры або гульні, якія праводзяцца адной дзяржавай паблізу іншай дзяржавы з мэтай пагрозы палітычнай незалежнасці або тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай іншай дзяржавы; кампаніі дэзынфармацыі, якія праводзяцца дзяржавай з мэтай дэстабілізацыі іншай дзяржавы або стварэння грамадскай падтрымкі эканамічнай, палітычнай або ваеннай сілы або запалохвання, накіраваных супраць іншай дзяржавы; продаж зброі, якая падтрымлівае працяг рэгіянальных войнаў і тармозіць пошук палітычных рашэнняў міжнародных спрэчак; адмена грамадзянскіх правоў, грамадзянскіх свабод, канстытуцыйнай абароны і вяршэнства закона пад падставай нібы барацьбы з тэрарызмам. Але навошта ўсё гэта трэба? Прызнанне Беларусі як краіны, якая падтрымлівае тэрарызм, або прызнанне дзеянняў рэжыму Лукашэнкі як дзяржаўнага тэрарызму — выключна палітычнае рашэнне, якое можа быць ініцыяванае па прапанове дэпутатаў Сейма, напрыклад дэпутатаў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы. 8 лютага з нагоды 160-годдзя Студзеньскага паўстання, Сенатам будзе прынятая рэзалюцыя, якая ўключае палажэнні па Беларусі. Аднак прыняцце такой рэзалюцыі - гэта прававы падзел рэжыму Лукашэнкі і беларускага народу, падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і, што важна, падстава для ўрада Польшчы па ўзмацненні санкцыйнага ціску на дыктатарскі рэжым. Адпаведныя палітычныя рашэнні нацыянальных парламентаў краін ЕЗ адыграюць важную ролю ў міжнароднай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, спыненні яго фінансавання з замежных крыніц, стварэнні перадумоў для пачатку незалежнага міжнароднага расследавання ўчыненых злачынстваў і парушэнняў правоў чалавека.

  • «Калійны Рубікон» Лукашэнкі — Еўропа робіць выбар

    Судзячы па раскладзе мерапрыемстваў на сайце Савета Еўрапейскага саюза, 22 лютага чакаецца разгляд новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі Судзячы па раскладзе мерапрыемстваў на сайце Савета Еўрапейскага саюза, 22 лютага чакаецца разгляд новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Рашэнні, якія будуць прынятыя, стануць своеасаблівай праверкай для ЕС — бо менавіта ў гэтым новым санкцыйным пакеце з-пад санкцый можа быць выведзена беларуская калійная галіна, адна з ключавых экспартных галін для рэжыму Лукашэнкі. А значыць — для яго можа зноў адкрыцца велізарны фінансавы паток ад продажу калію. Струмень, жыццёва неабходны рэжыму Лукашэнкі для захавання ўлады ў Беларусі, а значыць і працягу саўдзелу ў вайне супраць Украіны на баку Расіі. Ці гатовы ЕС зрабіць Лукашэнку такі падарунак — разумеючы, што зрабіўшы яго, Еўропа праваліць уласную праверку сваім жа каштоўнасцям? Пачнем з таго, што любая дыктатура — гэта вельмі неэфектыўная сістэма з пункту гледжання эканомікі. Галоўныя «крыніцы ўлады», якія дапамагаюць такім сістэмам выжываць — гэта, па-першае, прыродныя рэсурсы, якія дазваляюць дыктатарам карміць свае мафіёзныя кланы, і, па-другое, дапамога звонку ад такіх жа дыктатарскіх