top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Дзень Волі — гэта сімвал нашай барацьбы, нашай незалежнасці

    Падтрымайце каманду НАУ-адпраўце 1,5% вашых падаткаў у Польшчы Тэзісы выступлення Паўла Латушкі на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Волі  (Варшава, 25 сакавіка 2025 г.) Паважаная намесніца міністра замежных спраў Спадарыня Анна Радван, вашыя эксцэленцыі, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегаты Каардынацыйнай Рады Беларусі, прадстаўнікі польскай дзяржавы, шаноўныя беларусы і беларускі!  Сёння мы разам адзначаем беларускае нацыянальнае свята — Дзень Волі. І хачу выказаць шчырую падзяку Міністэрству замежных спраў Польшчы, Яго Эксцэленцыі Спадару Міністру Радаславу Сікорскаму і асабіста Спадарыні Анне Радван за арганізацыю гэтай важнай для беларусаў падзеі, за цвёрды і паслядоўны голас у абарону нашай свабоды і незалежнасці. Мы заўсёды будзем памятаць пра вашую падтрымку ў гісторыі беларускага дэмакратычнага руху і Адроджанай Незалежнай Беларусі Як прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету і абраны чалец Каардынацыйнай Рады дзякую Польшчы, польскаму грамадству, і ўсім нашым еўрапейскім партнёрам за салідарнасць, за адкрытыя дзверы для тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю Радзіму, за дапамогу тым, хто працягвае змагацца.  Дарагія сябры!  Павел Латушка на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Волі, Варшава 2025 Сённяшні дзень — Дзень Волі — гэта сімвал нашай барацьбы, нашай незалежнасці. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка — першая незалежная беларуская дзяржава.  БНР ставрыла гістрычныя падставы для існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але сёння Дзень Волі мае і дадковы сэнс. Ён азначае для нас, беларусаў, барацьбу за свабоду, бо немагчыма ўявіць сапраўды незалежную Беларусь без свабоднага народа.  Рэжым Лукашэнкі – ўжо больш за 30 год спрабуе сцерці гэтую дату з нашай памяці. У гэтым годзе ён нават прызначыў сваю фальшывую «інаўгурацыю» на 25 сакавіка. Але ён марна мяркуе, што здолее скрасці ў нас гэты дзень. Бо гэта дзень належыць нацыі, гэта наша гісторыя, але  гэта і наша будучыня. У сёняшні дзень мы павінны аддаць даніну павагі, усім беларусам, якія замагаліся за волю беларускага народа:  паўстанцам Кастуся Каліноўсукага, удзельнікам Слуцкага збройнага чыну, дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, усім, хто вёў барацьбу з дыктатурай Лукашэнкі, хто выйшаў на пратэсты ў 2020-м, хто выходзіў супраць вайны у 2022-ім годзе, хто змагаецца за Украіну, хто пакутуе ў беларускіх турмах, хто не спыніўся, як унутры Беларусі, так і ў эміграцыі. Сёння кожнаму беларусу і беларусцы належыць сказаць «вялікі дзякуй». Як беларус, я ганаруся тым, што належу да беларускага народа. Беларусь — гэта народ, які адновіць сваё права вырашаць свой лёс! Рэжым хоча прымусіць нас маўчаць, хоча запалохаць. Менавіта ў гэты дзень, роўна 4 гады таму за краты быў кінуты Анджэй Пачобут. Так выглядае д’ябальскі сімбалізм ад Лукашэнкі. Разам з Анджэем за кратамі сёння знаходзяцца больш за 1200 афіцыйна прызнаных палітвязняў. А