Падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі з боку Канады будзе працягвацца
- Aug 4
- 1 min read
Updated: Aug 4

Адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай Рады, намесніка кіраўніка НАУ Арцёма Брухана з амбасадаркай Канады ў Польшчы Кэтрын Годзін.
Абмеркавалі:
пашырэнне ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ, у тым ліку з місіяй Канады пры АБСЕ ў Вене; бакі пагадзіліся арганізаваць працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі місіі Канады ў АБСЕ;
магчымасць правядзення прававых кансультацый у найбліжэйшы час з Міністэрствам замежных спраў Канады і інш.
Канадскі бок быў праінфармаваны аб працы па зборы доказаў у межах расследавання, якое вядзе Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і яго хаўруснікамі ў дачыненні да беларускага народа.
Амбасадарцы Канады былі перададзены прапановы аб увядзенні нацыянальных санкцый Канады ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі – прапагандыстаў, суддзяў і шэрагу прадпрыемстваў ВПК, што падтрымліваюць расійскую агрэсію. Амбасадарка Канады адзначыла, што матэрыялы аператыўна будуць накіраваны ў МЗС Канады для прапрацоўкі.
Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан праінфармаваў канадскі бок аб падрыхтоўцы да канферэнцыі «Новая Беларусь». Амбасадарка Канады пацвердзіла ўдзел прадстаўніка Канады ў мерапрыемствах канферэнцыі ў якасці запрошанага госця.
Амбасадарка Канады пацвердзіла, што падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі з боку Канады будзе працягвацца пастаянн і мэтанакіравана.
Comments