рэжымаў-саюзнікаў. Калі цэны на нафту пайшлі ўніз, захістаўся Савецкі Саюз, які здаваўся такім непарушным. А як толькі дапамога адтуль перастала ісці шчодрым патокам у краіны сацыялістычнага блока, яны таксама хутка пазбавіліся мясцовых дыктатарскіх рэжымаў. Прычым ад неэфектыўнай сістэмы сталі актыўна пазбаўляцца і людзі, якія былі яе галоўнымі выгадаатрымальнікамі - чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў. І краіны былога сацыялістычнага лагера — гэта не адзіны гістарычны прыклад. Рэжым Лукашэнкі для гэтай схемы не зьяўляецца выключэннем. Так, звонку яго вось ужо амаль 30 гадоў падсілкоўвае Расія, дапамагаючы дыктатару ўтрымліваць уладу. Бо менавіта яго рэжым з’яўляецца для Расіі гарантыяй утрымання Беларусі ў сферы свайго ўплыву, утрымання яе ўнутры «рускага свету». Што да 2022 года фактычна ператварыла Беларусь у расійскую калонію і ваенны плацдарм для нападу на Украіну. Уласнымі ж сыравіннымі багаццямі, якія ўсе гэтыя гады давалі Лукашэнку рэсурсы для ўтрымання ўлады, былі нафтапрадукты і калій — галіны, цалкам падкантрольныя яго картэлю і прадукцыя якіх складала аснову экспарту і асабістага ўзбагачэння. Цяпер надышоў той момант, калі з прычыны ўжо ўведзеных санкцый гэтыя фактары перастаюць працаваць. Расія — галоўны донар рэжыму Лукашэнкі - сама апынулася пад санкцыямі і вядзе знясільваючую для сваёй эканомікі вайну. Вольных сродкаў для кармлення свайго ручнога дыктатара ў яе ўсё менш і менш. Традыцыйныя ж сыравінныя рэсурсы, якія стваралі матэрыяльную базу для мафіёзнай сістэмы Лукашэнкі, таксама знаходзяцца пад санкцыямі. І, каб там не казаў сам Лукашэнка і ягоныя падручныя, гэтыя санкцыі сапраўды працуюць. Нават нягледзячы на ўсе спробы іхняга абыходу. Возьмем ключавую для рэжыму Лукашэнкі сферу здабычы і перапрацоўкі калію. Пад уздзеяннем санкцый вытворчасць калію ўпала на 60%, экспарт — на 50%. Беларускі калій практычна сышоў з рынку ЗША (раней быў на трэцім месцы пасля Канады і Расіі), а таксама Еўрасаюза. Значна знізіліся пастаўкі найбуйнейшым спажыўцам беларускага калію ў свеце — Індыі і Бразіліі. Не ўяўляецца магчымым і істотна нарасціць пастаўкі ў Кітай — чыста з-за фізічных абмежаванняў па нагрузцы на транспартную сістэму. Тая ж чыгунка можа перавезці абмежаваны аб’ём прадукцыі - і гэта з улікам таго, што існуюць іншыя таварныя пазіцыі, якія таксама перамяшчаюцца такім спосабам. Аналагічная сітуацыя датычыцца і расійскіх партоў, якія маюць абмежаваныя магчымасці для загрузкі, а прыярытэтам там усё ж такі карыстаюцца расійскія, а ніяк не беларускія, пастаўшчыкі. З-за санкцый згарнуліся і ўсе інвестыцыйныя праекты рэжыму, якія дазвалялі нарасціць фізічныя аб’ёмы здабычы калію. У адносінах да будаўніцтва таго ж Нежынскага горна-абагачальнага камбіната (непасрэдна звязанага з расійскім алігархам, сябрам і адным з «кашалькоў» Лукашэнкі Міхаілам Гуцэрыевым) з-за пагрозы другасных санкцый была прыпынена крэдытная лінія КНР. Як бы дыктатар не выхваляўся сваім сяброўствам з