top of page

Падтрымаем купалаўцаў і Музей Вольнай Беларусі. Беларусы Польшчы могуць пералічыць падатак


У Польшчы распачаўся перыяд аплаты падаткаў. У гэты час перад падаткаплацельшчыкамі з’яўляецца выдатная магчымасць падтрымаць беларускія арганізацыі, накіраваўшы частку сваіх падаткаў на іх карысць. Дапамагчы можна Музею Вольнай Беларусі і незалежнай тэатральнай групе «Купалаўцы».

Хто і як можа падтрымаць?

Падаткаплацельшчыкі ў Польшчы, якія складаюць падатковую дэкларацыю (PIT), могуць накіроўваць 1,5% з агульнай сумы падаткаў на падтрымку пэўнай грамадска карыснай арганізацыі. Накіраваць суму на карысць Музея і Купалаўцаў можна праз нашых партнёраў з фонда Młodzi — Młodym. 

Як гэта зрабіць?

Пры запаўненні падатковых формаў упішыце наступнае:

  • у пункце 147 — нумар KRS 0000270261;

  • у пункце 148 — 1,5%;

  • у пункце 149 — MUZEUM WOLNEJ BIAŁORUSI 18974 альбо KUPALAUCY 19547 (абавязкова, каб нашыя партнёры ведалі, для каго накіравана падтрымка).

Падтрымліваючы беларускую культуру сёння, мы ўсе робім унёсак у яе заўтра. І таму асабліва важна падтрымліваць беларускія культурніцкія праекты, якія сёння вымушаны дзейнічаць па-за межамі Беларусі.

Дзякуй вам за падтрымку і распаўсюд інфармацыі!

bottom of page