top of page

Трыбунал над Лукашэнкам — дзе і калі?



Дзе і калі могуць пачаць судзіць Лукашэнку?


Міжнародны трыбунал, у рамках якога можна будзе прыцягнуць да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне, можа пачаць працу ўжо гэтым летам — пра гэта 27 студзеня заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.


Адначасова з гэтым 19 і 26 студзеня Еўрапарламент і ПАРЕ прымаюць рэзалюцыі з заклікам стварыць трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны.


Рэзалюцыі Еўрапарламента і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы наўпрост указваюць на неабходнасць прыцягнення да адказнасці вайсковага і палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара.


Намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд 27 студзеня заявіла, што Міжнародны трыбунал або яго аналаг, у рамках якога Расію можна будзе прыцягнуць да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне, можа пачаць працу ўжо гэтым летам.


Паводле яе слоў, Вашынгтон ужо працуе над пытаннем — сумесна з Украінай і краінамі Вялікай сямёркі. Ідзе актыўная распрацоўка прававых механізмаў і збор доказаў.


Адначасова з гэтым 19 і 26 студзеня Еўрапарламент і ПАРЕ прымаюць рэзалюцыі з заклікам стварыць трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны.


Рэзалюцыі Еўрапарламента і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы наўпрост указваюць на неабходнасць прыцягнення да адказнасці вайсковага і палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара.


Дададзім дэталей.


Па-першае, у рэзалюцыі ПАРЕ прапісана: у статуце спецтрыбунала «павінна быць выразна пазначана, што прынцып асабістага імунітэту не будзе дзейнічаць у дачыненні да дзяржаўных службовых асоб», што тычыцца і Лукашэнкі, калі нехта раптам думае, што ён яшчэ прэзідэнт.


ПАРЕ таксама гатова садзейнічаць распрацоўцы прававой базы, прадастаўленню неабходных фінансавых і чалавечых рэсурсаў для стварэння трыбунала.


Па-другое, юрысдыкцыя запланаванага спецыяльнага трыбунала можа абмяжоўвацца толькі:

  • тэрытарыяльна (гэта значыць разглядацца будуць злачынствы, учыненыя ва Украіне);

  • у часе (гэта значыць у рамках узброенага канфлікту ў краіне);

  • і па тыпе злачынства (у якасці асноўнага фактара злачынства разглядацца будзе агрэсія і толькі яна).

Больш абмежаванняў няма. Гэта значыць няма падстаў выключыць са сферы кампетэнцыі суда асоб, напрыклад, па нацыянальнай прыкмеце. Прасцей гаворачы, трыбунал не можа разглядаць справы толькі супраць грамадзян Расіі.


Факт здзяйснення злачынства агрэсіі Аляксандрам Лукашэнкам і вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам яго рэжыму — у форме прадастаўлення тэрыторыі Беларусі для ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, — бясспрэчны.


Такім чынам, гэтае злачынства непазбежна стане прадметам разбораў згаданага трыбунала.


Па меры прасоўвання расследавання генеральны пракурор трыбунала будзе выдаваць усё новыя і новыя ордэры: на арышт Лукашэнкі, пасля ягоных паплечнікаў, пасля — чарга дойдзе і да іх падначаленых.


Адзін за адным усе гэтыя асобы будуць аўтаматычна абвешчаныя ў вышук па ўсім свеце. Непазбежна і без тэрміна даўнасці.


Прозвішчы Мілошавіча, аль-Башыра, Младзіча — некалі блізкіх сяброў Лукашэнкі — усё больш яскрава і выразна малююць карціну будучага самога дыктатара.


Безумоўна, рэзалюцыі Еўрапейскага парламента і ПАРЕ — палітычны акт і пакуль не мае абавязковага характару.


Але ў той жа час гэты дакумент — публічна выражаны вотум безумоўнага даверу экспертам і міжнародным інстытутам, у паўнамоцтвах якіх стварыць спецыяльны механізм міжнароднага правасуддзя за ўчыненыя расійскім і беларускім рэжымамі злачынства.


Менавіта з такіх знакавых актаў палітычнай волі пачыналіся ўсе сучасныя спецыяльныя крымінальныя трыбуналы: па Югаславіі, Руандзе, Сьера-Леонэ, Камбоджы, іншым краінам.


Менавіта з гэтага пункту пачынаецца складаны шлях да справядлівага правасуддзя ад асобы чалавецтва, якое дагоніць вінаватых дзясяткаў тысяч нявінных смерцяў ва Украіне.


Як паказвае практыка такіх гісторый, фінал заўсёды адзін: нават шматгадовыя пацучыныя бегі ад правасуддзя па ўсім свеце ў рэшце рэшт усё роўна прыводзяць злачынцаў на лаву падсудных.


bottom of page