Кітаем, апошні ўсё ж пераследуе свае прагматычныя інтарэсы і не збіраецца дзеля Лукашэнкі абвастраць свае адносіны з Захадам. Таму зняцце санкцый у калійнай сферы — з’яўляецца сёння адным з асноўных напрамкаў для лабістаў рэжыму Лукашэнкі. Ключавым іх аргументам з’яўляецца тое, што сыход з рынку Беларуськалія і іншых кампаній, якія здабываюць і перапрацоўваюць калій з Беларусі, нібыта негатыўна ўплывае на сусветны рынак харчавання. Паўтарае за імі і Крэмль, у якога ўсё менш грошай каб утрымліваць Лукашэнку. Вуснамі Марыі Захаравай — афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС — Расія адкрыта загаварыла аб неабходнасці адмены санкцый на ўгнаенні, якія, па словах Захаравай, «падрываюць харчовую бяспеку ў свеце». Аднак, ці так усё на самой справе? Вядома ж не. Сярэдняе значэнне сусветнага індэкса харчовых цэн зніжаецца дзесяты месяц запар, сусветныя цэны на адну з ключавых збожжавых культур — пшаніцу — таксама падаюць трэці месяц запар. Не растуць цэны і на самі ўгнаенні. І аптовыя цэны тут — не паказчык, а толькі каціроўкі, якія даўно не абнаўляліся. Бо калі мы паглядзім на рознічныя цэны для сельгасвытворцаў, якія ачышчаны ад спекулянтаў - мы ўбачым, што сярэдняя рознічная цана калію падала з канца кастрычніка 2021 г. Расійскі калій, які канкуруе на рынку з беларускім, хоць і не знаходзіцца пад санкцыямі, аднак ягоны продаж у ЕС абмежаваны квотамі. Гэта не дазваляе Расіі ні нарошчваць выпуск уласнай прадукцыі, ні ажыццяўляць рээкспарт беларускага калію — то бок дапамагаць Лукашэнку абыходзіць санкцыі. Не б’юць санкцыі ў калійнай сферы і па простых людзях у Беларусі, як гэта спрабуе давесці рэжымная прапаганда. Акрамя IT-сферы і сферы фінансаў, да самых высокапрыбытковых галін беларускай эканомікі адносіцца горназдабыўчая прамысловасць. Наколькі можна меркаваць нават па адкрытых крыніцах, шахцёры Беларуськалія ў снежні 2022 года, гэта значыць ужо ва ўмовах санкцый, у сярэднім атрымлівалі больш, чым айцішнікі. Прычына таму, вядома, крыецца не ў поспехах калійнай галіны — а ў страху рэжыму, які з усіх сіл спрабуе не дапусціць сацыяльнага выбуху. Шахцёры, якія стукаюць каскамі ў цэнтры Салігорска, а тым больш Мінска — жахлівы сон Лукашэнкі. Такім чынам, наратывы лабістаў аб нарастанні ў свеце праблем з харчаваннем і шкодзе санкцый для простага народа разбіваюцца аб канкрэтныя факты. А што ж застаецца? Застаецца праўда аб тым, што санкцыямі ствараюцца ўмовы менавіта для разбурэння мафіёзнай сістэмы, выбудаванай Лукашэнкам, скарачаюцца магчымасці для карупцыйных даходаў, шэрых схемаў і фінансавых патокаў, на якіх сядзяць дыктатар і яго атачэнне. І за кошт якіх яны фінансуюць свой саўдзел у вайне супраць Украіны. Але зараз як ніколі гэтая сістэма знаходзіцца пад пагрозай краху. Менавіта таму, што санкцыі, нягледзячы на ўсе намаганні лабістаў Лукашэнкі, пакуль не знятыя. І Лукашэнка, і яго атачэнне, і Расія выдатна разумеюць, што калі зняць санкцыі не атрымаецца, а новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі будуць гарманізаваныя з санкцыямі ў дачыненні да Расіі, але без выняткаў для калія — лукашысцкая сістэма можа не выстаяць. Але справа не толькі ў гэтым. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі - гэта дэ-факта санкцыі супраць Расіі, бо Крэмль вымушаны марнаваць усё больш і больш сродкаў на ўтрыманне і захаванне сваёй марыянеткі ва ўладзе ў Беларусі. Бо Беларусь пры лукашызме — гэта інструмент Расіі для арганізацыі палітычных і ваенных правакацый, для прамой ваеннай агрэсіі. Гэта хаб па вытворчасці ўзбраенняў, палігон для навучання салдат і плацдарм для вайны з Украінай. Зняць санкцыі з беларускага калію — вызваліць для Расіі вялізныя рэсурсы, якія сёння яна вымушана расходаваць на рэжым Лукашэнкі. Гэта значыць фінансава дапамагчы абодвум агрэсарам. Акрамя таго — і гэта таксама вельмі важна — Беларусь патрэбная Крамлю як афшор для абыходу санкцый, які ўзнік якраз з-за таго, што да гэтага часу санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі не гарманізаваныя. І гэтага Масква таксама вельмі баіцца. А значыць, здымаючы санкцыі з дыктатара, Захад ніякім чынам не аддзеліць і не аддаліць Лукашэнку ад Расіі, а наадварот прафінансуе гэты тандэм і аблягчае яму ўмовы для вядзення вайны. Атрымаўшы рэсурсы ад продажу таго ж калію, Лукашэнка зможа яшчэ больш эфектыўна ставіць прамысловасць рэспублікі на ваенныя рэйкі, арганізоўваць для расійскага войска вытворчасць самалётаў, у чым ён сам адкрыта прызнаўся на апошняй сустрэчы з Пуціным, вытворчасць ракетных сістэм і дронаў сумесна з Іранам і г. д. Прасцей кажучы, за даляры і еўра, атрыманыя ад еўрапейскіх і амерыканскіх фермераў у лік аплаты ўгнаенняў, Лукашэнка зможа стварыць машыны для забойства мірных украінскіх грамадзян. І калі з інтарэсамі Лукашэнкі і Пуціна ў пытанні зняцця санкцый усё вельмі зразумела, то без адказу застаюцца іншыя пытанні: Хто і чаму зацікаўлены ў захаванні рэжыму Лукашэнкі і фінансаванні вайны калійнымі грашыма на Захадзе? Хто так актыўна абараняе інтарэсы двух ваенных агрэсараў, прыкрываючыся фальшывымі тэзамі аб харчовай бяспецы і інтарэсамі «простых людзей»? Хто гэтыя лабісты, якія імкнуцца вывесці сваіх патронаў з-пад смяротнага ўдару — і чаму да іх прыслухоўваюцца? У той час, як менавіта зараз трэба наадварот максымізаваць ціск на агрэсараў - гарманізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі, прыкрыць кантрабандныя схемы і не даць зняць санкцыі з ключавых галін для функцыянавання іх рэсурсных картэляў. Бо менавіта ў тым і заключаецца мэта па-сапраўднаму эфектыўных санкцый. І санкцыі ў дачыненні да беларускага калію ў гэтым сэнсе вельмі эфектыўныя. Але выглядае, што камусці на Захадзе іх эфектыўнасць вельмі не падабаецца… 22 лютага 2023 года пакажа, наколькі гэта лобі - лобі дыктатараў і ваенных агрэсараў - моцнае і здольнае ўплываць на санкцыйную палітыку Еўрасаюза. Прама зараз, стоячы ў «калійнага Рубікона» Лукашэнкі, Еўропа робіць свой выбар. І ставіць сваю рэпутацыю на кон.