рэпрэсіі працягваюцца нават сёння, у гэтыя хвіліны. Так званы Следчы камітэт Лукашэнкі заяўляе пра чарговыя рэпрэсіі супраць беларусаў у выгнанні. Сотні чалавек абвешчаныя «падазраванымі», праводзяцца ператрусы, канфіскуюць маёмасць, пагражаюць родным тых, хто выходзіць на вуліцы за мяжой. Але ці атрымалася ў іх запалохаць нас? Не!  23 сакавіка мы масава выйшлі на Марш Волі ў Варшаве, сёння — на акцыі ў іншых гарадах і краінах. Нягледзячы на ўсе пагрозы, на запалохванні і рэпрэсіі. Мы паказалі, што нашая воля мацнейшая за страх!  Няма сумневу, што зараз беларусы ў Беларусі, нягледзячы на рэпрэсіі, таксама адзначаюць Дзень Волі — у сваіх дамах, у коле сяброў і родных. І я ўпэўнены, што сёння ў Беларусі гучаць словы «Жыве Беларусь!», і іх не заглушаць ані судовыя прысуды, ані турмы, ані пагрозы. Голас нашай волі гучыць і будзе гучаць — і ў Беларусі, і ў эміграцыі. Беларусы ў замежжы — гэта не проста людзі, вымушаныя пакінуць сваю Радзіму. Мы — важная частка дэмакратычнага руху, які змагаецца за свабоду Беларусі. І рэжым баіцца нас нават тут.  Лукашэнкаўская прапаганда пагардліва называе нас «беглымі». Але чаму ж яны так баяцца нас? Чаму спрабуюць рэпрэсаваць нават за мяжой? Таму што яны ведаюць — эміграцыя можа адыграць важную ролю ў адраджэнні дзяржавы.  Мы працягваем нашу барацьбу. Мы будуем структуры грамадзянскай супольнасці, ствараем незалежныя новыя медыя, культурніцкія, адукацыйныя ініцыятывы і праекты. Дазвольце падзякаваць усім журналістам, актывістам, усім дзеячам, датычным да гэтай вялікай справы.Мы будуем палітычныя інстытуты, нашу дэмакратычную альтэрнатыву рэжыму.  Прэзідэнт-элект, Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада  — гэта альтэрнатыва дыктатуры, гэта і аснова для будучага дэмакратычнага транзіту, для адраджэння незалежнасці Беларусі, якую значна падарвалі гады лукашызму. Сёння мы праходзім праз гістарычны момант выпрабаванняў, пагрозаў для нашай дзяржаўнасці і незалежнасці, якія створыў прарасійскі рэжым Лукашэнкі і яго гаспадары ў Крамлі. Калі мы разумеем пагрозу для незалежнасці, падтрымка беларускага дэмакратычнага руху, дэмакратычных памкненняў беларусаў, пабудаваных намі структур і інстытутаў, падтрымка незалежных СМІ — павінны стаць асновай стратэгіі для Беларусі.  Бо гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ, які нельга пакідаць за новым жалезным мурам. Беларусь — не Паўночная Карэя 2.0. Беларусь — гэта Еўропа. І Незалежнасць Беларусі — павінна быць нашым агульным, агульнаеўрапейскім прыярытэтам. Шаноўныя беларусы і беларускі! Сёння ўсе мы — частка новага этапу беларускай гісторыі. Мы прайшлі праз выпрабаванні, мы страцілі шмат, але не страцілі галоўнага — сваёй веры, сваёй волі і сваёй любові да Беларусі. Я веру, што разам мы набліжаем дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг зноў будзе лунаць па-над нашай краінай, як дзяржаўны сцяг незалежнай і вольнай Беларусі.  Ці ж людзі сонца згасіць могуць, Згасіць, як свечку, яснасць дня? І волі ж дэспаты не змогуць, Бо воля сонейку раўня. Янка Купала 1905-1907 Дзякуй вам за падтрымку!  Za naszą i waszą wolność! Жыве Беларусь!

