top of page

Адбылася сустрэча з маршалкай польскага Сейма Эльжбетай Вітэк


Дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі правяла сустрэчу з маршалкай польскага Сейма Эльжбетай Вітэк


У сустрэчы ўдзельнічала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінета Павел Латушка, Аліна Коўшык, Валер Кавалеўскі, Аляксандр Азараў, дарадцы Ціханоўскай Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька.


Бакі абмеркавалі неабходнасць працы з трэцімі краінамі, якія мала ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі і Украіне, але галасуюць у міжнародных арганізацыях.


Ціханоўская папрасіла Сейм прыняць рэзалюцыю па Беларусі, у якой будуць абазначаны стратэгічныя прынцыпы палітыкі ў дачыненні да Беларусі: адасабленне рэжыму ад народу, патрабаванне вываду расійскіх войск з Беларусі, прыцягненне вінаватых за рэпрэсіі да адказнасці.


Удзел у мерапрыемстве ўзялі дэпутаты польскага Парламента, прадстаўнікі ўраду, СМІ, недзяржаўных арганізацый.


bottom of page