  • Палітычная заява Паўла Латушкі

    У прамым эфіры «Euroradio-Live» Павел Латушка заявіў аб сыходзе з Каардынацыйнай рады Мной прынята рашэнне выйсці са складу Каардынацыйнай рады. Адразу хачу сказаць, што я працягваю барацьбу, каб не было нейкіх думак, што «Латушка прыняў рашэнне завяршыць барацьбу». Не. Я працягваю барацьбу. У Каардынацыйнай радзе плануецца прыняцце рэгламенту, галасаванне пачнецца ў нядзелю і працягнецца 24 гадзіны. Праект новага рэгламенту КС прадугледжвае працэдурны падыход, які прывядзе да выключэння з Каардынацыйнай рады мяне і сябраў каманды НАУ, якія працуюць на Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Каманда НАУ рэалізуе стратэгію ціску на рэжым Лукашэнкі (санкцыі, крымінальная адказнасць, міжнародная ізаляцыя). Таму заяўляю пра свой сыход зараз, бо няправільна было б зрабіць гэта падчас распачатага галасавання. Усё, што адбываецца зараз у КС, можа прывесці да аднаўлення крызісу паміж палітычнымі інстытутамі і пераходу яго на больш высокі ўзровень. Мы не павінны ісці шляхам унутранай барацьбы. Цяпер у нас ёсць два ворага: рэжым Лукашэнкі і акупант — Расійская Федэрацыя. Калі мы пяройдзем у сітуацыю, калі будзем займацца ўнутранымі спрэчкамі і палітычным перацягваннем каната — мы будзем губляць рэсурс і рабіць выгляд, што вядзем барацьбу. Але ці будзем мы ісці да нашай мэты? Мной прынятае дадзенае рашэньне не па асабістых прычынах, а з-за разуменьня таго, што існуе пагроза зьмены стратэгіі дэмакратычных сілаў з пераходам ад ціску на рэжым да пазыцыі «настаў час дамаўляцца з Лукашэнкам», а значыць паўтарыць той сцэнар, які адбываўся кожныя 5 гадоў. гадоў у нашай краіне. Я не магу дараваць Лукашэнку тыя злачынствы, якія ён здзейсніў і працягвае здзяйсняць. Самае галоўнае для мяне - свабодная і незалежная Беларусь. Поўная версія эфіру на канале «Euroradio-Live»

  • «Суддзі» рэжыму Лукашэнкі пад санкцыямі

    За што «суддзі» рэжыму Лукашэнкі знаходзяцца пад санкцыямі? «Суддзі», уключаныя ў санкцыйныя спісы, нясуць асаблівую адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці, паколькі, будучы прафесійнымі юрыстамі, яны цалкам усведамляюць злачынны характар свайго ўдзелу ў шырокамаштабных і сістэмных рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі. Іх роля аналагічная ролі «троек» часоў сталінскіх рэпрэсій. Спіс будзе служыць падставай для пераследу ўключаных у яго «суддзяў» у адпаведнасці з універсальнай юрысдыкцыяй і прымянення да іх іншых санкцый. Сёння мы хочам расказаць пра трох «суддзяў» рэжыму, якія знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза. Доля Мікалай Іванавіч Мікалай Доля — «суддзя» Гомельскага абласнога суда. На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за вынясенне незаконных прысудаў Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Ігару Лосіку, Уладзіміру Ціхановічу і Мікалаю Статкевічу. Ён спрыяў адвольнаму затрыманню Сяргея Ціханоўскага, як пазначана ў справаздачы Рабочай групы Рады па правах чалавека па адвольных затрыманнях. Карсюк Дзмітрый Сяргеевіч У якасці «суддзі» Суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Дзмітрый Карсюк нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя рашэнні супраць мірных дэманстрантаў, у прыватнасці, вынясенне прысуду Ягору Вяршыніну, Паўлу Лукаянаву, Арцёму Саковічу і Мікалаю Шаметаву, якія прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Ён прыгаворваў людзей да калоніі строгага рэжыму, турмы і хатняга арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, публікацыі ў сацыяльных сетках, выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга Беларусі і іншыя праявы грамадзянскіх свабод. Сакалоўская Ганна Міхайлаўна У якасці «суддзі» Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Ганна Сакалоўская нясе адказнасць за палітычна матываванае рашэнне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра. Яна таксама нясе адказнасць за палітычна матываванае рашэнне, якое прывяло да ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК), паколькі 2 верасня 2021 года яна адхіліла скаргу БХК на папярэджанне, вынесенае БХК Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Гэтыя «суддзі» нясуць адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і законнасці, а таксама за прыгнечанне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.

