Сустрэча з беларусамі ва Уроцлаве
- Sep 5
- 2 min read

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, член Каардынацыйнай Рады Павел Латушка правёў сустрэчу з выбаршчыкамі і іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары, пражываючымі ў Ніжнесілезскім ваяводстве.
Сустрэча перад усім была прымеркавана абмеркаванню праблемных пытанняў легалізацыі беларусаў, якія пражываюць у горадзе Уроцлаў і ваяводстве. Галоўная праблема, якую акрэслілі беларусы — гэта даволі працяглы тэрмін атрымання падарожных дакументаў для беларускіх грамадзян у ваяводскай управе. Асобна былі разгледжаны праблемныя пытанні атрымання адукацыі і адкрыцця банкаўскіх рахункаў.
Павел Латушка праінфармаваў аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады. З боку прадстаўнікоў дыяспары адзначалася важнасць захавання дадзенага інстытута для прадстаўлення інтарэсаў беларусаў за мяжой. Павел Латушка распавёў таксама аб дзейнасці каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, накіраванай на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа, злачынства агрэсіі супраць Украіны і злачынствы супраць украінскіх дзяцей, а таксама аб правядзенні санкцыйнай палітыкі.
На запыт Паўла Латушкі аб неабходнасці працягваць стратэгію ціска ў адносінах да рэжыма, абсалютная большасць удзельнікаў сустрэчы выказалася за неабходнасць прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыма і павялічэнне санкцыйнага ціску на рэжым. «Лукашэнка павінен панесці адказнасць за злачынствы, і ціск павінен не аслабеваць, пакуль Лукашэнка і яго рэжым не зменіць унутраную і знешнюю палітыку» — адзначылі ўдзельнікі сустрэчы.
Сустрэча адбылася напярэдадні сустрэчы з ваяводай Ганнай Жабскай. З беларускай дыяспарай была дасягнута дамоўленасць, што грамадзяне Беларусі будуць накіроўваць тыя пытанні, якія варта разгледзіць на ўзроўні цэнтральных органаў улады Польшчы. Павел Латушка звярнуўся з просьбай накіроўваць абагульненыя прапановы арганізацый беларускай дыяспары, якія дзейнічаць у ваяводстве, дзеля таго, каб іх можна было абмеркаваць падчас паседжання міжміністэрскай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы, першае пасяджэнне якой плануецца правесці 13 кастрычніка 2025 года, а таксама каб вырашаць гэтыя пытанні ў рамках дзейнасці рабочай группы па пытаннях легалізацыі беларусаў пры міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы, у якой беларускую частку ўзначальвае намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка.
Павел Латушка правёў чарговую сустрэчу з прадстаўнікамі дыяспары ва Уроцлаве і Ніжнесілезскім ваяводстве дзеля таго, каб прааналізаваць рэалізацыю тых праблемных пытанняў, якія былі пастаўлены беларусамі Уроцлава падчас сустрэчы ў 2024 годзе. Суразмоўцы адзначылі адносныя пазітыўныя зрухі ў пытаннях легалізацыі, але падкрэсліўшы, што праблема да гэтай пары застаецца актуальнай, асабліва ў атрыманні падарожных дакументаў у Ніжнесілезскім ваяводстве.
Comments