  • Амбудсмен Польшчы заклікае да змен у законе пасля зваротаў беларусаў, у тым ліку ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву

    Падтрымайце каманду НАУ-адпраўце 1,5% вашых падаткаў у Польшчы Юрый Губарэвіч , каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» Офіс амбудсмена ў Польшчы заклікае змяніць праект закона, які абмяжоўвае выкарыстанне атэстатаў аб заканчэнні паліцыяльных школ як доказу ведання польскай мовы пры атрыманні грамадзянства або статусу рэзідэнта ЕС. Гэтая ініцыятыва з’явілася пасля шматлікіх зваротаў, у тым ліку ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву, якія навучаліся ў польскіх паліцыяльных школах. Петыцыя, падпісаная 90 асобамі, заклікае перагледзець тэрміны для замежных студэнтаў, якія ўжо ўклалі значныя рэсурсы ў навучанне. Згодна з праектам закона, атэстаты паліцыяльных школ, атрыманыя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць прызнавацца як доказ ведання польскай мовы толькі да 30 чэрвеня 2026 года. Гэта выклікала занепакоенасць у студэнтаў, якія могуць не паспець выкарыстаць свае атэстаты для атрымання грамадзянства або статусу рэзідэнта ЕС. Амбудсмен прапанаваў змяніць пераходныя палажэнні, каб замежнікі, якія пачалі навучанне ў паліцыяльных школах да 2025 года, маглі працягваць выкарыстоўваць атэстаты як доказ ведання польскай мовы. Юрый Губарэвіч , каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»: « Ініцыятыва амбудсмена і рэакцыя на звароты ў тым ліку ўдзельнікаў "Кадравага Рэзерву" паказваюць на актыўнасць беларускай супольнасці ў Польшчы, якая імкнецца да справядлівых умоў для інтэграцыі і легалізацыі свайго статусу ў краіне »

  • Упершыню дэлегацыя КР прымае ўдзел у сесіі ПАСЕ

    Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады Беларусі на гэтым тыдні ўдзельнічае ў сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Галоўнай задачай падчас першых дзён з’яўляецца ўстанаўленне двухбаковага супрацоўніцтва з усімі палітычнымі групамі ПАСЕ.  Дэлегаты ўжо правялі сустрэчы з SOC  – Сацыялісты, дэмакраты і зялёныя, EPP/CD  – група Еўрапейскай народнай партыі, EC/DA  – група еўрапейскіх кансерватараў і дэмакратычны альянс, ALDE  – Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу, і UEL  – група аб’яднаных еўрапейскіх левых. Падчас гэтых сустрэч спікерка КР і чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Анжаліка Мельнікава  падкрэсліла важнасць дэмакратычных перамен у Беларусі з мэтай забеспячэння сапраўднай рэгіянальнай бяспекі і дасягнення міру ў рэгіёне. Спікерка таксама адзначыла, што Каардынацыйная Рада як прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці будзе садзейнічаць працы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў дасягненні гэтай мэты, выкарыстоўваючы інструменты, якія знаходзяцца ў распараджэнні ПАСЕ. Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду”» Павел Латушка  падчас прэзентацыі акцэнтаваў увагу на прыярытэтным пытанні — садзейнічанні краін-удзельніц Савета Еўропы і іх парламентаў у прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці праз механізмы Міжнароднага крымінальнага суда за злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да беларускага народа, учыненыя Лукашэнкам. У сэсіі ПАСЕ таксама прымаюць удзел кіраўніца дэлегацыі Аляксандра Мамаева  («Еўрапейскі выбар»), Маргарыта Ворыхава  («Моладзевы наступ»), Валер Мацкевіч  («Еўрапейскі выбар») і Павел Церашковіч  («Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»).

