top of page

Павел Латушка звярнуўся да Францыі з просьбай падтрымаць намаганні па прыцягненні Лукашэнкі і яго хаўруснікаў да адказнасці за здзейсненыя міжнародныя злачынствы

  • Oct 7
  • 1 min read

Updated: Oct 7

ree

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэзідэнткай Нацыянальнай Асамблеі Францыі Яэль Браўн-Піве адзначыў, што Францыя заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца лідарам у пытаннях захавання правоў чалавека, правасуддзя і дэмакратыі.

Павел Латушка звярнуўся з просьбай да кіраўніцы французскага парламента аб падтрымцы з боку Францыяй разгляду беларускай сітуацыі ў Міжнародным крымінальным судзе, і заявіў пра важнасць прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа.

ree

Таксама ў кантэксце юрыдычна створанага ў рамках Савета Еўропы Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, Павел Латушка звярнуўся да Яэль Браўн-Піве з просьбай аб падтрымцы разгляду пытання прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і так званага вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі за здзейснены акт агрэсіі супраць Украіны.

Дадзенае пытанне таксама абмяркоўвалася Паўлам Латушкам на сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнага і прававога дэпартамента МЗС Францыі і з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці. З французскага боку была выказана гатоўнасць дэталёва прапрацаваць і разгледзець дадзенае пытанне.


Comments


bottom of page