Адукацыйная магчымасць у сферы мясцовага самакіравання
- Sep 1, 2022
- 1 min read

Варшаўскі ўніверсітэт у супрацы з Вольным беларускім універсітэтам праводзіць набор кандыдатаў на спэцыяльную праграму падрыхтоўкі спэцыялістаў у галіне самакіравання
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства; 
- завершаная вышэйшая адукацыя; 
- веды і зацікаўленасць да пытанняў у сферы рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі, самакіравання; 
- валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі; 
- узрост: да 40 гадоў (у выключных выпадках больш). 
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета кандыдата (спампаваць можна тут); 
- копія беларускага пашпарта; 
- копія дыплома / пасведчання аб заканчэнні ВНУ разам з атрыманай вучонай ступенню; 
- CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэме дысертацый і валоданні мовамі; 
- матывацыйны ліст. 
Варшаўскі ўніверсітэт прапануе:
- бясплатнае навучанне (лекцыі, практыкаванні і, калі будзе магчымасць, практыка) 
- выдатных выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта; 
- ліміт месцаў: 50; 
- унікальная модульная адукацыйная праграма; 
- мовы выкладання курса: польская, руская; 
- залікі, экзамены, дыплом па заканчэнні праграмы. 
Праграма будзе праходзіць цалкам у рэжыме анлайн. Неабходныя дакументы неабходна даслаць на наступны адрас: stypendia.studium@uw.edu.pl Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня. Больш інфармацыі на сайце Варшаўскага ўніверсітэта.
Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч пра дадзеную праграму:
«У незалежнай Беларусі першыя парасткі рэальнага самакіравання былі знішчаныя ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вертыкаль улады, створаная рэжымам, не здольная рэагаваць на праблемы і запыты мясцовых жыхароў.
Нягледзячы на шматгадовую адсутнасць інстытута прадстаўніцтва, у часе падзеяў 2020 года беларусы адкрылі ў сябе аграмадны патэнцыял самаарганізацыі, ствараючы дваравыя і гарадскія суполкі, размяркоўваючы абавязкі, праводзячы кампаніі салідарнасці і ўзаемадапамогі, бяручы адказнасць за вырашэнне мясцовых праблемаў — усё тое, што ляжыць у аснове рэальнага самакіравання.
Такія праграмы закладаюць грунтоўны падмурак для правядзення рэформаў у Новай Беларусі. Новыя кадры, падрыхтаваныя на аснове сучаснага еўрапейскага досведу, знайдуць належнае месца ў супольнай працы па аднаўленні нашай краіны.»
Не губляйце магчымасці для атрымання ведаў, неабходных для пабудовы Новай Беларусі!










Comments