  • ПАСЕ не прызнае «выбары» Лукашэнкі

    Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, на якой упершыню ў гісторыі прысутнічала дэлегацыя Каардынацыйный Рады Беларусі, была аднагалосна   прынята рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі», у якую дэлегаты ад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ўнесла дзве істотныя праўкі. Перш за ўсё рэзалюцыя ясна падкрэслівае непрызнанне таго фарсу, які арганізаваў Лукашэнка пад выглядам выбараў, а таксама Асамблея падкрэслівае адсутнасць падстаў прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі. У тэксце рэзалюцыі гаворыцца: «У кантэксце, дзе абмежаваны свабоды слова, сходаў і асацыяцый; апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары пераследуюцца; свабода СМІ не захоўваецца; адсутнічаюць механізмы абскарджання гэтых парушэнняў, а незалежнае нацыянальнае і міжнароднае назіранне за выбарамі не дапускаецца — відавочна, што свабодныя і справядлівыя выбары немагчымыя» . «Асамблея заклікає дзяржавы-члены Савета Еўропы адхіліць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года, ясна заявіць аб нявызнанні абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняць рашучыя крокі па пашырэнні і ўмацаванні мэтавых санкцый супраць рэжыму і тых, хто падтрымлівае яго незаконную дзейнасць» . «Лічым, што няма падстаў прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта» . У рэзалюцыі ПАСЕ асабліва падкрэслена важнасць спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных: «Асамблея заклікае спыніць усе рэпрэсіўныя меры, накіраваныя на падаўленне іншадумства, забяспечыць безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыю. Абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах» . Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду» за свабоду ўнесла 2 праўкі ў рэзалюцыю, якія датычацца падтрымкі альтэрнатыўных рэжыму Лукашэнкі інстытутаў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці. Першая :  «Асамблея зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымцы правоў, свабод і бяспекі беларускага народа, выказваючы салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама пацвярджае сваю падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, якія ўзначальвае Святлана Ціханоўская, і іх структур — Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады як абранага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства, якія вядуць намаганні па пабудове дэмакратычнага будучыні Беларусі». Другая: «cадзейнічаць справядлівасці і прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. Падтрымаць перадачу ўрадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда». «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду "  вядзе сістэмную працу па выкананні праграмы, прадстаўленай на выбарах у Каардынацыйную Раду, — дабівацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа» , —  падкрэсліў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка.

  • Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка ад імя Беларусі ўзялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення канцлагера Аўшвіц

    На цырымоніі сабраліся больш за 80 дэлегацый з усяго свету, у тым ліку прэзідэнты, прэм’ер-міністры, прадстаўнікі каралеўскіх сем’яў і міжнародных арганізацый, такіх як NATO, UNESCO, Еўрапейская рада і Еўракамісія. Удзел прынялі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі , прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон , прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер , прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда , прэзідэнт Італіі Серджыа Матарэла , прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа , прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс , прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс , прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб , прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен , прэзідэнт Чэхіі Петр Павел , прэзідэнт Малдовы Мая Санду , прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс , а таксама прэзідэнт Славакіі Пітэр Пелегрыні . Сярод каралеўскіх прадстаўнікоў у мерапрыемстве ўдзельнічалі кароль Вялікабрытаніі, кароль і каралева Іспаніі, кароль і каралева Бельгіі і іншыя. Павел Латушка : «20 гадоў таму я меў гонар быць тут на цырымоніі да 60-годдзя вызвалення канцлагеру Аўшвіц. Тады прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі даслаў Лукашэнку запрашэнне на гэтую цырымонію. Але Лукашэнка не прыняў гэтае запрашэнне, бо ён спужаўся. Таго, што супраць яго прысутнасці ў гэтым важным, гістарычным месцы могуць выступіць як пазаўрадывая беларускія арганізацыі, так і яўрэйскія арганізацыі з розных краін свету. Ён не прыехаў –  адправіў кіраўніка свайго парламента.  І вось прайшло 20 гадоў –  на памятных мерапрыемствах беларускую дэлегацыю ўзначальвае Святлана Ціханоўская . І я таксама маю гонар прысутнічаць тут разам з ёй. Мінула 20 гадоў –  і ўжо няма нават пытання, запрашаць ці не запрашаць сюды Лукашэнку. Ён не атрымае гэтага запрашэння ніколі, бо ён не мае права прадстаўляць Беларусь і беларускі народ, тым больш быць у гэтым гістарычным месцы, месцы сусветнай памяці ахвяр нацызму»

