top of page

«Задачай усяго цывілізаванага свету з'яўляецца ліквідацыя такіх рэжымаў»


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны. Крыніца: rbc.ru

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў навіну пра смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага

«Смерць Навальнага. Не першае і не апошняе забойства палітычнага зняволенага, чалавечая трагедыя. Чаму гэта адбываецца? Першапрычына – рэжым, які дзейнічае ў Расіі. Які пачаў вайну. Які знішчае палітычных апанентаў.

Гэтая трагедыя – чарговы сігнал, што задачай усяго цывілізаванага свету з'яўляецца ліквідацыя такіх рэжымаў. Калі дэмакратычны свет не дасць жорсткага і прынцыповага адказу на смерць Навальнага, дыктатары адчуюць беспакаранасць.

Беларусь знаходзіцца пад кіраваннем маньяка, імя якому – Лукашэнка. Які ўжо прывёў да смерці чатырох палітычных зняволеных – Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько. Шэсць чалавек знаходзяцца ў статусе інкамунікада каля года – Мікалай Статкевіч, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі

У Беларусі тысячы палітвязняў!

У выпадку, калі свет не дасць жорсткага і прынцыповага адказу на смерць Аляксея Навальнага, гэта развяжа рукі як Пуціну, так і Лукашэнку для павольнага забойства палітычных апанентаў у турмах.

Што можа зрабіць дэмакратычны сьвет? Прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дыктатараў і ўвесці руйнуючыя санкцыі ў дачыненні да рэжымаў у Беларусі і Расіі».

bottom of page