У Вашынгтона захоўваецца вялікі аб’ём інструментаў уплыву на рэжым Лукашэнкі
- Pavel Latushka

- Nov 10
- 3 min read

ЗША прынялі рашэнне аб прыпыненні санкцый супраць 3 дзяржаўна-прыватных самалётаў Лукашэнкі, а таксама аб выключэнні з санкцыйных спісаў аднаго асабістага самалёта дыктатара і авіякампаніі «Белавія».
Зняццё санкцый з дзяржаўна-прыватных самалётаў Лукашэнкі і «Белавія» — толькі асобны прыклад, а не істотнае аслабленне санкцыйнага ціску.
«Белавія» — адна са шматлікіх структур, якія трапілі пад амерыканскія абмежаванні. Яе выключэнне з санкцыйнага спісу не змяньшае вялікі патэнцыял ціску, які знаходзіцца ў распараджэнні Вашынгтона.
Пад амерыканскімі санкцыямі знаходзяцца амаль сто беларускіх юрыдычных асоб і сотні фізічных асоб. У санкцыйных пакетах ЗША прадпрыемствы з ключавых для рэжыму галін:
фінансавы сектар;
лагістыка і транcпарт;
машынабудаванне;
ІТ і высокія тэхналогіі;
металургія;
дрэваапрацоўка;
нафтагазавы комплекс;
грамадзянская авіяцыя;
угнаенні;
хімічная прамысловасць;
цэментавая прамысловасць і будаўніцтва;
тытунёвая і лёгкая прамысловасць;
ваенна-прамысловы комплекс;
дзяржаўныя органы і сілавыя структуры;
спорт і грамадскія арганізацыі.
Сярод іх — сістэмаўтваральныя гіганты: «Нафтан», канцэрн «Белнафтахім», «Гродна Азот», «Беларуськалій», «БелАЗ», «Белзнешэканамбанк», «Белінвестбанк», «Слаўкалій», «Белшына», «Банк Дабрабыт», «Банк Гандлёвы Капітал», «БМЗ», «МЗКЦ», «Мінскі Аўтамабільны Завод», «Амкадор».
Гэта не проста кампаніі, гэта — аснова экспартных даходаў і валютнай ліквіднасці краіны. Іх прысутнасць пад санкцыямі азначае, што ЗША захоўваюць магутны інструмент ціску, больш значны, чым абмежаванні на дзяржаўна-прыватныя самалёты дыктатара і нацыянальнага авіяперавозчыка.
«Дамоклаў меч» санкцый працягвае вісець над Лукашэнкам.
У распараджэнні ЗША застаецца цэлы комплекс магутных рычагоў ціску на Лукашэнку. Для Кабінета важна, і мы адстойваем гэту пазіцыю, каб гэтыя інструменты прымяняліся паслядоўна і стратэгічна, каб амерыканскі санкцыйны «Дамоклаў меч» заставаўся над рэжымам да таго часу, пакуль Лукашэнка не выканае ключавыя ўмовы для іх зняцця — у тым ліку тыя, якія дэмакратычныя сілы ўжо перадалі амерыканскім партнёрам. Гаворка ідзе пра безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў, як гэта патрабуе Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пра поўнае спыненне палітычных рэпрэсій, пра дэкрыміналізацыю грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі і спыненне экстэрытарыяльнага пераследу беларусаў за мяжой.
Пакуль гэтыя патрабаванні не выкананы, для нас важна, каб ціск на дыктатара не толькі захоўваўся, але і разглядаўся гарантыяй таго, што рэжым перойдзе ад імітацыі зменаў да рэальных крокаў.
«Залатая санкцыйная акцыя» ў руках ЕС
Варта падкрэсліць: самыя адчувальныя для рэжыму меры ціску — «залатая санкцыйная акцыя» знаходзіцца ў руках ЕС.
