Еўрапейская справядлівасць павінна перамагчы ў Беларусі
- Pavel Latushka

- 16 hours ago
- 1 min read
«Тое, што нам удалося на папярэдніх сесіях ПАРЕ — замацаваць у дакументах Асамблеі адказнасць Лукашэнкі і яго вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва за акт агрэсіі супраць Украіны і незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, — ужо стала падмуркам для прыняцця наступных дакументаў ПАРЕ»
— адзначыў дэлегат Каардынацыйнай Рады, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас зімовай сесіі ПАРЕ 2026, каментуючы прыняцце рэзалюцыі ПАРЕ «Падтрымка прыхільнасці комплекснаму, справядліваму і трываламу міру для Украіны і бяспецы еўрапейскага кантынента» і мемарандум да рэзалюцыі.
Важна адзначыць, што ў мемарандуме да прынятай рэзалюцыі заяўляецца, што Спецыяльны трыбунал заснаваны «для прыцягнення да адказнасці расійскіх і беларускіх лідараў за злачынства агрэсіі супраць Украіны».
Таксама гаворыцца, што «агрэсіўная вайна Расіі, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, прывяла да ўзмацнення жорсткасці пазіцыі абодвух рэжымаў», а «як саўдзельнік агрэсіўнай вайны супраць Украіны, Беларусь таксама ўмацавала свой ваенны саюз з Расіяй».
У мемарандуме да рэзалюцыі падкрэсліваецца ўдзел Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
«У межах дзейнасці як дэлегат Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ буду працягваць намаганні, накіраваныя на тое, каб ствараць прававы падмурак для далейшай адказнасці вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны. Мы таксама будзем выкарыстоўваць іншыя магчымыя інструменты для таго, каб дасягнуць справядлівасці і для беларусаў — ахвяр рэжыму Лукашэнкі. Плануецца, што гэтаму будзе прысвечана асобнае выступленне ў межах сесіі ПАРЕ падчас спецыяльна арганізаванага мерапрыемства, прымеркаванага да трансгранічных злачынстваў, якія здзяйсняюцца і рэжымам Лукашэнкі ў адносінах да беларусаў»
— падкрэсліў Павел Латушка.










Comments