top of page

Народныя пасольствы адкрыліся ў Ізраілі і Італіі



22 снежня ў Варшаве ў рамках навучальнага семінара для Народных пасольстваў, арганізаванага НАУ, прайшла прэс-канферэнцыя. Разам з прадстаўнікамі Народных пасольстваў у ёй удзельнічалі прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік прадстаўніка Кабінета па замежных справах, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.


Прадстаўнікі Народных пасольстваў дэмакратычнай Беларусі ў Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Шатландыі і іншых дзяржавах падзяліліся падрабязнасцямі сваёй працы і адказалі на пытанні беларусаў і СМІ.


Уладзімір Астапенка паведаміў аб адкрыцці яшчэ двух прадстаўніцтваў у Ізраілі і Італіі, а таксама аб аднаўленні ў бліжэйшы час працы прадстаўніцтва ва Украіне.


10 снежня незалежнай валанцёрскай ініцыятыве дыяспар – Народным пасольствам Беларусі споўнілася 2 гады. За гэты час яны сталі паўнавартаснымі ўдзельнікамі дыпламатычнай працы дэмакратычнай Беларусі за мяжой.

bottom of page