  • Павел Латушка — пра беларусаў у Польшчы

    Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў у калонцы для MOST расказаў пра этнічных беларусаў на Падляшшы, якія мерапрыемствы яны ладзілі ў бытнасць Паўла Паўлавіча консулам у Беластоку, і як не забываюцца на тое, што яны беларусы, хоць і жывуць у Польшчы. Памятаю, у 1996-м годзе, калі пачынаў сваю працу віцэ-консулам генконсульства Беларусі ў Беластоку, у мяне адбылася сустрэча з братамі Антонам і Яўгенам Мірановічамі. Памятаю, што ў той нашай сустрэчы ўдзельнічаў яшчэ Алег Латышонак — сёння старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства, якое дзейнічае ў Беластоку. Усе яны — вядомыя прадстаўнікі беларускай этнічнай меншасці, якая пражывае ў Польшчы. Памятаю, як Яўген Мірановіч тады мне сказаў: «Ніколі не называйце беларусаў, якія жывуць у Польшчы, “дыяспарай”». «Дыяспара» — гэта тыя, хто выехаў за межы краіны свайго грамадзянства ў іншую дзяржаву і прымае рашэнне далей жыць там — па розных прычынах. Сёння, як разумеем, прычыны гэтыя для беларусаў звязаныя ў асноўным з пераследам на тэрыторыі дзяржавы свайго грамадзянства — Беларусі. Беларусы, якія пастаянна пражываюць у Польшчы, — гэта грамадзяне Польшчы, якія нарадзіліся на тэрыторыі краіны і жывуць у ёй стагоддзямі — з пакалення ў пакаленне. Але, нягледзячы на гэтае адрозненне, значна больш рэчаў нас аб’ядноўвае. І першае, што я хацеў бы згадаць, — стаўленне да беларускай нацыі, часткай якой па-ранейшаму адчуваюць сябе як беларусы дыяспары, так і прадстаўнікі беларускай этнічнай меншасці. І тыя, і іншыя хочуць, каб Беларусь была незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай. Нас усіх аб’ядноўвае павага да беларускай культуры і нацыянальнай мовы. Каб лепш зразумець, што з сябе прадстаўляе беларуская этнічная меншасць у Польшчы, дастаткова з мая па верасень наведаць некалькі фестываляў у гарадах і вёсках Беласточчыны, на якіх мне ў бытнасць працы консулам і Паслом даводзілася бываць шмат разоў: у Грудку, Бельску-Падляскім, Гайнаўцы, Нарэўцы і многіх, многіх іншых. Часам на працягу аднаго выхаднога дня можа праходзіць па некалькі фестываляў, дзе збіраюцца жыхары невялікіх вёсак, прыязджаюць людзі з суседніх вёсак і выступаюць беларускія калектывы. У 1990-я, у перыяд росквіту беларускай этнічнай меншасці ў Польшчы, такіх калектываў было каля 80-100 па ўсёй Беласточчыне. Вы можаце падпісацца на часопіс з назвай «Часопіс», таксама на тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» з больш чым шасцідзесяцігадовай гісторыяй існавання. Усе гэтыя гады выданне піша пра тое, чым жыве беларуская этнічная меншасць. Я б парэкамендаваў пабываць і ў звязаных з нашым этнасам гістарычных месцах — часта яны перакрыжоўваюцца з гісторыяй праваслаўнай царквы. Напрыклад, цікава прыехаць на Спас на Святую Гару Грабарка, наведаць Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы або на Купалле зʼездзіць у Белавежу. Не самая радасная нагода, па якой на Беласточчыне цяпер жыве новая беларуская дыяспара, разам з тым яна адкрывае новыя ўнікальныя магчымасці: спазнаць велізарны пласт культурнага багацця, назапашанага за стагоддзі беларускай этнічнай меншасцю ў Польшчы. І ў той жа час самім прыўнесці «дабаўленую