top of page

Ключавая інфармацыя пра рэпрэсіі ў Беларусі


Гэты вялікі спіс — далёка не ўсе выпадкі затрыманняў, катаванняў і прысудаў беларусаў. Гэта толькі некаторая частка самых вядомых і абсурдных выпадкаў

  • на сённяшні дзень у Беларусі 1389 палітвязняў;

  • асуджаных па палітычных матывах мінімум 3661 чалавек;

  • з 2020 года было заведзена каля 15 000 палітычна матываваных крымінальных спраў;

  • прама зараз каля 4000 чалавек чакаюць суда па палітычных артыкулах;

  • са жніўня 2020 года больш за 50 000 чалавек былі затрыманыя.


Па дадзеных «Вясны», у кастрычніку было затрымана мінімум 317 чалавек (За верасень і кастрычнік толькі ў Менску паводле палітычных адміністратыўных артыкулаў затрымалі не менш за 450 чалавек). Вядома пра не менш за 193 судовыя пасяджэнні паводле адміністрацыйных спраў, з якіх было прызначана мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў і не менш за 21 штраф.


425 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За кастрычнік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек.


Гэты вялікі спіс — далёка не ўсе выпадкі затрыманняў, катаванняў і прысудаў беларусаў. Гэта толькі некаторая частка самых вядомых і абсурдных выпадкаў.


Рэпрэсіі ў Беларусі: 1 кастрычніка — 7 лістапада


1 кастрычніка


Год «хатняй хіміі» прысудзілі жыхару Брэста Сяргею Беразюку за абразу супрацоўнікаў міліцыі. Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк «размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выяўленыя ў непрыстойнай форме, прыніжаючыя гонар і годнасць службовых асоб».


2 кастрычніка


Брэсцкі абласны суд вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд прызнаў Сальмановіча вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму.


Палітзняволеная з Брэста Ірыны Прыгавай чатыры месяцы не выходзіць на сувязь. Як стала вядома праваабаронцам, за чатыры месяцы ад яе не прыйшло ніводнага ліста. Таксама карэспандэнцыя, якая дасылаюцца ёй, вяртаецца адрасатам назад.


3 кастрычніка


У «Спіс экстрэмістаў» уключылі адразу 67 беларусаў.


Былому футбалісту зборнай Беларусі Васілю Хамутоўскаму прысудзілі 13 сутак арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.

Былому тэлевядучаму і экс-кіраўніку «прэзідэнцкага пула» на АНТ Дзмітрыя Семчанку арыштавалі на 13 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».


4 кастрычніка


Палітзняволеную Алену Гнаук пазбавілі перадач і спатканняў.


Восем сілавікоў у поўным абмундзіраванні і з георгіеўскімі стужкамі прыйшлі затрымліваць Вольгу Раманцову з-за каментара ў інтэрнэце.


5 кастрычніка


Дзіяну Кішкарэнку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у «Маршы вызвалення палітвязняў».


Мінчанку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у «Маршы вызвалення палітвязняў».


Жыхарка Наваполацка Настасся Савуляк патэлефанавала ў міліцыю і «абразіла Лукашэнку» — яе асудзілі да калоніі.


6 кастрычніка


Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.


Вынесены прысуд па «справе БелаПАН». Суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў абвінавачаным журналістам наступныя тэрміны:

  • Андрэй Аляксандраў — 14 гадоў калоніі.

  • Ірына Злобіна — 9 гадоў калоніі.

  • Дзмітрый Наважылаў — 6 гадоў калоніі.

  • Ірына Леўшына — 4 гады калоніі.


Затрымалі дасведчанага трансплантолага Аляксея Аляксейчыка, які рабіў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу.


7 кастрычніка


Беларуса затрымалі за абразу Лукашэнкі, Пуціна і Кадырава. Сілавікі прымусілі затрыманага асобна папрасіць прабачэння ў Кадырава і сказаць «Ахмат сила» на фоне сцяга Чачні.


У Гродне мужчыну з псіхічным захворваннем — Андрэя Сачэўку — асудзілі да шасці гадоў калоніі.


8 кастрычніка


Палітвязня Уладзіслава Барысава ў калоніі пазбавілі спатканняў.


