top of page

Польшча працягвае прымаць і разглядаць заявы на міжнародную абарону ад беларусаў

  • Oct 10
  • 2 min read
Источник: Kuba Atys / Agencja Wyborcza.pl
Источник: Kuba Atys / Agencja Wyborcza.pl

Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы працягвае прымаць заявы на міжнародную абарону ад грамадзян Беларусі і разглядаць ужо пададзеныя заявы — гэта сёння пацвердзіў кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Томаш Цытрыновіч на рабочай групе па пытаннях легалізацыі беларусаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы.

У пасяджэнні рабочай групы з беларускага боку прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, старшыня прававой камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк, кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская і прадстаўніца ініцыятывы «Partyzanka».

З прычыны таго, што значна ўзрос аб'ём заяў на міжнародную абарону, прыпыненае дзеянне пункта закона, які ўстанаўлівае абмежаванне тэрмінаў (6–15 месяцаў) для разгляду справы. Гэта зроблена дзеля таго, каб паменшыць колькасць фармальнай карэспандэнцыі і даць магчымасць супрацоўнікам займацца выключна разглядам спраў пра прадстаўленне міжнароднай абароны, адзначыў, адказваючы на пытанне Паўла Латушкі, Томаш Цытрыновіч.

Пад час пасяджэння прадстаўнікі Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы адзначылі, што ў першым квартале 2026 года плануецца запуск партала MOS, мэта якога — павялічыць прапускную здольнасць апрацоўкі заяў і пасля пачатку паўнавартаснай работы партала вярнуцца да стандартных тэрмінаў разгляду.

Прадстаўнікі беларускага боку паднялі пытанне магчымасці кароткачасовага выезду з Польшчы ў перыяд чакання рашэння па міжнароднай абароне пры наяўнасці дзеючага дазволу на жыхарства і польскага праязнога дакумента. Па выніках пасяджэння чакаецца пісьмовае пацвярджэнне ад польскага боку такой магчымасці.

Павел Латушка і Леанід Марозаў таксама закранулі пытання прымяненне Дублінскага рэгламенту і сітуацыяй з палітычнымі зняволенымі, якіх прымусова дэпартуюць у Літву. Польскі бок выказаў разуменне праблемы і гатоўнасць разгледзець магчымыя рашэнні на падставе агульных палажэнняў дакумента.

Акрамя таго, абмяркоўвалася праблема, якая ўзнікае ў выпадках страты пашпарта, а таксама калі ў заяўнікаў заканчваюцца старонкі ў беларускім пашпарце, а польскія органы адмаўляюць у выдачы польскага праязнога дакумента. Прадстаўнікі упраўлення выказалі гатоўнасць прапрацаваць гэтае пытанне і разгледзець магчымыя адміністрацыйныя рашэнні.


Comments


bottom of page