top of page

Павел Латушка: «Трыццаць гадоў працы “Вясны” — гэта шлях паслядоўнай і самаахвярнай абароны правоў і годнасці чалавека ў Беларусі»

Updated: Apr 27

Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка павіншаваў Праваабарончы цэнтр «Вясна» з 30-годдзем:

«Трыццаць гадоў вашай працы — гэта шлях паслядоўнай і самаахвярнай абароны правоў і годнасці чалавека ў Беларусі. Усе гэтыя гады "Вясна" застаецца прыкладам прынцыповасці, прафесіяналізму і вернасці сваім каштоўнасцям, нягледзячы на складаныя абставіны, у якіх вам даводзіцца працаваць.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pring96.org
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pring96.org

Цягам апошніх гадоў Беларусь жыве ў рэчаіснасці сістэмнага ціску на грамадзянскую супольнасць: масавыя затрыманні, палітычна матываваны пераслед, абмежаванні свабоды слова і асацыяцый, ціск на праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў. У гэтых умовах сама праваабарончая дзейнасць патрабуе не толькі прафесіяналізму, але і вялікай асабістай мужнасці.

Менавіта таму значэнне вашай працы цяжка пераацаніць. “Вясна” застаецца крыніцай падтрымкі для людзей, якія апынуліся пад ціскам, важным голасам праўды і сведчаннем таго, што прынцыпы правоў чалавека працягваюць жыць нават у самых складаных абставінах».


Comments


bottom of page