top of page

Збор экспанатаў для выставы


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Музей Вольнай Беларусі запрашаюць далучыцца да праекта «Несціхаючыя галасы. Пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын у беларускай дэмакратыі», прысвечанага беларускім жанчынам — тым, хто змагаўся і працягвае змаганне супраць існуючага ў Беларусі рэжыму. Працягвае, знаходзячыся ў глыбокім падполлі на Радзіме, у вымушай эміграцыі ці нават за кратамі. 

Гэта праект аб непахіснасці і самапавазе беларускіх жанчын у дэмакратычным руху Беларусі. Праект раскажа пра каханне, салідарнасць і ўзаемадапамогу, якія аказаліся важнымі складнікамі ў падзеях 2020 года, а таксама пра ролю жанчын сёння, пра іх галасы, якія не сціхаюць і будуць гучаць, пакуль Беларусь не стане вольнай.  

Мы запрашаем паўдзельнічаць у зборы артэфактаў для музейнай выставы «Несціхаючыя галасы», якая стане адным з вынікаў праекту. Што мы шукаем:

  • асабістыя гісторыі ўдзельніц падзей 2020 года;

  • дакументы і артэфакты (лісты, паштоўкі, рэчы), звязаныя з 2020-м годам і наступным перыядам;

  • відэа і фотаматэрыялы, якія адлюстроўваюць пратэсты і падзеі 2020 года;

  • дзённікі, тэксты і матэрыялы, якія ілюструюць асабістыя перажыванні і погляды.

Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць паўдзельнічаць у праекце, просім запоўніць форму па спасылцы, пасля чаго з вамі звяжацца прадстаўніца каманды Музея Вольнай Беларусі для далейшага дэталёвага абмеркавання супрацоўніцтва. Задаць пытанні ці запытаць дадатковую інфармацыю можна праз адрас: freebelarusmuseum@gmail.com

Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу, супрацоўніцтва, парады і, канешне, музейныя прадметы для калекцыі. Калі ласка, далучайцеся да справы даследавання і музеефікацыі нашай агульнай памяці. Усё, што мы сёння занатуем і захаваем, стане важнай гістарычнай крыніцай для нас і нашых дзяцей! 

Удзел у праекце можа быць ананімным, а прадастаўленыя дадзеныя будуць выдаленыя пасля вынікаў адбору, аднак просім устрымацца ад ўдзелу ў праекце, калі вы знаходзіцеся ці плануеце ў бліжэйшы час вяртацца ў Беларусь.

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Канады.

bottom of page