top of page

Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі



Трыбунал для Лукашэнкі, прызнанне Кабінета, акупацыя Беларусі, санкцыі


У чым каштоўнасць гэтага дакумента?


1) Рэзалюцыя вітае стварэнне Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі — першае задакументаванае міжнароднае прызнанне Кабінета на такім узроўні. Задача — распаўсюджванне гэтага прызнання на органы выканаўчай улады і яго трансфармацыя ў прызнанне Кабінета пераходным урадам Новай Беларусі.


2) Еўрапарламент адзначае, што «Лукашэнка і звязаныя з ім асобы нясуць роўную адказнасць за ваенныя злачынствы ва Украіне і павінны несці адказнасць перад міжнародным трыбуналам і Міжнародным крымінальным судом». Грамадзяніну Лукашэнку і ягоным памагатым — вялікае прывітанне з будучага трыбунала. Вы не ўцячэце ад адказнасці.


3) Мы дабіліся падтрымкі нашай пазіцыі аб неабходнасці прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй (п. 10 Рэзалюцыі). Таксама Еўрапарламент далучыцца да патрабавання аб неадкладным вывадзе расійскіх войскаў з Беларусі і Украіны. Афіцыйнае прызнанне факта акупацыі стварае падставы для афіцыйнага прызнання Кабінета, для дэакупацыі Беларусі і легальны статус для ўсіх удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху.


4) Еўрапарламент заклікаў Савет ЕС і Еўракамісію прадухіляць ухіленне ад санкцый і люстрана прымяняць у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі санкцыі, уведзеныя супраць Расіі — і прымяняць гэты падыход у будучых раундах санкцый. Дадзенага падыходу мы дамагаліся з самага пачатку вайны. Задача — дамагчыся адпаведных санкцыйных рашэнняў на практыцы.


Таксама Еўрапарламент заклікае дапрацаваць прававы рэжым, каб канфіскоўваць актывы, замарожаныя ЕС, у тым ліку актывы Лукашэнкі, яго сям'і і бліжэйшага акружэння. І накіроўваць гэтыя рэсурсы на падтрымку ахвяраў рэпрэсіяў і падтрымку дэмсілаў.


Прыняцце Рэзалюцыі — вынік працы дэмсіл і Кабінета за апошнія месяцы. Вынік — гэта сінхранізацыя стратэгіі дэмсіл і нашых партнёраў па ціску на рэжым. За ім — сотні сустрэч і лістоў, аналітычных матэрыялаў і іншых дакументаў, перададзеных нашым партнёрам.


Так, гэта прамежкавы вынік. Але шлях наперад адчынены. А значыць — час дзейнічаць!

bottom of page