10 кастрычніка


Суд у Мінску прыгаварыў Алену Латушку, жонку стрыечнага брата палітыка Паўла Латушкі, да двух з паловай гадоў «бытавой хіміі» (абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Раней яе муж Анатоль Латушка быў прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі.


За негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі Міхаілу Корзуну прысудзілі чатыры гады калоніі.


11 кастрычніка


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага.


Дзмітрыя Шабетніка асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за рэпосты навінаў пра расейскую агрэсію.


Жыхара Магілёва Аркадзя Гуменнікава затрымалі ў цырульні за «распаўсюд фотаздымкаў БЧБ-сцяга ў сацсетках».


Затрымалі пастара царквы «Новае пакаленне» Сяргея Паўлоўскага.


12 кастрычніка


Дэпутаты прынялі законапраект, які робіць больш жорсткім выезд за мяжу сілавікам і тым, хто трапіў пад адміністрацыйны пераслед.

  • КДБ зможа абмежаваць беларусам выезд з краіны на паўгода, калі ён «супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Беларусі». Якія грамадзяне і на якіх падставах будуць трапляць у гэтую катэгорыю — не паведамляецца.

  • Выезд будзе забаронены тым, у адносінах да каго вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэнне судом пакуль не прынята. Сюды адносяцца і «палітычныя» артыкулы КаАП: «непадпарадкаванне», «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і іншыя.

  • Супрацоўнікам сілавых ведамстваў, уключаючы грамадзянскі персанал, можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам. Калі ў такіх асоб ёсць біяметрычны пашпарт, на час службы яго давядзецца здаць у аддзел кадраў.


13 кастрычніка


«Рэйкаваму партызану» з Асіповічаў Аляксею Шышкаўцу прысудзілі 11 гадоў калоніі.


Мінчука Дзмітрыя Каваленку асудзілі на 15 сутак за «Пагоню» на нумарным знаку аўтамабіля. не вярнулі. Акрамя гэтага, у Дзмітрыя забралі на экспертызу яго машыну, якую пасля вызвалення не вярнулі.


ГУБАЗіК затрымаў жыхара Магілёва Дзяніса Клешчанко — яго прымусілі таптаць сваю кепку з «Пагоняй» і спяваць «Любэ».


14 кастрычніка


Мужа і жонку асудзілі да калоніі. Дома ў іх засталіся двое дзяцей. У судзе Партызанскага раёна Мінска да калоніі асудзілі палітзняволеную Алену і Дзмітрыя Паўловічаў. Алене прысудзілі два года, а Дзмітрыю — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.


Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 79-цю прозвішчамі.


Асудзілі сям’ю палітзняволеных за ўдзел у акцыях пратэсту: мужу Антону Маслыку — калонію, а жонцы Кацярыне Еўдакімавай— «хатнюю хімію».


У Баранавічах затрыманы гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай Юрый Казакевіч.


Праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава зноў асудзілі. Яго будуць утрымліваць за кратамі мінімум 59 сутак.


15 кастрычніка


У Беразіно быў затрыманы саўладальнік «Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863» Андрэй Вайцеховіч.


17 кастрычніка


Вынесены прысуды па «справе Аўтуховіча». Суддзя Максім Філатаў прызначыў:

  • Мікалаю Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму;

  • Паўлу Саве — 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Віктару Снегуру — 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму;

  • Ірыне Мельхер — 17 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Вользе Маёравай — 20 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Уладзіміру Гундару — 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Сяргею Рэзановічу — 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Любові Рэзановіч — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Паўлу Рэзановічу — 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму;

  • Галіне Дзербыш — 20 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Антону Мельхеру — два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

  • Ірыне Гарачкінай — 6 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;


18 кастрычніка


Бабруйчаніна Вячаслава Букаса арыштавалі за блакітна-жоўтыя лампадкі каля помніка «ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій». Яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў.


19 кастрычніка


У Мінскім раённым судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справы супраць палітзняволенага «рэйкавага партызана» Сяргея Глебкі — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічыняў (9600 рублёў). Пасля затрымання Сяргея збівалі — гэта бачна на «пакаяльных відэа».


За выказванні пра пратэсты ў Казахстане і Беларусі жыхара Слоніма Аляксандрф Петушковф асудзілі да 7,5 гадоў калоніі.


Экалагічная арганізацыя «Экадом» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».