  • Генпракуратура сцвярджае, што «ідэнтыфікавала 365 удзельнікаў акцый за мяжой»

    Крыніца: тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра «Вясна» Усіх іх збіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Большасць з ідэнтыфікаваных з Варшавы (203 чалавекі). Таксама ведамства згадала, што ва ўдзельнікаў акцыяў будуць шукаць маёмасьць на тэрыторыі Беларусі, «у тым ліку зарэгістраваную на іншых асобаў».

  • Кожны беларус можа спрыяць расследванню «беларускай сітуацыі» ў МКС

    «Лукашэнка, ажыццяўляючы тэрор супраць "нелаяльнага" яму насельніцтва, выйшаў далёка за межы Беларусі. Злачынства былі здзейсненыя на тэрыторыі як мінімум 30 краін-удзельніц Рымскага Статута. Гаворка ідзе пра злачынствы супраць чалавечнасці ў форме дэпартацыі і пераследу па палітычных матывах» , — адзначыў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка  падчас парламенцкіх слуханняў Каардынацыйнай Рады Беларусі, якія прайшлі 23 студзеня па ініцыятыве фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"». Павел Латушка падкрэсліў ключавыя пытанні апошніх 4 гадоў: Ці наступіць адказнасць для Аляксандра Лукашэнкі за гэтыя злачынствы?  Ці будуць хаця б часткова адноўлены правы ахвяр? Ці магчыма і як забяспечыць правасуддзе ў Беларусі? «Першае, на што неабходна звярнуць увагу, — гэта даступныя механізмы забеспячэння правасуддзя. Буду максімальна катэгарычным і адзначу, што такіх механізмаў усяго два: расследаванне гэтых злачынстваў у рамках нацыянальных сістэм правасуддзя на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі і расследаванне ў рамках працэдур Міжнароднага крымінальнага суда. Што датычыцца магчымасцяў расследавання гэтых злачынстваў на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, важна звярнуць увагу на тое, што гэты механізм выключае магчымасць прыцягнення да адказнасці асоб, якія маюць персанальны імунітэт. Няхай нам гэта падабаецца ці не, але Лукашэнка карыстаецца гэтай прывілеяй. У гэтай сувязі абсалютным прыярытэтам для нас з’яўляецца механізм Міжнароднага крымінальнага суда» , — падкрэсліў Павел Латушка. Павел Латушка адзначыў, што карыстаючыся падобнай практыкай сітуацыі ў М’янме і Бангладэш, калі адна з краін не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага Статуту, было вырашана, што МКС вылодае юрысдыкцыяй па злачынствах, прадугледжаных Рымскім Статутам, калі хаця б адзін з іх элементаў быў здзейснены на тэрыторыі краін-удзельніц Рымскага Статута. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабрала пераканаўчыя доказы таго, што здзейсненае Лукашэнкам злачынства дэпартацыі і пераслед па палітычных матывах як злачынства супраць чалавечнасці, падпадаюць пад юрысдыкцыю МКС. «2 кастрычніка 2024 года з'явілася афіцыйная інфармацыя аб запуску Офісам пракурора МКС папярэдняга расследавання "беларускай сітуацыі". Аднак канчатковы вынік шмат у чым залежыць ад таго, якія сведкі будуць у распараджэнні Офіса пракурора МКС. Кожны з нас можна садзейнічаць таму, каб сведчанні здейсненых злачынстваў былі перададзены ў МКС» , — адзначыў Павел Латушка. «Я хацеў бы звярнуцца да чальцоў Каардынацыйнай Рады і ўсіх беларусаў з просьбай дасылаць нам любую інфармацыю: дакументы, аўдыё/відэазапісы, любыя іншыя матэрыялы, якія могуць пацвердзіць факты арганізацыі Лукашэнкам і прадстаўнікамі яго рэжыму палітыкі пераследу беларускага грамадства і стварэння ўмоў, якія вымушаюць жыхароў Беларусі пакідаць сваю краіну. Дадзеныя матэрыялы будуць ацэнены і ў рамках усталяваных працэдур перададзены ў Офіс пракурора МКС. На дадзены момант каля 30 праваабарончых арганізацый узялі на сябе абавязак перадаць адпаведную інфармацыю ў Офіс пракурора МКС. Таксама надзвычай важныя заяўленыя пазіцыі іншых краін. У гэтай сувязі я звяртаюся да ўсіх членаў Каардынацыйнай Рады зрабіць усё магчымае ў камунікацыі з парламентарыямі краін-саюзнікаў, каб яны далучыліся да рэфералу Літвы ў МКС», — звярнуўся Павел Латушка да чальцоў і чалінь КР.

