top of page

На працягу некалькіх месяцаў мы паслядоўна прасоўвалі дадзены тэзіс


Павел Латушка пракаментаваў рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента, якая заклікае да спецыяльнага міжнароднага трыбунала над Лукашэнкам і ваенным і палітычным кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ваенных злачынствах супраць Украіны:


«Мы вітаем прынятую сёння рэзалюцыю Еўрапарламента. На працягу апошніх месяцаў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, прадстаўнікі дэмакратычных сіл паслядоўна прасоўвалі дадзены тэзіс.


Зараз ідуць актыўныя кансультацыі на ўзроўні міністраў юстыцыі шэрагу еўрапейскіх краін аб крымінальнай адказнасці асобаў, вінаватых у агрэсіі супраць Украіны.


Нашай наступнай задачай будзе дабіцца таго, каб у юрысдыкцыю гэтага міжнароднага трыбуналу было ўключана прозвішча Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго хунты.


Мы перакананы, што міжнародны трыбунал будзе створаны, а Лукашэнка і яго хаўруснікі будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці».


bottom of page