Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы плануе ўзмацняць падтрымку рэпрэсаваным беларусам
- Admin of the NAM

- 3 days ago
- 2 min read
Updated: 2 days ago

У ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы Мацьё Мары.
Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць за нядаўняе рашэнне Бюро Кангрэса падоўжыць удзел дэлегацыі Каардынцыйнай Рады ў сесіях Кангрэса яшчэ на два гады.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што высока цэніць ініцыятыву Бюро Кангрэса па падрыхтоўцы спецыяльнага даклада пад назвай «Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці». Гэты дакумент будзе мець важнае значэнне для пашырэння магчымасцяў беларускай грамадзянскай супольнасці ў перыяд вымушанай эміграцыі.
Акрамя таго, Павел Латушка падзякаваў за магчымасць, прадстаўленую чальцам дэлегацыі КР у Кангрэсе, удзельнічаць у місіях па назіранні за выбарамі ў краінах-членах Рады Еўропы.
Генеральны сакратар адзначыў актыўную працу дэлегацыі КР у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, плённае супрацоўніцтва паміж дэлегацыяй КР і Кангрэсам, а таксама павіншаваў з дасягненнямі па выніках працы ў 2025–2026 гадах.

У ходзе сустрэчы была падкрэслена асаблівая роля і важнасць мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы вызваленых беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. Генеральны сакратар заявіў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў фокусе ўвагі Кангрэса, і плануецца ўзмацніць працу ў гэтым кірунку. У якасці прыкладу паспяховага ўзаемадзеяння Мацьё Мары прывёў рэгіён Таскана ў Італіі, дзе дзейнічаюць праграмы падтрымкі і наладжана камунікацыя з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі.
Павел Латушка асобна звярнуў увагу на праблему немагчымасці атрымання пенсій беларусамі сталага веку, якія былі вымушаныя пакінуць краіну, на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў. Адным са шляхоў вырашэння гэтай праблемы Паўлам Латушкам былі прапанаваныя праграмы сацыяльнай падтрымкі, якія рэалізуюцца мясцовымі органамі ўлады.
Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні транснацыянальных рэпрэсій, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі. Бакі абмеркавалі, як мясцовыя ўлады могуць дапамагаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам, а менавіта ў пытаннях легалізацыі і сацыяльнай сферы на муніцыпальным узроўні (прадастаўленне жылля, дапамога патрабуючым і г.д.).
Генеральны сакратар адзначыў, што Кангрэс таксама можа аказваць прадметную падтрымку ў кантактах з мясцовымі органамі ўлады. Дэлегацыя КР у Кангрэсе можа накіроўваць звароты грамадзян, якія паступаюць да іх, у Кангрэс для аказання садзейнічання ў вырашэнні праблем.



Comments