  • Сёння — гістарычны дзень для дэмакратычнай Беларусі

    Прыняцце Сенатам Рэспублікі Польшча Рэзалюцыі па пытанні аб несумленных выбарах у Беларусі — гэта падзея, якая ўвойдзе ў гісторыю нашай краіны і барацьбы нашага народа і дэмакратычных сіл, якія яго прадстаўляюць, за свабоду і дэмакратыю. Упершыню ў нашай сучаснай гісторыі верхняй палатай нацыянальнага парламента замежнай дзяржавы — Сенатам Польшчы — прадстаўнічы орган беларускіх дэмакратычных сіл — Каардынацыйная Рада — быў прызнаны беларускім парламентам на эміграцыі. Гэта ўжо зафіксаваны факт. І гэты факт, гэтая падзея ўвойдзе ў падручнікі гісторыі дэмакратычнай Беларусі. Акрамя таго, дадзенай Рэзалюцыяй польскі Сенат дэкларуе гатоўнасць да супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Каардынацыйнай Рады. Для мяне асабіста няма лепшага адказу ўсім тым, хто абраў шлях барацьбы не з дыктатурай Лукашэнкі, а са створанымі, дзейнымі і прызнанымі дэмакратычнымі краінамі інстытутамі беларускіх дэмакратычных сіл. Разам з тым, для ўсіх нас, прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і іншых арганізацый і структур беларускіх дэмсіл і грамадзянскай супольнасці, гэтая падзея павінна стаць велізарнай матывацыяй працягваць актыўную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, развіваць і ўмацоўваць нашыя інстытуты, іх прызнанне і ўплыў на міжнароднай арэне. І мы ўжо гэта робім і дабіваемся сур'ёзных поспехаў. Раней Каардынацыйная Рада як прадстаўнічы орган была прызнаная партнёрам для супрацоўніцтва Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы. І ўжо хуткім часам дэлегацыя Каардынацыйнай Рады, у якую я маю гонар уваходзіць, адправіцца ў Страсбург на першую сесію ПАРЕ 27-31 студзеня, каб таксама ўпершыню ў гісторыі прадстаўляць Беларусь на такім высокім узроўні. Я віншую калег па Каардынацыйнай Радзе і ўсім дэмакратычным руху з гэтымі найважнейшымі падзеямі ў нашай гісторыі, якую мы ствараем разам. Не хачу гучаць пафасна, але нам сапраўды выпала гістарычная місія і мы абавязаны весці нашу барацьбу да дасягнення нашай агульнай мэты – свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі. Жыве Беларусь!

