top of page

Выстава «Tożsamość» Лявона Тарасевіча ў Музеі Вольнай Беларусі

  • Sep 22
  • 1 min read
ree

Музей Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, запрашае на выставу «Tożsamość» («Identity» / «Ідэнтычнасць») польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасевіча (Leon Tarasewicz).

На выставе прадстаўлены дзве вялікія працы знакамітага мастака. Адна з карцін натхнёная аптычнай з’явай, якая называецца «пояс Аляксандра» — ад імя Аляксандра з Афрадызіі, грэцкага філосафа, што жыў на мяжы І і ІІ стагоддзяў н. э. і першым апісаў гэтае з’явішча. 

Другая карціна паказвае дарогу, якая губляецца ў тумане паміж дрэвамі без лістоты. Па форме праца адсылае да больш ранніх карцін Тарасевіча з сярэдзіны 1980-х гадоў — кампазіцый, выбудаваных з рытмічных, спрошчаных формаў пры дапамозе абмежаванай палітры фарбаў.

ree

Выстава ладзіцца ў межах Warsaw Gallery Weekend — штогадовага агляду сучаснага мастацтва з удзелам вядучых галерэй мастацтва, інстытуцый культуры, фондаў і мастацкіх калектываў. У 2025 годзе WGW праводзіцца ўжо ў 15-ы раз і ўключае 53 галерэі і 50 выстаў. Музей Вольнай Беларусі як самастойная інстытуцыя ўдзельнічае ў гэтай маштабнай падзее ўпершыню ў секцыі WGW+.

ree

«Я вельмі раю ўсім наведаць цудоўную выставу Лявона Тарасевіча, якая праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі. Я пазнаёміўся з яго творчасцю яшчэ, калі працаваў консулам і паслом Беларусі ў Польшчы. Гэта выдатны беларускі мастак, які нарадзіўся ў Польшчы і належыць да беларускай меншасці ў Польшчы і сапраўды з’яўляецца мастаком сусветнай славы», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

ree

Уваход вольны.  

Дата: 19 верасня - 19 кастрычніка (выходны - панядзелак)

Час: 11.00 - 20.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава


Comments


bottom of page