вартасць» у культуру беларусаў Польшчы, а значыць, узаемаабагаціцца. Сёння як ніколі важна адчуць і паказаць наша адзінства, нягледзячы на розніцу ў грамадзянствах і геаграфічныя адрозненні. Мы належым да каранёў аднаго цудоўнага дрэва — беларускага этнасу. Гэта цячэ ў нашых жылах, жыве ў любові і павазе да нашай мовы, нашай гісторыі, традыцый, у веры ў нашу агульную будучыню. Таму так важна беларусам дыяспары, якія арганізуюць культурныя мерапрыемствы ў Польшчы, не забываць прыцягваць да іх і арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці: Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». Важна запрашаць беларускіх журналістаў з такіх СМІ, як «Радыё Беласток», «Радыё Рацыя», польскага тэлеканалу TVP3, які выдае ў эфір праграмы для беларусаў Беласточчыны. Напрыклад, кожны вечар а 18:45 на «Радыё Беласток» вы можаце пачуць праграму «Пад знакам Пагоні». Варта таксама ведаць і пра літаратурны даробак беларусаў Польшчы. Дарэчы за гады дыпламатычнай службы мне пашчасціла пазнаёміцца з Віктарам Шведам – беларускім дзіцячым пісьменнікам. Нарадзіўся ён у невялікай вёсцы пад назвай Мора ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства, на Беласточчыне. Для мяне было гонарам знаёмства з Сакратам Яновічам, які жыў у мясцовасці Крынкі на мяжы з Беларуссю і пакінуў вялікі след у беларускай і польскай літаратуры і вядомым паэтам Алесем Баршчэўскім (ён жа Алесь Барскі), які напісаў шмат беларускіх вершаў. Яго радкі, на якія была пакладзена музыка, сталі папулярнымі песнямі ў беларусаў па абодва бакі ад польскай мяжы: Мой Беластоцкі край – мая Айчына! З табою звязаны мой лёс і доля. Люблю лясы твае, люблю даўніны, Кахаю шчыра бацькаўскае поле… Ведаеце, адным з самых яскравых для мяне ўражанняў ад дыпламатычнай службы ў мае маладыя гады ў Польшчы стаў Агульнапольскі фестываль беларускай песні, які праходзіў у спарткомплексе ў Беластоку. Мне на ўсё жыццё запомнілася, як беларусы, сабраўшыся разам на гала-канцэрце, тысячамі галасоў выканалі песню Канстанцыі Буйло, фактычна гімн беларусаў замежжа: Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе ў першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла… Пра беларускую культуру ў Польшчы можна распавядаць гадзінамі, можна пісаць кнігі. Многія ўжо напісаны. Але беларусы, якія цікавяцца культурай і гісторыяй, заўсёды могуць публікаваць свае новыя замалёўкі, нататкі, артыкулы, пакідаць гэта для будучай гісторыі нашага народа. І тым самым захоўваць народную спадчыну. Беларускасць у маім жыцці прывіта маімі бацькамі, якія разумелі важнасць выхавання ў духу пазнання нацыянальнай гісторыі і культуры. Яшчэ адным магутным стымулам адчуць, што я беларус, стала мая праца дыпламатам на Беласточчыне, калі, сустракаючыся з беларусамі Польшчы, я раптам усвядоміў: «Тут, за мяжой, у Польшчы, яны шануюць беларускую культуру і беларускае слова больш, чым мы на нашай этнічнай радзіме. Ці магу я як малады дыпламат не размаўляць на беларускай мове, калі тут беларусы на ёй размаўляюць і захоўваюць павагу да мовы стагоддзямі?» Думаю, вельмі важна, каб як мага больш адбывалася ўзаемных сустрэч і ўзаемнага пазнання паміж этнічнымі беларусамі і беларускай дыяспарай у Польшчы.

bottom of page