  • Вы можаце бяспечна выказаць свой пратэст

    — Арцём Брухан, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета, — да рэгіянальных чыноўнікаў Беларусі: «На нашых вачах праходзяць так званыя "выбары" ў Беларусі — звычайная імітацыя, інструмент захавання ўлады састарэлым дыктатарам. Што адбываецца на месцах, лепш за іншых ведаеце менавіта вы, рэгіянальныя чыноўнікі. Вы штодня сутыкаецеся з рэальнымі праблемамі людзей. І сёння, у момант, калі будучыня Беларусі стаіць перад пагрозай страты суверэнітэту, ваша роля асабліва важная. Пры гэтым чамусьці прапагандысты гавораць, што ў выпадку няўдач ва ўсіх праблемах вінаватыя вы , а не Лукашэнка. Калі перамены прыйдуць — а яны непазбежныя, гісторыя гэта даказала шматкроць, — менавіта мясцовыя ўлады стануць ключавым звяном у працэсе аднаўлення краіны . Гэта магчымасць для вас стаць сапраўднымі лідарамі, блізкімі да людзей. Ва ўмовах транзіту ўлады і дэмакратычных перамен рэгіянальныя ўлады павінны атрымаць больш паўнамоцтваў і рэсурсаў  для рэальнага вырашэння праблем на месцах. Цяпер перад вамі стаіць выбар: застацца часткай сістэмы, якая працуе на знішчэнне даверу да інстытутаў улады і ў выніку сысці ў нябыт разам з ёй, ці ўжо сёння пачаць рыхтавацца да пабудовы Беларусі, дзе за меркаванне не саджаюць у турму і не звальняюць з працы за тое, што твой сваяк цікавіцца палітыкай, — Беларусі, дзе кожны чыноўнік працуе для людзей, а не супраць іх. Вы можаце бяспечна выказаць свой пратэст супраць таго, што вас прызначаюць крайнімі за ўсе праблемы. Прыслухайцеся да галасоў сваіх суграмадзян. Пастаўце знак у графе «супраць усіх». А калі ў вас будзе магчымасць — зафіксуйце рэальныя вынікі для будучыні.

  • Чаго хоча Лукашэнка?

    Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by Я ўжо неяк казаў, што шукаць у хаатычных дзеяннях дыктатара нейкія таемныя пасланні ці сігналы і спрабаваць іх расшыфраваць — справа няўдзячная і, напэўна, бессэнсоўная. Адказ на пытанне — чаго хоча Лукашэнка? — даволі просты. Ён хоча ўсё або нічога.  Альбо ён захоўвае абсалютную ўладу, не нясе ніякай адказнасці, і з яго рэжыму здымаюцца ўсе санкцыі, альбо хай гарыць Беларусь і яе незалежнасць сінім полымем. Ён не хоча ніякага дыялогу ні з Захадам, ні тым больш з «беглымі», што б ён там ні пісаў у сваёй «прадвыбарнай праграме». Ён не хоча сустракацца нават на палове шляху. Усё або нічога. Але ці хочуць таго ж беларусы, прычым нават з яго бліжэйшага акружэння? Дакладна не. І яго словы пра «чакаюць, калі здохну — не дачакаецеся» скіраваныя да іх гэтак жа, як і да нас, дэмакратычных сіл. Таму што і мы, і яны хочам, каб яго не было. Таму што беларусы заўсёды дамовяцца з беларусамі. Беларус беларусу — беларус, а Лукашэнка беларусу — костка ў горле. Таму давайце перастанем думаць пра тое, чаго хоча Лукашэнка. І пачнем думаць і гаварыць пра тое, чаго хочам мы, беларусы. Па абодва бакі мяжы і па абодва бакі палітычных барыкад.

  • Беларускую меншасць і беларускую дыяспару ў Польшчы аб’ядноўвае галоўнае — беларускасць

