top of page

Украіна пераможа!


Год таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. У гэтым акце міжнароднага злачынства з боку Расіі саўдзельнікам стаў рэжым Лукашэнкі.


Год барацьбы і стратаў. Год мужнасці і гераізму. Год змагання за сваю свабоду, незалежнасць і тэрытарыяльную цэльнасць Украіны.


Усе натхняюцца мужнасцю ўкраінцаў, бо цывілізаваны свет разумее, што Украіна змагаецца не толькі за сваю дзяржаву, але і за будучыню вольных народаў Еўропы. Змагаецца супраць цемры «рускага свету».


Змагаецца і перамагае. Коштам тысяч жыццяў ваяроў, коштам жыццяў мірнага насельніцтва, але перамагае. Сёння няма сумневаў, што Украіна пераможа. Расія павінна прайграць. Бо святло заўсёды перамагае цемру.

bottom of page