20 кастрычніка


Па інфармацыі праваабаронцаў, вязням бабруйскай калоніі «забаронена» размаўляць з палітычным блогерам Паўлам Спірыным. За камунікацыю з ім караюць «суткамі» ў штрафным ізалятары.


21 кастрычніка


Спецыяльная крымінальная вытворчасць распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай (10 узбуджаных крымінальных спраў), Паўла Латушкі (8 узбуджаных крымінальных спраў), Вольгі Кавальковай (5 узбуджаных крымінальных спраў), Марыі Мароз (4 узбуджаных крымінальных спраў), якіх плануюць судзіць завочна.


22 кастрычніка


Жыхара Пінска Паўла Малітвіка асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары.


24 кастрычніка


Былога прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева асудзілі да 4 гадоў калоніі.


Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 143-ма прозвішчамі.


Беларусь афіцыйна выйшла з Орхускай канвенцыі.


Дзяўчыну з Гомеля Анастасію Петрачэнка затрымалі за нібыта «данат» палку Каліноўскага.


26 кастрычніка


Палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку прысудзілі 8 гадоў зняволення.


Рашэннем Мінгарсуда ліквідаваны фонд «Вяртанне», які шмат гадоў спрыяў развіццю беларускай культуры, адукацыі і навукі.


У Брэсце затрыманы студэнт — на занятках ён намаляваў выбух на Крымскім мосце.


27 кастрычніка


Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «Volkswagen club Gomel» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».


Палітзняволенага журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.


Затрыманы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра кардыялогіі Антон Навумаў.


Затрымалі мужчыну, якога абвінавачваюць у стварэнні пратэснага самвыдата. Затрыманага клічуць Андрэй Фамін.


28 кастрычніка


Да 19-гадовай былой палітзняволенай Аніты Бакуновіч ужо месяц не пускаюць адваката.


МУС прызнаў «экстрэмістамі» адразу 625 чалавек. Цяпер у адпаведным Спісе амаль 1500 прозвішчаў.


У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі.


У Мінску затрымалі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сяргея Навумчыка. Затрымлівалі Навумчыка брутальна: некалькі сілавікоў раптам наляцелі на яго, калі мужчына спакойна ішоў па двары шматпавярховіка.


Затрымалі праваабаронцу Насту Лойку.


Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі пяты раз запар.


29 кастрычніка


Рэжым дэнансаваў факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адпаведны закон, падпісаны Лукашэнкам, апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У Рагачове затрымалі вядомы беларускі гурт Tor Band.


30 кастрычніка


ГУБАЗіК затрымаў Яўгена Альховіка з-за таго, што той ставіў «лайкі» пад пастамі супраць вайны.


31 кастрычніка


Трох сябраў АГП пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту:

  • Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сілавікі затрымалі шэсць чалавек за вывешаны БЧБ і сцяг Украіны. Стала вядома, што затрыманыя — Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач.


ГУБАЗік і АМАП правяралі тэлефоны ў палітычных вязняў. Затрыманыя:

  • ПУАТ-43 (Магілеў): Віталь Маркушэўскі;

  • ПУАТ-29 (Ваўкавыск): Дэвід Шаракоў, Дзмітрый Гурэеў, Арцём Лешнеўскі;

  • ПУАТ-49 (Шклоў): Алег Пасюк;

  • ПУАТ-7 (Пружаны): Аляксандр Сячко, затрыманы КДБ, увезлі ў кайданках;

  • ПУАТ-6 (Сушкі): Дзмітрый Максімчык, Уладзімір Хамічкоў ;

  • ПУАТ-21 (Мазыр), ПУАТ-17 (Гомель), ПУАТ-9 (Віцебск): імены затрыманых невядомы.

Паведамляецца, што ўначы ўсіх збіралі ў адным памяшканні, дзе трымалі без ежы і вады. Супрацоўнікі КДБ забіралі людзей па два чалавекі і дасканала правяралі тэлефоны і мэсэнджэры.


Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на 15 сутак.


1 лістапада


Полацкі суд арыштаваў прадпрымальніцу Таццяну Шастак на 30 сутак, за спробу перадаць калектыўны зварот мясцовым уладам. Яе асудзілі за аватарку ў сацыяльных сетках.


Затрыманы сваяк беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова, які летам загінуў пад Лісічанскам.