    Muzeum Białoruskie w Hajnówce — film promocyjny Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка  наведаў Музей і Асяродак Беларускай Культуры ў Гайнаўцы, які быў створаны больш за 40 гадоў таму. Яшчэ на пачатку стварэння Музея і Асяродка Беларускай Культуры дапамогу ў яго пабудове ажыццяўляў урад БССР, а пазней у пачатку 90-х ХХ ст. — урад незалежнай Беларусі. Павел Латушка, працуючы Паслом Беларусі ў Польшчы і Міністрам культуры, на працягу многіх гадоў аказваў як арганізацыйную, так і матэр’яльную падтрымку дзейнасці Музея ў Гайнаўцы. Падчас наведвання і сустрэчы Паўла Латушкі з дырэктарам музея Томашам Ціханюком  былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва з Музеем Вольнай Беларусі ў Варшаве, які з’яўляецца культурніцкім праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Узаемадзеянне з Музеем і Асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы можа ажыццяўляцца ў тым ліку і праз арганізацыю сумесных культурных і творчых праектаў, выстаў твораў мастацтва, канцэртаў, тэатральных пастановак, кінапаказаў і г.д. Павел Латушка адзначыў, што для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі важна спрыянне шырокаму ўзаемадзеянню беларускай меншасці, якая пражывае ў Польшчы, і беларускай дыяспары — беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць тэрыторыю Беларусі і сёння легалізуюць сваё знаходжанне ў Польшчы. Павел Латушка дамовіўся з дырэктарам музея Томашам Ціханюком, што ў бліжэйшы час будзе прапрацавана магчымасць арганізацыі выставы выяўленчага мастацтва са збораў Музея і Асяродка Беларускай Культуры ў Гайнаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. У зборах Гайнаўскага музея знаходзяцца творы больш за 40 беларускіх мастакоў, якія нарадзіліся ў Польшчы, а таксама прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Томаш Ціханюк распавёў гісторыю пра тое, як музей нядаўна наведала беларуская сям’я, якая 4 гады таму была вымушана пакінуць Беларусь. Пасля наведвання музея яны пакінулі водгук, у якім адзначылі, што атмасфера музея нагадала ім пачуццё знаходжання ў Беларусі, на Радзіме. Вельмі важна, каб прадстаўнікі беларускай дыяспары знаёміліся з культурнай спадчынай, якую рупліва захоўвае і развівае беларуская меншасць у Польшчы, наведвалі такія асяродкі, як музей у Гайнаўцы. Дырэктар Музея прыгадаў, што Павел Латушка, калі быў амбасадарам Беларусі ў Польшчы, ініцыяваў адкрыццё на будынку Музея і Асяродка Беларускай Культуры ў Гайнаўцы памятнай дошкі, прысвечанай 125-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама стаў ініцыятарам надання вуліцам горада Гайнаўка імёнаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 2007 годзе.

  • Захаванне беларускай мовы і культуры беларускай меншасцю ў Польшчы — выдатны прыклад для нас, беларусаў

    «Захаванне беларускай меншасцю ў Польшчы беларускай мовы, культуры, шанаванне сваіх каранёў — выдатны прыклад для нас усіх, беларусаў» , — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка  сёння падчас наведвання Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.  У ліцэі Павел Латушка правёў сустрэчы з дырэктарам ліцэя Ігарам Лукашуком , з кіраўніцтвам Гайнаўскага павета, з настаўнікамі беларускай мовы і гісторыі, з кіраўніцтвам рады бацькоў, прадстаўнікамі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і арганізацый беларускай меншасці. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні дзейнасці Гайнаўскага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы, пытанні падтрымкі ліцэя з боку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, захавання і развіцця магчымасцяў для прадстаўнікоў беларускай меншасці ў вывучэнні беларускай мовы і захаванні беларускіх традыцый. У Гайнаўскім ліцэі беларускую мову вывучаюць больш за 300 вучняў, ліцэй з'яўляецца адным з лепшых у Падляскім ваяводстве і карыстаецца вялікай папулярнасцю для паступлення. У ліцэі дзейнічаюць беларускія музычныя і тэатральныя калектывы. Ліцэй выкарыстоўвае бел-чырвона-белую сімволіку ў аздабленні памяшканняў навучальнай установы. У 2024 годзе ліцэй адзначыў 75-годдзе з даты стварэння. Павел Латушка наведаў Гайнаўскі ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў тым ліку па выніках сустрэчы прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета з міністаркай нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай, якая адбылася ў Варшаве 9 студзеня.

bottom of page