top of page

Санкцыйная палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застанецца нязменнай

Updated: 5 days ago

Фота: НАУ-медыя
Фота: НАУ-медыя

Еўрапейскі саюз не мае намеру змякчаць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях Дэвід О’Саліван, адказваючы на пытанне дэлегата Каардынацыйнай Рады, чальца дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Паўла Латушкі. 

Падчас пасяджэння Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі на вясенняй сесіі ПАРЕ Павел Латушка падчас дэпутацкіх пытанняў да прадстаўніка ЕС паставіў пытанне: «Ці будуць уведзены новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў бліжэйшы час? І ці існуюць на сённяшні дзень якія-небудзь перашкоды для гэтага?» Таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае дэстабілізаваць сітуацыю на межах з суседзямі Беларусі, якія з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза: Латвіяй, Літвой і Польшчай.

Адказваючы на пытанне Паўла Латушкі, Дэвід О’Саліван адзначыў:

«Усе санкцыі, якія ЕС уводзіць супраць Расіі, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь. ЕС паслядоўна прытрымліваецца гэтай палітыкі і не плануе яе змяняць. ЗША пачалі змякчаць санкцыі супраць Беларусі, што выклікае занепакоенасць у ЕС, бо гэта стварае «шчыліны» ў санкцыйным рэжыме супраць Расіі. Еўрасаюз лічыць гэта праблематычным і не мае намеру ісці па такім шляху».

Па завяршэнні мерапрыемства Павел Латушка і Дэвід О’Саліван правялі асобную размову, прысвечаную неабходнасці далейшага ціску на рэжым. Падчас размовы Павел Латушка акцэнтаваў увагу на тым, што пакуль Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, еўрапейскія санкцыі не павінны здымацца.


Comments


bottom of page