top of page

Каардынацыйная Рада зацікаўлена ва ўзмацненні ўзаемадзеяння з Еўрапарламентам

  • 4 days ago
  • 1 min read
ree

Перспектывы супрацоўніцтва Каардынацыйнай Рады з Еўрапейскім парламентам былі абмеркаваны на сустрэчы спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чальца Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з намеснікам кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Міхалам Кабоскам.

Падчас сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні ўзаемадзеяння Каардынацыйнай Рады з групай, якая адказвае за супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ў цэлым з Еўрапейскім парламентам.

Было прапанавана разгледзець магчымасць правядзення ў бліжэйшай перспектыве мерапрыемства па аналогіі з буйной палітычнай канферэнцыяй у Еўрапарламенце, прысвечанай Беларусі, якая адбылася ў снежні 2024 года.

Павел Латушка ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адзначыў, што, у цэлым падтрымліваючы рашэнне Польшчы аб узмацненні ціску на рэжым Лукашэнкі, важна захоўваць магчымасць камунікацыі для беларусаў, большасць з якіх зацікаўленыя падтрымліваць адносіны з краінамі-членамі Еўрапейскага саюза.

Важна памятаць, што беларусы — не рэжым Лукашэнкі, і Беларусь з’яўляецца часткай еўрапейскай прасторы.

Адначасова была падкрэслена важнасць выкарыстання сітуацыі з закрыццём памежных пераходаў для павелічэння ціску на рэжым Лукашэнкі, каб дасягнуць максімальных вынікаў у інтарэсах беларускага грамадства.

Прадстаўнік Еўрапарламента адзначыў падтрымку далейшай стратэгіі ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, калі Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку.


Comments


bottom of page