top of page

Інтэрв'ю Паўла Латушкі у эфіры украiнскага ТВ-канала Espreso


Крынiца: архіў БелТА

Лукашэнка пагаварыў з Лаўровым тэт-а-тэт, размова магла ісці аб падпісаным міністрамі абароны сакрэтным пратаколе, — беларускі апазіцыянер Латушка


Павал Латушка, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, беларускі дыпламат лічыць, што тэма вайны была галоўнай на гэтай закрытай сустрэчы, а Лукашэнка прасіў як мага больш грошаў.


Пра гэта ён расказаў у эфіры Espreso.


«Лаўроў прыязджаў на рэгулярную сустрэчу ў Мінск. Калі я быў на пасадзе кіраўніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі, мне даводзілася ўдзельнічаць у такіх пасяджэннях і, у асноўным, гэта шмат балталогіі, пустых пратаколаў, каардынацыі дзейнасці ў рамках ААН, АБСЕ, яшчэ раней Рады Еўропы. Але цяпер роля Расіі і Беларусі ў ААН — нулявая, роля ў АБСЕ — наогул ліквідавана, таму што гэта дзве краіны-выгнанніцы. Што тычыцца Савета Еўропы, то Расія адтуль выйшла, а Беларусь ніколі і не была там», — пракаментаваў беларускі апазіцыянер.


Павел Латушка падкрэсліў цікавы факт у тым, што сустрэча адбылася тэт-а-тэт Лукашэнка з Лаўровым і нават за дзвярыма застаўся міністр замежных спраў Беларусі Алейнік.


«Пра што менавіта яны гаварылі, мы канечне не ведаем. Аднак, па-мойму, тут размова магла ісці аб рэалізацыі таго сакрэтнага пратакола, які быў падпісаны Шайгу і Хрэніным (міністр абароны Беларусі - рэд.). Напэўна, вы памятаеце той нечаканы візіт Шайгу ў Мінск і падпісанне ў Мачулішчах гэтай згоды. Па нашых звестках, гэты пратакол носіць грыф „цалкам сакрэтна“, а аб яго змесце ведае літаральна некалькі чалавек, мы можам толькі меркаваць, што гаворка ідзе аб сумесным кіраванні ваеннай групоўкай, аб расійскім кіраўніцтве над гэтай групоўкай, аб давядзенні колькаснага складу да 100 тысяч беларускіх і расейскіх вайскоўцаў, такая лічба агучвалася раней. Я думаю, што тэма вайны была галоўнай, якую абмяркоўвалі Лукашэнка і Лаўроў. І Лукашэнка прасіў як мага больш грошай, таму што ён заўсёды просіць толькі грошы, таму што гэта забяспечвае яго ўладу. Без залатога запасу дні Лукашэнкі будуць злічаны, а такі запас яму можа даць толькі Расея», — адзначыў Латушка.

bottom of page