top of page

Падтрымайце Музей Вольнай Беларусі


1,5% падаткаў беларусаў у Польшчы могуць пайсці на падтрымку Музея Вольнай Беларусі — праекта Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, які з'яўляецца месцам яднання і творчай супрацы беларусаў.

Беларусы ў Польшчы, якія павінны складаць падатковую дэкларацыю (PIT), могуць накіроўваць 1,5% з агульнай сумы падаткаў на падтрымку пэўнай грамадска-карыснай арганізацыі. Адправіць суму на карысць Музея Вольнай Беларусі можна праз нашых партнёраў — фонд «Młodzi–Młodym».

Як гэта зрабіць? Пры запаўненні падатковых формаў трэба ўпісаць наступнае:

  • у пункце 147 — нумар KRS 0000270261;

  • у пункце 148 — 1,5%;

  • у пункце 149 — MUZEUM WOLNEJ BIAŁORUSI 18974 (абавязкова, каб нашыя партнёры ведалі, што падтрымка накіравана менавіта для нас).

Пры вашай падтрымцы Музей зможа працягваць адкрываць свету імёны беларускіх творцаў, ладзіць тэатральныя прэм’еры і літаратурныя падзеі, здзіўляць мастацкімі выставамі і яскравымі канцэртамі, знаёміць з новымі музейнымі набыткамі, натхняць вас старонкамі беларускай гісторыі і расказваць пра сучасных герояў-беларусаў.

За мінулы год Музей наведала звыш 9000 чалавек, былі падтрыманы дзесяткі беларускіх ініцыятыў, праведзена больш за 150 мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых. Музей стаў прасторай, дзе беларусы нараджаюць новыя ідэі, ствараюць і рэалізуюць шматлікія праекты. 

bottom of page