top of page

Беларусь будзе часткай еўрапейскай эканомікі


Фота: НАУ-медыя

Святлана Ціханоўская з праграмнай заявай у Давосе


19 студзеня нацыянальны лідэр і кіраўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прадставіла ў Давосе бачанне развіцця беларускай эканомікі і бізнесу. Галоўнае з яе выступлення:


— «Беларусь заўсёды будзе часткай еўрапейскай эканомікі. Калі ў нашай краіне адбудуцца дэмакратычныя змены, краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны стануць нашымі асноўнымі партнёрамі ў гандлі і інвестыцыях».


— «Мы не баімся эканамічных выклікаў, з якімі сутыкнецца новая Беларусь. Мы ўжо ведаем, што рабіць, каб іх пераадолець:

  • Нам давядзецца шмат працаваць, каб зняць санкцыі з Беларусі.

  • Мы пачнем рэформы для лібералізацыі, стымулявання прыватнага сектара і зялёнай эканомікі, прыцягнення замежных інвестыцый.

  • Мы будзем імкнуцца да лібералізацыі знешняга гандлю, падпісваючы пагадненні аб зоне свабоднага гандлю з ключавымі партнёрамі, у тым ліку з ЕС.

  • Многія дзяржаўныя прадпрыемствы будуць прыватызаваны, у некаторых адбудуцца сур'ёзныя змены ў кіраўніцтве.

  • Мы пачнем глыбокія інстытуцыйныя рэформы, уключаючы судовую рэформу, рэформу адукацыі і рэформу дзяржаўнага кіравання.


— «Я заклікаю ўлады іншых краін прымаць у сябе беларускіх прадпрымальнікаў. Міжнародныя кампаніі - наймаць беларусаў у якасці супрацоўнікаў. Я заклікаю дапамагчы ў вырашэнні ключавых праблем беларускага бізнэсу. Іх як мінімум тры:

  • праблемы з атрыманнем віз і ВНЖ як для беларускіх прадпрымальнікаў, так і для супрацоўнікаў і іх сям'ёй;

  • складанасці пры адкрыцці і вядзенні банкаўскіх рахункаў;

  • цяжкі доступ да фінансаў і інвестыцыяў з-за адсутнасці крэдытнай гісторыі».


— «Я заклікаю вас абарваць любыя сувязі з бізнэсамі і людзьмі, лаяльнымі Лукашэнку, і ствараць сувязі з сумленнымі бізнэсамі дэмакратычнай Беларусі».



Поўны тэкст выступу Святланы Ціханоўскай тут

bottom of page