Забытая Беларусь
- Admin of the NAM

- Sep 2
- 1 min read

Павел Латушка выступіў на панэльнай дыскусіі «Забытая Беларусь» у рамках удзелу ў 34-м Эканамічным форуме ў Карпачы, падчас якой былі абмеркаваны пагрозы для бяспекі Еўропы, якія нясе прарасійскі рэжым Лукашэнкі, і неабходныя дзеянні для спынення рэпрэсій у Беларусі, а таксама магчымае правядзенне «Круглага стала» ў Беларусі.

«Рукі Лукашэнкі ўжо на тэрыторыі Еўропы. Рэжым працягвае здзяйсняць транснацыянальныя злачынствы. Гэта выклік для Еўропы, і ў гэтым пытанні мы разлічваем не толькі на словы падтрымкі, але і на канкрэтныя дзеянні.
Чаму цягам 5 гадоў ніхто з нашых заходніх партнёраў, за выключэннем Літвы, не можа канкрэтна падтрымаць нашыя дзеянні па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа? Лукашэнка — злачынец, права павінна працаваць.
Таксама нашым еўрапейскім партнёрам важна зразумець, што беларусы — не расейцы, а Беларусь — не Расія. І інвеставаць трэба не толькі ў гарантаванне бяспекі на лініі дзяржаўных межаў, важнасць чаго не падлягае сумненню, але і ў беларускае грамадства.
"Беларускі балкон" мае стратэгічнае значэнне для бяспекі Еўропы. Калі гэтага не зразумець — будзе паўтарэнне 2022 года. Таму ўжо зараз патрэбны канкрэтныя дзеянні па падтрымцы беларускага грамадства: адкрыццё пасажырскіх пунктаў пропуску, выдача большай колькасці віз, павелічэнне колькасці адукацыйных і культурных праграм, актыўная інфармацыйная праца» — адзначыў у сваім выступе намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

У панэльнай дыскусіі таксама прынялі ўдзел: дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрык Пеці, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Мадэратаркай выступіла галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з'яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам 34-га Эканамічнага форума ў Карпач.










Comments