top of page

Праблемы беларусаў у Польшчы і прапановы па іх вырашэнні


Выступ Павела Латушкі на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема»
Выступ Павела Латушкі на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема», Слесін, Польшча, 2024 фота: НАУ-медыя

Амаль 4 гады рэпрэсій прывялі да таго, што ў Польшчы вымушана апынулася вялікая колькасць беларусаў, у якіх узнікаюць праблемы з рашэннем розных бюракратычных пытанняў. Дапамога для беларусаў за мяжой — адна з найважнейшых задач дэмсіл.

Павел Латушка выступіў на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема» ў Слесіне (Польшча). У ходзе выступлення былі закрануты наступныя пытанні:

  • важнасць аднаўлення праграмы Poland. Business Harbour;

  • спрашчэнне легалізацыі дзяцей беларусаў;

  • магчымасць падаўжэння гуманітарных ВНЖ, выдача гуманітарных віз не толькі асобам, якія трапілі пад рэпрэсіі, але і іх сваякам, а таксама выдача гуманітарных віз беларусам у трэціх краінах;

  • павелічэнне тэрміну дзеяння польскіх праязных дакументаў да трох гадоў;

  • магчымасць абароны ў трэціх краінах асоб, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону;

  • спрашчэнне працэдуры падачы заявы аб рэгістрацыі шлюбу;

  • урэгуляванне праблем з пенсіямі;

  • зніжэнне патрабавання да студэнтаў аб прадастаўленні дакументаў з дзяржорганаў Беларусі;

  • прадастаўленне міжнароднай абароны для беларускіх студэнтаў на падставе спробаў прызыву ў войска або пагрозе прыцягнення да крымінальнай адказнасці;

  • непрадастаўленне дзяржорганамі і ВНУ дакументаў, якія тычацца студэнтаў, па запытах беларускіх дзяржорганаў для недапушчэння магчымых рэпрэсій;

  • стварэнне ўмоў для развіцця беларускага бізнесу ў Польшчы;

  • выключэнне дыскрымінацыі беларусаў пры ўсіх формах узаемадзеяння з прыватнымі арганізацыямі і дзяржавай;

  • скарачэнне тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, у першую чаргу ў Ніжнесілезскім ваяводстве і Вроцлаве.

Учора быў накіраваны зварот намесніку міністра ўнутраных спраў Польшчы і ваяводзе Ніжнесілезскага ваяводства з просьбай аб пошуку рашэнняў для паскарэння выдачы дакументаў беларусам.

Зварот Паўла Латушкі намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы і ваяводзе Ніжнесілезскага ваяводства. Копія часткі ліста: НАУ-медыя
Зварот Паўла Латушкі намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы і ваяводзе Ніжнесілезскага ваяводства. Копія часткі ліста: НАУ-медыя

Матэрыялы для вырашэння названых пытанняў будуць перададзеныя ў органы дзяржаўнай улады Польшчы.

 

bottom of page