top of page

Мы заклікаем усіх суб’ектаў аб’яднаць намаганні для забеспячэння стабільнага і незалежнага функцыянавання Міжнароднага крымінальнага суда

  • 4 days ago
  • 2 min read
Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання.

«Як чалец Каардынацыйнай рады Беларусі, я хацеў бы заявіць пра нашу рашучую падтрымку Міжнароднага крымінальнага суда. Сёння МКС застаецца адзіным эфектыўным інструментам, здольным расследаваць злачынствы, учыненыя вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам Беларусі, у прыватнасці, супраць беларусаў і ўкраінцаў», — заявіў у ходзе восеньскай сесіі ПАСЕ лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», дэлегат Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Камітэта ПАСЕ па прававых пытаннях і правах чалавека.

«Акрамя расследавання сітуацыі ва Украіне, Офіс Пракурора МКС у цяперашні час праводзіць папярэдняе вывучэнне сітуацыі ў Беларусі. Каардынацыйная Рада прыняла спецыяльную рэзалюцыю аб важнасці расследавання МКС злачынстваў, учыненых Лукашэнкам і яго паплечнікамі, і прыцягненні да адказнасці адпаведных асоб. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб Суд меў магчымасць выконваць свой мандат без якога-небудзь умяшання. Мы заклікаем усіх суб’ектаў аб’яднаць намаганні для забеспячэння стабільнага і незалежнага функцыянавання Суда ўсімі даступнымі сродкамі», — падкрэсліў Павел Латушка.

Дакладчык па пытанні пагрозаў для Міжнароднага крымінальнага суда Тэкке Пенман з Нідэрландаў у ходзе пасяджэння Камітэта ПАСЕ па прававых пытаннях і правах чалавека падтрымаў выказаную Паўлам Латушкам пазіцыю, што менавіта дзеля дасягнення мэтаў, агучаных у выступленні прадстаўніка Каардынацыйнай Рады Беларусі, неабходна падрыхтоўка даклада і далейшая праца па ўзмацненні ролі Міжнароднага крымінальнага суда ў агульнай сістэме міжнароднага правасуддзя. Пасля пасяджэння Камітэта з Тэкке Пенманам была дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве пры падрыхтоўцы даклада.

На палях восеньскай сесіі ПАСЕ Павел Латушка правёў кароткую сустрэчу з прызначаным сёння рэцэнзентам да дакладу па сітуацыі ў Беларусі Іванам Рачанам, дэпутатам парламента Харватыі. Адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў Беларусі, з боку прадстаўніка Харватыі была дадзена адназначная ацэнка важнасці факусавання праблематыкі масавага парушэння правоў чалавека ў Беларусі і падрыхтоўкі адпаведнага даклада Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы

Таксама Павел Латушка правёў сустрэчу з дакладчыкам па транснацыянальных злачынствах Канстанцінасам Эфстаціу. Павел Латушка праінфармаваў пра тое, што з пачатку гэтага года так званы Следчы камітэт Беларусі ініцыяваў не менш за 970 крымінальных пераследаў экстэрытарыяльнага характару ў дачыненні да беларусаў, якія легальна пражываюць на тэрыторыі Польшчы і Літвы. Асобна было адзначана з боку дакладчыка ПАСЕ, што рэжым выкарыстоўвае крымінальныя артыкулы непалітычнага характару, напрыклад, карупцыя і іншыя, для пераследу сваіх палітычных апанентаў.

Павел Латушка адзначыў, што беларускі народ сёння, на жаль, з’яўляецца найбольш падвергнутым транснацыянальным рэпрэсіям сярод народаў Еўропы.


Comments


bottom of page