top of page

Палітычная заява Паўла Латушкі


У прамым эфіры «Euroradio-Live» Павел Латушка заявіў аб сыходзе з Каардынацыйнай рады


Мной прынята рашэнне выйсці са складу Каардынацыйнай рады. Адразу хачу сказаць, што я працягваю барацьбу, каб не было нейкіх думак, што «Латушка прыняў рашэнне завяршыць барацьбу». Не. Я працягваю барацьбу.


У Каардынацыйнай радзе плануецца прыняцце рэгламенту, галасаванне пачнецца ў нядзелю і працягнецца 24 гадзіны. Праект новага рэгламенту КС прадугледжвае працэдурны падыход, які прывядзе да выключэння з Каардынацыйнай рады мяне і сябраў каманды НАУ, якія працуюць на Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Каманда НАУ рэалізуе стратэгію ціску на рэжым Лукашэнкі (санкцыі, крымінальная адказнасць, міжнародная ізаляцыя). Таму заяўляю пра свой сыход зараз, бо няправільна было б зрабіць гэта падчас распачатага галасавання.


Усё, што адбываецца зараз у КС, можа прывесці да аднаўлення крызісу паміж палітычнымі інстытутамі і пераходу яго на больш высокі ўзровень. Мы не павінны ісці шляхам унутранай барацьбы.


Цяпер у нас ёсць два ворага: рэжым Лукашэнкі і акупант — Расійская Федэрацыя. Калі мы пяройдзем у сітуацыю, калі будзем займацца ўнутранымі спрэчкамі і палітычным перацягваннем каната — мы будзем губляць рэсурс і рабіць выгляд, што вядзем барацьбу. Але ці будзем мы ісці да нашай мэты?


Мной прынятае дадзенае рашэньне не па асабістых прычынах, а з-за разуменьня таго, што існуе пагроза зьмены стратэгіі дэмакратычных сілаў з пераходам ад ціску на рэжым да пазыцыі «настаў час дамаўляцца з Лукашэнкам», а значыць паўтарыць той сцэнар, які адбываўся кожныя 5 гадоў. гадоў у нашай краіне.


Я не магу дараваць Лукашэнку тыя злачынствы, якія ён здзейсніў і працягвае здзяйсняць. Самае галоўнае для мяне - свабодная і незалежная Беларусь.

 

Поўная версія эфіру на канале «Euroradio-Live»


bottom of page