Пакуль рэжым не зменіць унутраную рэпрэсіўную палітыку — не спыніць палітычны гвалт і не пачне рэальны дыялог з грамадствам — Лукашэнка не павінен разлічваць на зняцце еўрапейскіх санкцый — пра гэта мы гаворым нашым еўрапейскім партнёрам.
Вітаючы дзеянні ЗША па вызваленні палітвязняў, важна, каб ЕС прытрымліваўся прынцыповай пазіцыі ў пытанні зняцця санкцый.
На наш погляд, на дадзены момант у дачыненні да рэжыму варта прымяняць стратэгію двух сіл і накірункаў:
Выкарыстоўваць санкцыі ЗША з мэтай вызвалення ўсіх палітзняволеных і спынення рэпрэсій;
Санкцыі ЕС — з мэтай прымушэння рэжыму да сістэмных зменаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы.
Вітаю рашэнне Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа намінаваць Джона Коўла на пасаду Спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі. Спадзяюся, што ЗША, выкарыстоўваючы сваё глабальнае лідарства і рычагі санкцыйнага ціску, змогуць дапамагчы ў вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі без выключэння, і будуць садзейнічаць беларускім дэмакратычным сілам у вырашэнні глыбокага ўнутранага палітычнага крызісу ў краіне.
Юрыдычныя асобы з Беларусі, якія застаюцца пад санкцыямі ЗША (спіс SDN)
Фінансы і банкі
ААТ «Белзнешэканамбанк»
ААТ «Банк Дабрабыт»
ЗАТ «Банк Гандлёвы Капітал»
ААТ «Сбербанк»
ЗАТ «Банк ВТБ»
ААТ «Белінвестбанк»
ЗАТ «Белінвест-Інжынірынг»
ЗАТ «Белбізнеслізінг»
Лагістыка, транспарт і паслугі
ТАА «Улатэ Лагістык»
ТАА «Рузэкспедыцыя»
ТАА «Брэміна Груп»
РУП «Белмытсэрвіс»
ТАА «Белказтранс»
Дзяржаўнае Прадпрыемства «Цэнтркурорт»
ТАА «Сохра»
Угнаенні
ААТ «Гродна Азот»
ААТ «Беларуськалій»
ААТ «Беларуская Калійная Кампанія»
ІТАА «Слаўкалій»
Нафтагазавая Галіна
АДА «БЕЛНАФТАГАЗ»
Канцэрн «Белнафтахім»
ААТ «Нафтан»
УП «Беларускі Нафтавы Гандлёвы Дом»
УП «Нафтабітумны Завод»
ЗАТ «Новая Нафтавая Кампанія»
ЗАТ «Энэрга-Оіл»
ТАА «Інтэрсэрвіс»
Хімічная прамысловасць
ААТ «Белшына»
ААТ «Полацк-Шкловалакно»
ААТ «Лакафарба»
ААТ «Беларусьгуматэхніка»
Дрэваапрацоўка
Канцэрн «Беллеспаперапрам»
Металургія
ААТ «Беларускі Металургічны Завод»
АДА «Дыскомс»
Цэментная прамысловасць і будаўніцтва
РУП Холдынг «Беларуская Цэментная Кампанія»
ІТАА «Дана Астра»
ТАА «Дубай Вотэр Фронт»
ТАА «Белінтэ-Роба»
ТАА «Эмірэйтс Блю Скай»
Машынабудаванне і вытворчасць абсталявання
ААТ «Белаз» - Кіруючая Кампанія Холдынга Белаз-Холдынг
ААТ «МЗКЦ»
ААТ «Мінскі Аўтамабільны Завод»
ААТ «Амкадор»
ААТ «Агат-Сістэмы Кіравання»
ААТ «Агат-Электрамеханічны-Завод»
ААТ «Планар»
ААТ «Тэхніка Сувязі»
ААТ «Завод Легмаш»
ААТ «СтанкаГомель»
ТАА «Мот»
УПНВП «Тэхналіт»
ІТ і высокія тэхналогіі
ТАА «Сінезіс»
ТАА КБ «Беспілотныя Верталёты»
ААТ «Навукова-Даследчы Інстытут Электронных Вылічальных Машын»
ТАА ТАА КБ «Беспілотныя Верталёты Лабараторыя Аддытыўных Тэхналогій»
ТАА ТАА КБ «Беспілотныя ВерталётыІнаТэх Салюшнс»
БСВТ «Новыя тэхналогіі»
ТАА «24X7 Паноптэс»










Comments