У Мінску на выхадзе з аўтобуса з Варшавы затрымалі Уладзіміра Канапліцкага.


Шматдзетнай маці Іне Пановай прысудзілі паўтара года калоніі за ўдзел у пратэсным Маршы.


У Мінску за затрымалі грамадзянку Літвы Алену Цымбаліст, якая працуе настаўніцай у адной з мінскіх школ, за тое, што яна двойчы выходзіла на паслявыбарчыя акцыі пратэсту.


Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава затрымана.


2 лістапада


У Гродне сілавікі затрымалі чыноўніка з абласнога ўпраўлення Алегу Сала — у «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ў тым, што галасаваў за Ціханоўскую.


Былі затрыманыя тры выкладчыкі Еўрапеўскага гуманітарнага ўніверсітэта.


У Брэсце затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева.


У Брэсце затрыманы рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі.


Аблава ў Акадэміі навук — КДБ затрымаў 44 супрацоўнікаў.


Сілавікі разбілі галаву мужчыне за беларускую налепку на аўто.


3 лістапада


Вынесены прысуды палітзняволеным лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі, Аксане Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі.


Таксіста з Чэрыкава Дзмітрыя Іванова асудзілі на 1,5 года «хатняй хімі» за каментар у бок міліцыянта.


Хворую на сухоты Людмілу Самак асудзілі на год калоніі: яна назвала Лукашэнку «казлом».


У Магілёве затрымалі Андрэя Кірпічэнку за падтрымку Украіны ў TikTok.


Жыхар Рэчыцы Павел Гушча паказаў расійскім вайскоўцам сярэдні палец — яго затрымалі амапаўцы ў поўным абмундзіраванні. На «пакаяльным» відэа Паўла прымусілі прасіць прабачэння і сказаць, што ён памыляўся ў тым, што расійскія войскі з Беларусі атакуюць Украіну — на самой справе яны нібыта «ахоўваюць нас».


4 лістапада


Пазбаўлены ліцэнзіі адразу дзесяць адвакатаў.


За намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў судзяць жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча.


У Баранавічах пратэсныя малюнкі Яўгену Шайбаку прысудзілі 1 месяц арышту.


Дома ў грэка-каталіцкага святара Ігара Кандрацьева правялі ператрус.


МУС абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» — спіс абнавіўся адразу на 244 прозвішчы. У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 7 чалавек.


Следчы камітэт па матэрыялах ГУБАЗіК распачаў крымінальную справу на арганізатараў палка «Пагоня»


5 лістапада


Затрымалі супрацоўніка фонда «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча.


ГУБАЗіК разграміў чарговую кватэру — на гэты раз прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор».


6 лістапада


Топ-мэнэджара мабільнага аператара life:) Арцёма Воўна асудзілі за «зліў дадзеных» да 8 гадоў калоніі.


У Акадэміі навук затрымалі дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна.


Арыштаваныя 71-гадовы акадэмік-біёлаг Алег Давыдзенка і яго жонка Наталля Давыдзенка.


За адміністраванне пратэсных чатаў жыхару Мінска Станіславу Кузьміцкаму прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


7 лістапада


ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, на аўтамабілі якога былі сляды ад налепкі з Пагоняй.


«Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце». Літаратуразнаўца Сяргей Гаранін распавёў пра свае суткі на Акрэсціна.


«Было ў камеры з намі і пару крымінальных, але іх трымалі ў руках, нават не дазвалялі мацюкацца. Яны ахвотна ішлі на кантакт і падпарадкоўваліся агульным правілам.


Бялізны, натуральна, няма, прагулак таксама, ад спёртага паветра ва ўсіх кашаль, і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта святое.


Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу. Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце. Паклалі яго пад краты, дзе троху цягне халодным паветрам. Так ён мог спаць.


Тым, хто памятае Савецкі Саюз, псіхалагічна лягчэй: мы, у адрозненне ад моладзі, не здзіўляемся, што "к людям можно вот так относиться", мы нічога не чакаем, ні на што спадзяемся і ні ў што не верым. Закрылі? Ну дык сядзі і не злуй "гражданина начальника", бо самому ж горш будзе. Прыйдзе час — і ўсё вернецца. Вернецца абавязкова! Бо век так не будзе. Жыве Беларусь!».

bottom of page